Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расперазанасьць Зла альбо цёмнае шэсьце Крамля

У манаграфіі расейскага гісторыка Дзімітрыя Валкагонава “Трыюмф і трагедыя”, прысьвечанай Сталіну, ёсьць адзін сапраўды яркі фрагмэнт. “Вождь народов” падыходзіць да вакна свайго кабінэта і ўзіраеца ў шырокія прасторы сваёй імпэрыі, якая распасьціраецца перад ім за крамлёўскімі мурамі. “Вождь” задаволены, на двары пачатак 1941-га года. Усё атрымалася, з Гітлерам заключаны пакт пра падзел Эўропы і пра ненападзеньне. Немцы разграмілі заходнія краіны і дабіваюць Брытанію. Растаптана ненавісная Польшча. Да СССР далучаны краіны Прыбалтыкі, заходнія часткі Беларусі і Украіны, Бэсарабія. Мільёны ворагаў савецкай улады зьнішчаны або замкнуты ў ГУЛАГу. У далёкай Мэксіцы забіты галоўны канкурэнт Леў Троцкі. Адным словам, трыюмф на ўсіх напрамках… Вядома, да чаго прывёў гэты трыюмф і што настала ў жыцьці мільёнаў падуладных сталіншчыне людзей усяго праз некалькі месяцаў страшнага 41-га года.

Быў пэрыяд няспынных трыюмфаў і ў жыцьці сталінскага сябра Гітлера. Ён рэагаваў на посьпехі з большай эмацыйнасьцю. Пасьля разгрому Францыі нават танцаваў упрысядкі перад сваім палітбюро (ёсьць архіўная кінастужка). Вядома, што сябрукі-блізьняты разумелі немагчымасьць сумеснага трыюмфу над чалавечай цывілізацыяй. Яны сістэматычна рыхтаваліся да нападу адзін на аднаго і вельмі сьпяшаліся. Больш арганізаваная нямецкая моц апярэдзіла Сталіна ўсяго на некалькі дзён (некаторыя гісторыкі сьцьвярджаюць, што ўсяго на адзін дзень). У выніку гіганцкай вайны сталінска-маскоўскі фашызм і ягоная імпэрыя атрымалі магутныя ўдары, але ацалелі. Гітлерска-нямецкі фашызм быў разгромлены, асуджаны трыбуналам і забаронены як ідэалогія і практыка. Дагэтуль гэтая незавершанасьць перамогі над Злом даецца ў знакі ўсяму чалавецтву.

Але ў моманты самых галавакружных посьпехаў ані адзін, ані другі фашызм ня мелі такой неверагодна спрэсаванай у кароткім часе паласы посьпехаў у сваёй злачыннай дзейнасьці як цяпер. На ўсё выдаткоўваліся месяцы, часам гады падрыхтоўкі, намаганьняў, барацьбы і рызыкі. Тэрарыстычны разгром уласнага грамадзтва заняў у Сталіна амаль тры гады (1936-39). Паўгода аддзяляюць захоп Гітлерам Аўстрыі (“Аншлюс”) і акупацыю Чэхаславакіі (1938). Гэты шэраг можна працягваць.

Нават класічныя папярэднікі расейскага гэбізма былі няздольныя на сёньняшнія працэсы інтэнсіфікацыі Зла, якія мы цяпер назіраем ва ўсходняй імпэрыі. На працягу роўна месяца крамлёўска-лубянская кантора імкліва ляціць ад аднаго трыюмфа да другога. 29 сакавіка яна падарвала пасажыраў мэтро і адразу пачала гукаць, што гэта зрабілі “каўказкія сьмяротніцы”. Лубянку не засмуціла, што гэтым разам нават масквічы (якія ня любяць каўказцаў) не папаліся на гэбельсаўскую вуду канторы. Але страху было нагнана на ўсіх. Праз тыдзень, 7-8 красавіка Масква арганізоўвае крывавы бунт у Кыргызтане і скідвае мясцовага прэзыдэнта (якога яна, дарэчы, такім жа чынам сама і паставіла на царства пяць гадоў таму). У Бішкеку яшчэ стралялі, а Пуцін ужо публічна апраўдваўся, што “Россія тут ні прі чём”. Ніхто, аднак, яму не паверыў. Новы ўрад Кыргызтана адразу паабяцаў Маскве вывесьці з краіны амэрыканскую вайсковую базу (пра гэта Маскве йшлося).

10 красавіка пры вельмі падазроных абставінвах адбываецца катастрофа польскага прэзыдэнцкага самалёта пад Смаленскам. Загінула 96 чалавек. І тут адчуваецца знаёмы падступны сьлед. Іншага прыкладу такой маштабнай катастрофы і гібелі (ліквідацыі?) нацыянальнай эліты ў адным месцы і ў адзін час немагчыма знайсьці ў аналах гісторыі чалавецтва, нават у час вайны. Зноў бяспрыкладны (і беспакараны) трыюмф Зла. Такога бадзёрага, вясёлага Пуціна мы даўно ня бачылі.

Далей – болей. Праз пару тыдняў пасьля кыргызкай перамогі Масква пачынае ставіць на калені Украіну. Медведев падпісвае з стаўленікам Крамля Януковічам тое, што ўкраінскія патрыёты ўжо назвалі “харкаўскім пактам”: за абяцаныя саступкі ў газазабесьпячэньні Масква атрымала пралангацыю базаваньня свайго флёту і войскаў на тэрыторыі
Украіны. Потым Медведев адпраўляецца ў Нарвэгію і без марскіх бітваў “выроўнівае” нарвэжска-расейскую марскую дзяржмяжу – на поўную карысьць Маскве, якой, зразумела, мала зямлі і вады. Адзначым, што на працягу двух красавіцкіх дзён крамлёўцы вымусілі на нарвэжцах тое, за што дыпламатычныя спрэчкі вяліся на працягу сарака гадоў (!).

27 красавіка адбываецца антыдзяржаўная дэманстрацыя ў Вярхоўнай Радзе Украіны, дзе януковічаўцы ў парушэньне Канстытуцыі і парляманцкай працэдуры галасуюць за ратыфікацыю “харкаўскага пакту”. У той самы час Януковіч заяўляе ў Стразбурзе, што Галадамор – гэта не генацыд (“ніякага генацыду ўкраінскага народу ў 1932-33 гадах не было”). І гэта таксама ёсьць перамога маскоўскага Зла.

У гэты ж дзень вясёлы Пуцін робіць тэлезаяву аб тым, што з 1 ліпеня 2010 г. на беларускай мяжы будуць выстаўлены расейскія мытныя пасты “для аховы межаў мытнага саюза”. Маскоўскія ваяводы і стральцы бяз бою вяртаюцца на зыходныя пазыцыі, якія яны былі згубілі ў 1991 годзе. Сувэрэнітэт нашай краіны будзе груба парушаны ворагам, і гэта толькі пачатак.

28 красавіка адбываецца яшчэ адна падзея, якая ўжо выпадае з трыюмфальнага шэрагу. Успыхвае каласальны пажар у старажытнай крэпасьці Пскова. Агонь пагражае зьнішчыць усю фартэцыю, полымя падымаецца пад самае неба. Але намаганьнямі пажарных удаецца абмежаваць культурныя страты. Нагадаем, што Пскоў і ягоныя культурныя каштоўнасьці былі створаны роднасным беларусам этнасам паўночных славянаў, у якіх была блізкая да нашай мова (яна і цяпер сьвеціцца праз пазьнейшыя напластаваньні ў пскоўскім “дзэканьні” і “гэканьні”) і свая высокаразьвітая цывілізацыя. Пскоўская рэспубліка была бяльмом на вачах для дэспатычнай Масквы, і яна зьнішчыла пскоўскую самастайнасьць і культуру яшчэ на прыканцы 15-га стагоддзя.

Людзі духоўнага жыцьця ўбачылі ў цяперашнім пажары Пскова Божы Знак. Справа ў тым, што роўна 400 гадоў таму – 28 красавіка 1610 года – пажар таксама ахапіў пскоўскую крэпасьць. Было гэта пасярод трагедыі “Смутнага часу”, крамлёўскіх самазванцаў і бунтоў. Многім успомніўся каласальны пажар гістарычнага будынка Манежа, што каля Крамля ў Маскве, у дзень інаўгурацыі Пуціна.

Завяршаецца месяц інтэнсіўных падзеяў расейскай гісторыі, у якую Крэмль гвалтоўна ўцягнуў суседнія народы. Радуецца, пацірае ручкі крамлёўская хунта. Рыхтуе наступны “месячнік” сваёй крымінальнай актыўнасьці. Не зважае на Божыя Знакі, сьмяецца з праклёнаў людзей.

Толькі салідарны супраціў народаў можа спыніць гэтую расперазанасьць Зла.

Янка Базыль

30/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024