Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пяты этап антычалавечага экспэрымэнту над нашым народам

6 сакавіка антыбеларускі рэжым вуснамі сваіх прадстаўнікоў агучыў накірункі і парамэтры чарговага этапу — так званай “новай дзяржаўнай праграмы па пераадольваньню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-15 гады”, якую яны цяпер распрацоўваюць. Далей...

8/4/2010 › Навіны

 


Валеры Буйвал: Зээлаўскія вышыні

(Подзьвіг дзядоў. 1939-1945)

Я добра памятаю гэтую бабулю. Марыю Бязборшчую усе ведалі на беліцкай ускраіне Гомеля. Заўсёды з усьмешкай, яна прыязна ставілася да ўсіх людзей, у тым ліку і да нас, малых дзяцей. Далей...

7/4/2010 › Навіны

 


Псэўдаапазыцыя працягвае сваю гульню

Радыё Свабода паведаміла 5 красавіка пра сход “лідэраў” 13 (вельмі сымвалічная лічба) партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў. Далей...

6/4/2010 › Навіны

 


Подзьвіг дзядоў (1939-1945)

У гэтыя дні ў многіх краінах людзі ўспамінаюць трагічныя падзеі Другой сусьветнай вайны. Набліжаецца 65-я гадавіна перамогі краінаў антыгітлерскай кааліцыі над Нямеччынай і яе хаўрусьнікамі. Урады і грамадзтвы ўшаноўваюць вэтэранаў, якія жывуць, успамінаюць герояў і ахвяраў вайны. Далей...

5/4/2010 › Навіны

 


Нашыя паводзіны і нашы задачы

Беларусь перажывае адзін з найбольш драматычных пэрыядаў у сваёй гісторыі. За 15 гадоў панаваньня чужынскай антыбеларускай улады насельніцтва Беларусі зьменьшылася на 650 тысячаў чалавек. Хварэюць дзеці. Гэта ёсьць вынік таго, што рэжым загадвае працягваць сельскагаспадарчую дзейнасьць у чарнобыльскіх раёнах краіны. Вырабленыя там прадукты ідуць у гандлёвую сетку па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Чыстыя прадукты рэжым вывозіць у Расею. Далей...

5/4/2010 › Навіны

 


Іграюць па нотах

У расейскім інтэрнэт-выданьні Lenta.Ru 2 красавіка зьявіўся сюжэт пад тытулам “Грызлоў і Міронаў абвясьцілі СМІ памагатымі Доку Умарава”. Цікавая чытанка, падаем вытрымку з тэксту. Далей...

5/4/2010 › Навіны

 


CЛОВА ПАШАНЫ І ЛЮБОВІ

Дарагія суайчыньнікі, дарагія беларусы!
Надыходзіць найвялікшае сьвята Хрысьціянства – Вялікдзень, Зьмёртвыхустаньне, Уваскрасеньне Хрыстова, якое сёлета ўсе хрысьціяне сьвяткуюць ў адзін дзень.
Няхай жа гэтае сьветазарнае сьвята, ськіраванае да ўсяго чалавецтва, будзе заўсёды для нас, беларусаў, крыніцай радасьці і аптымізму, усьведамленьнем абавязковай перамогі сьвятла над цемрай, вечнага жыцьця над дачаснасьцю цяжкага існаваньня. Далей...

3/4/2010 › Навіны

 


Фашысты ахоўваюць “патрыятычную моладзь” у Маскве

Расейская “Новая газета” 2 красавіка раскрыла чарговую тайну палішынэля. Далей...

3/4/2010 › Навіны

 


Канкістадоры

У 16-м стагоддзі Стары Сьвет актыўна адкрываў Сьвет Новы. У Амэрыцы высаджваліся першаадкрывальнікі-канкістадоры. Далей...

2/4/2010 › Навіны

 


Рэальная радыёэкалагічная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь і фактычныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы

Прадстаўляем вашай увазе тэкст інфармацыйнага ліста (з нязначнымі скарачэньнямі) да А. Лукашэнкі трох вядомых менскіх спэцыялістаў па пытаньнях, зьвязаных з Чарнобыльскай катастрофай.
***

За гады, што прамінулі пасьля Чарнобыльскай катастрофы, радыёэкалагічная сітуацыя ў рэспубліцы значна пагоршылася. Далей...

2/4/2010 › Навіны

 


Мікалай Крукоўскі: Ці патрэбны сёння нам, беларусам, праменныя ідэалы?

“Нашы часы – часы агульнай заблытанасці, часы паўстання праменных быццам ідэалаў і іх канечнага знікання праз нядоўгі час… Далей...

2/4/2010 › Навіны, Актуаліі

 


Андрэй Піанткоўскі пра 10-ю гадавіну прэзыдэнцтва Пуціна

Пакуль беларуская рэдакцыя Радыё Свабоды штодня транслюе бясконцы канцэрт балалаечнікаў ад псэўдаапазыцыі на тэму “хто каго на мясцовых выбарах”, беларусы вымушаны шукаць актуальную інфармацыю і сапраўдную аналітыку на хвалях расейскай рэдакцыі Радыё Свабоды. Далей...

1/4/2010 › Навіны

 


Ня могуць без Сталіна

На працягу ўсяго сакавіка ў Маскве і па ўсёй Расеі адбываліся выступы і дыскусіі на тэму Сталіна і 65-й гадавіны перамогі над гітлерскай Нямеччынай. Далей...

1/4/2010 › Навіны

 


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024