Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Януковіч блюзьнерыць над памяцьцю мільёнаў ахвяраў Гададамору

Партыя “Наша Украіна” 27 красавіка зрабіла заяву, у якой даецца ацэнка выказваньням прэзыдэнта Украіны В. Януковіча, зробленых ім у Стразбурзе. Публікуем тэкст гэтай заявы.
Трэба адзначыць, што ў Стразбурзе якраз у гэтыя дні адбываюцца дыскусіі над праектам Дэклярацыі Эўрапарляманту па справе Галадамору як генацыда ўкраінскага народу, наладжанага Масквой. Януковіч ня проста падаў голас у спрэчцы на гістарычную тэму. Дыскусіі адбываюцца менавіта ў той самы дзень, калі маскоўская імпэрыя праз сваю агентуру зьдзяйсьняе антыдзяржаўны пераварот ва Украіне. Падзеі ў Вярхоўнай Радзе ў Кіеве і ў Стразбурзе – гэта два напрамкі маскоўскага наступу супраць украінскага народу і украінскай Дзяржавы.
Можна быць упэўненым, што ў бліжэйшы час народ Украіны паставіцца на салідарны супраціў маскоўскай агрэсіі.

***

Наша Украіна”: Януковіч парушыў закон пра Галадамор 1932-33 гадоў

27 красавіка 2010 г. Віктар Януковіч зрабіў у Стразбурзе беспрыцыдэнтную па свайму цынізму заяву. Аказваецца, “прызнаваць Галадамор як факт генацыду ў адносінах да таго ці іншага народу, мы мяркуем, будзе няправільна, несправядліва”. Толькі глыбыка неадукаваны чалавек, які ня любіць сваю краіну і ня ведае яе законаў, мог заявіць падобнае публічна.
Сваёй заявай Януковіч проста парушыў нормы Закону Украіны “Пра Галадамор 1932-1933 гадоў ва Украіне” ад 28 лістапада 2006 г., першы артыкул якога адназначна сьцьвярджае: “Галадамор 1932-1933 гадоў ва Украіне ёсьць генацыдам Украінскага народу”. А артыкул 2 дэкляруе: “Публічнае адмаўленьне Галадамору 1932-1933 гадоў ва Украіне прызнаецца блюзьнерствам над памяцьцю мільёнаў ахвяраў Галадамору, прыніжэньнем годнасьці Украінскага народу і зьяўляецца супрацьпраўным”.
Таксама Януковіч праігнараваў рашэньне Апэляцыйнага суду Кіева ад 23 жніўня 2010 г., які прызнаў кіраўнікоў бальшавіцкага таталітарнага рэжыму вінаватымі ў “генацыдзе ўкраінскай нацыянальнай групы ў 1932-33 гг. шляхам штучнага стварэньня жыцьцёвых умоваў, разьлічаных на яе частковае фізічнае зьнішчэньне”.
Акрамя таго, Віктар Януковіч фактычна супрацьпаставіў сябе пазыцыі парлямантаў Эстоніі, Аўстраліі, Канады, Угоршчыны, Летувы, Грузіі, Польшчы, Пэру, Парагвая, Эквадора, Калумбіі, Мэксікі і Латвіі, якія афіцыйна прызналі Галадамор актам генацыду ўкраінскага народу. А таксама Эўрапейскага парляманту, які прызнаў Галадамор злачынствам супраць Украінскага народу і супраць чалавечнасьці.
Супрацьпастаўляючы сябе пазыцыі ўкраінскага народу і міжнароднай супольнасьці на карысьць сваіх маскоўскіх гаспадароў, Януковіч ня толькі зьдзейсьніў супрацьпраўнае дзеяньне, — але й цынічна, на дзяржаўным узроўні зьдзейсьніў блюзьнерства над памяцьцю мільёнаў закатаваных украінцаў.
На нашу думку, найбольшымі грахамі на зямлі ёсьць здарада свайго народу і блюзьнерства над памяцьцю нявінна забітых. За падобныя дзеяньні заўсёды, рана ці позна, наступае расплата.

27 красавіка 2010 г.
Кіеў

Крыніца: http://www.razom.org.ua/

(Пераклад з украінскай)

28/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024