Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мы публікуем Адозву да ўкраінскага народу, прынятую прэзыдыюмам палітрады партыі “Наша Украіна” 22 красавіка 2010 г. Старшынём партыі зьяўляецца экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка. (Адозва) Украіна ў небясьпецы! Гэтым дзеяньнем цяперашняя ўлада пазбавіла сябе права называцца ўкраінскаю, бо дала згоду на акупацыю і фактычнае адтаржэньне часткі ўкраінскай тэрыторыі. Прэзыдэнт Януковіч адступіўся ад незалежнасьці і сувэрэнітэту нашай дзяржавы, які ён прынародна прысягаў берагчы і абараняць. Адкрыты шлях да грамадзянскага супрацьстаяньня, які пагражае Украіне расколам і стратай тэрытарыяльнай цэласнасьці. Перад украінскай нацыяй у поўны рост паўстала пагроза страты дзяржаўнасьці. Здраніцкі ўчынак улада выдае за эканамічную добрую справу – зьніжэньне коштаў на расейскі газ. Не дамо ўвесьці сябе ў падман! Ніводная краіна ня плаціць сувэрэнітэтам за газ або нафту, не мяняе свабоду на хлеб. Прысутнасьць іншаземных войскаў на ўкраінскай зямлі – гэта нацыянальнае прыніжэньне! Мы верым, што патрыятызм дапаможа ўсім нам усьвядоміць – дзеля прыбыткаў некалькіх алігархічных кланаў Прэзыдэнт Януковіч сьцірае Украіну як нацыяю і дзяржаву з карты сьвету. Нас вяртаюць у бездзяржаўную мінуўшчыну, за якую наша нацыя заплаціла Галадаморам, тэрорам, асіміляцыяй. Тое, што адбылося, — не выпадковая памылка. Йдзецца пра пасьлядоўную, мэтанакіраваную, распрацаваную ў чужой сталіцы палітыку падпарадкаваньня ўкраінскіх нацыянальных інтарэсаў расейскім. Складнікі сцэнару вілавочныя. Нішчыцца ўсё, што робіць нас украінцамі: мова, культура, гістарычная спадчына. Адбываецца здача нацыянальнай інфармацыйнай прасторы, працягваецца наступ на ўкраінскую асьвету. Нас ператвараюць у калонію эканамічна: Расеі перадаюць стратэгічныя прадпрыемствы, кантроль над атамнай энэргетыкай і газатранспартнай сістэмай. Украіну ўцягваюць у мытны саюз і адзіную эканамічную прастору. Зьдзяйсьненьне гэтага антыўкраінскага сцэнару стане прысудам нашаму эўрапейскаму выбару, нашым спадзяваньням на вольную, моцную і справядлівую Украіну. Украінскае грамадзтва шакіравана змовай, якая за ягонымі плячыма адбылася ў Харкаве. Украінскі народ не ўпаўнаважваў уладу на такія дзеяньні, Канстытуцыя Украіны іх забараняе. Наш абавязак – адвесьці пагрозу ад Бацькаўшчыны! “Наша Украіна” будзе ўсімі сродкамі ў Вярхоўнай Радзе і па-за парлямантам супрацьдзейнічаць ратыфікацыі злачыннай дамовы і заклікае да шырокага супраціву ўвесь украінскі народ, усіх патрыётаў Украіны. Мы заклікаем мясцовыя рады ўсіх узроўняў даць належную ацэнку дзеяньням улады. Заклікаем усіх грамадзянаў Украіны падтрымаць акцыі ў абарону незалежнасьці. Разам устанем на абарону нацыянальнай годнасьці і волі. Як эўрапейская дэмакратычная нацыя мы павінны прадэманстраваць, што ня купка палітыканаў, а народ вырашае лёс уласнай краіны. Мы абаронім свабоду і незалежнасьць Украіны! Прэзыдыюм палітрады “Нашай Украіны” *** Валеры Буйвал 26/4/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |