Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЧАРНОБЫЛЬСКІ ГЕНАЦЫД. 24 ГАДЫ АД ПАЧАТКУ

Паважаныя суайчыньнікі і сябры, паважаныя фронтаўцы. 26 красавіка, чарговая гадавіна нашай нацыянальнай трагедыі – гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. 70 адсоткаў радыёактыўных ападкаў выпала на Беларусь. Гэта зрабіла Масква ў абліччы Савецкага Саюза. Гэта была іхняя станцыя і іхняя савецкая праца. Калі радыёактыўныя хмары павісьлі над Беларусяй, то Савецкі Саюз, баючыся, што вецер дзьме ў бок Расеі і хмары пойдуць на Маскву, загадаў сваёй авіяцыі расстраляць іх над нашай краінай і апусьціць на нашу зямлю. І гэта яны зрабілі, апусьцілі сьмертаносныя хмары на Магілёўскую і Гомельскую вобласьці.

КПСС забараніла тады паведамляць пра катастрофу і пра небясьпеку радыяцыі, забараніла даваць людзям неабходныя прэпараты ёдзістага калія, якія ўратавалі б нас, і перш за ўсё, дзяцей ад радыёактыўных ізатопаў ёду, якіх найбольш было ў першыя месяцы пасьля катастрофы. Ужо тады Масква выкарыстала катастрофу дзеля вынішчэньня нашага народу. Мы ніколі не павінны забывацца, што такое Расея і што такое яе антыбеларуская палітыка.

Тады, у 1980-х і 1990-х гадах Беларускі Народны Фронт выкрыў савецкія злачынствы Чарнобыля і ня даў Маскве разгуляцца над нашай магілай. Дэпутаты БНФ у Вярхоўным Савеце здолелі паставіць заканадаўчы заслон далейшаму чарнобыльскаму вынішчэньню нацыі.

Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі ліквідаваў дасягненьні беларусаў у абароне людзей ад Чарнобыля. Рэжым зноў працягвае савецкі чарнобыльскі генацыд.

У 2006-2007 гг. я ўдзельнічаў у фільме Бі-Бі-Сі “Навука пра супэршторм”, у якім расказаў, як Масква апускала радыяцыйныя хмары на Беларусь, падаў зьвесткі пра рускі авіяцыйны атрад, які гэтым займаўся, і пра лётчыкаў, якія апускалі хмары і яшчэ пакуль засталіся ў жывых (шмат ўжо памерла ад радыяцыі, маскоўцы людзей не шкадуюць). Апэратары Бі-Бі-Сі па маіх матэрыялах паехалі ў Маскву і зьнялі інтэрв’ю аднаго такога “героя” па просзьвішчу Грушын. Гэты Грушын расказаў усё, як было: і чаму апускалі хмары на Беларусь, і як ён гэта рабіў, і хто даў заданьне.

Гэты фільм з чарнобыльскім сюжэтам і маімі сьведчаньнямі ўбачыў увесь сьвет. Занепакоіліся ў Маскве. А ў Беларусі некаторыя бесхрыбетныя людзі ў страху перад рэжымам пачалі даваць тады свае інтэрв’ю, дзе, насуперак выказваньняў самых спраўцаў злачынства, пачалі “сумнявацца”, што так было. Гэта ёсьць нізасьць такіх людзей. Зразумела, што ні Масква, ні напалоханыя асобы ў Беларусі, кажучы пра гэты сюжэт у кіно, не маглі вымавіць майго прозьвішча. Ім зьвяло пашчэмкі, і зразумела, чаму.

Час ад часу ў Маскве зьяўляюцца розныя “адкрывальнікі” гэтага фільма і яны нешта пачынаюць сваё гаварыць. Але ім таксама зводзіць пашчэмкі. Бо там шмат ёсьць людзей, якія адказныя перад нашай нацыяй за чарнобыльскі генацыд.

Чарнобыльскае вынішчэньне у Беларусі працягваецца. Але не заўсёды так будзе. Набліжаецца канец цемры і подлага антабеларускага рэжыму ў нашай краіне. Сапраўдная беларуская ўлада верне ўсё: і гэрб Пагоня, і Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, і Беларускую мову, і павагу да людзей, і ахову іх ад Чарнобыля. А за страты, якія панёс наш народ, спраўцы зьнішчэньня адкажуць, і ніхто не схавае іх.

Жыў беларускі народ і будзе жыць!
Слава Беларусі!

26 красавіка 2010 г. Зянон ПАЗЬНЯК

26/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024