Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Януковіч усталяваў ва Украіне таталітарны рэжым

Прадстаўляем вашай увазе некалькі матар’ялаў, апублікваных на афіцыйным сайце партыі “Наша Украіна” 29-30 красавіка 2010 г.

27 красавіка ў парляманце білі Украіну

27 красавіка ў парляманце білі не народных дэпутатаў “Нашай Украіны”. У парляманце білі Украіну. Зьбівалі Украіну. Пра гэтае заявіў Віктар Юшчанка ў інтэрв’ю радыё “Свабода”, камэнтуючы ратыфікацыю пагадненьня аб працягненьні знаходжаньня Чарнаморскага Флёту ў Севастопалі. “Тое, што адбылося заўчора, — гэта палітычны Чарнобыль”, — дадаў ён.

Юшчанка зазначыў, што кароткага, разавага кроку, які б зьняў гэтую бяду, што здарылася ва ўкраінскім парляманце 27 красавіка, няма. “Мы павінны прааналізаваць іхныя перавагі і нашыя. Іхныя перавагі эфэмэрныя – яны маюць большасьць у парляманце. Наша патэнцыйная сіла – большасьць у грамадзтве”. – падкрэсьліў лідэр “Нашай Украіны”.

Віктар Юшчанка заявіў, што аб’ядноўвае нацыянальна-дэмакратычныя сілы дзеля абароны інтарэсаў Украіны ад антыканстытуцыйных дзеяньняў улады. “Я як дзённы расклад сфармуляваў для сябе гэтую задачу”, — сказаў ён.

Ён паведаміў, што вядзе перамовы з народнымі дэпутатамі, якія б маглі праводзіць у парляманце ўкраінскі дзяржаўны курс. “Я праводжу гэтыя сустрэчы штодзённа, з многімі дэпутатамі. Прыблізна каля двух дзесяткаў народных дэпутатаў гатовыя выйсьці з тых эканамічных стымулаў, якімі яны былі заведзеныя два гады таму ці ў БЮТ, ці ў “Народную Самаабарону”, вярнуцца і стаць парляманцкай нацыянальнай сілай”, — сказаў Віктар Юшчанка.

Таксама Юшчанка зазначыў, што будзе перафарматаваная партыя “Наша Украіна”. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што сёньня гэта найбольш ідэйная, пасьлядоўная ўкраінская сіла.

Асноўны супраціў, на перакананьне Юшчанкі, павінен чыніць грамадзянскі рух. Лідэр “Нашай Украіны” паведаміў, што будзе ініцыяваць правядзеньне форуму ўкраінскіх сілаў, на якім павінны быць вызначаны канцэпцыя Акту непадпарадкаваньня і плян дзеяньняў па абароне інтарэсаў Украіны. “Гэта цэлая нізка падзеяў, якая разьлічана на 3 месяцы”, — дадаў ён.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/6109/

***

Януковіч усталяваў ва Украіне таталітарны рэжым

Лідэр “Нашай Украіны”, Прэзыдэнт Украіны 2005-2010 гг. Віктар Юшчанка перакананы, што з прыходам да ўлады Януковіча Украіна атрымала таталітарны рэжым. Пра гэта ён заявіў падчас простага эфіру на радыё “Свабода”.

Паводле ягоных словаў, зараз у руках адной асобы знаходзяцца тры інстытуцыі ўлады – парляманцкая большасьць, урад і офіс на Бакавай (рэзыдэнцыя прэзыдэнта Украіны – заўвага рэдактара).

Таксама на думку Юшчанкі, за гэтыя 50 дзён мы аддаліліся ў тэме кансалідацыі грамадзтва на 15 гадоў.

“Я б хацеў, каб кансалідацыя стала краевугольным каменем дзейнасьці ня толькі Прэзыдэнта Януковіча, але й любога іншага Прэзыдэнта Украіны — “Украіна вышэй за ўсё”. Давайце ня будзем баяцца, што мы – украінцы. Давайце гэтае слова паўтараць мільёны разоў”, — вызначыў Юшчанка.

Ён заявіў, што галоўнейшая прафэсія Прэзыдэнта – фармаваць палітыку еднасьці нацыі: “Гэта ёсьць задача нумар адзін – еднасьць. Еднасьць нацыі – гэта твая міжнародная, гуманітарная, эканамічная палітыка. Гэта ўсё, што можа нас скансалідаваць”.

Разам з тым Юшчанка яшчэ раз заявіў, што ідэалогіі Цімашэнкі і Януковіча – гэта ідэалогі аднаго парадку. “Януковіч і Цімашэнка – гэта выдатнейшы маскоўскі праект апошняга стагоддзя”, — перакананы Юшчанка.
\
Паводле ягоных словаў, гэтыя палітыкі адзінадушныя ў пытаньнях газавай бясьпекі, эўраінтэграцыі, Чарнаморскага Флёту і іншых. Так ён нагадаў пра тое, што падчас закулісных перамоваў прэм’ер-міністра Расеі і прэм’ер-міністра Украіны была дамоўленасьць аб тым, што Цімашэнка пры атрыманьні прэзыдэнцтва гатовая прыняць рашэньне па разьмяшчэньню Чарнаморскага Флёту на тэрыторыі Украіны на 50 гадоў.

“Як дзьве кроплі вады Цімашэнка і Януковіч супадаюць у гэтым пытаньні, толькі адзін – на 25 гадоў, а другая – на 50”, — падкрэсьліў лідэр “Нашай Украіны”.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/6110/

***

Газавыя пагадненьні – гэта праблема ўсяе Эўропы

Калі НАК “Нафтогаз” (украінскі канцэрн – заўвага рэдактара) правядзе яшчэ адзін год са стратамі, то расплочвацца з “Газпромам” яму давядзецца актывамі. Пра гэта Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў на сустрэчы з сябрамі клюбу “Відэнмоос” (Швайцарыя).

Ён падкрэсьліў, што ў такой цяжкой сітуацыі кампанія апынілася ў выніку газавых пагадненьняў, заключаных у жніўні 2009 года.

Юшчанка таксама запэўніў прысутных, што ў выпадку адыходу ўкраінскай газатранспартнай сістэмы ва ўласнасьць Расеі прайграе ня толькі Украіна, але і ўся Эўропа. “Газавыя пагадненьні – гэта праблема ня толькі адносінаў Украіны і Расеі, гэта праблема ўсяе Эўропы. Бо ў гэтай сітуацыі адным з пацярпелых бакоў абавязкава будзе аб’яднаная Эўропа”, — сказаў ён.

Праз колькі гадоў будзе функцыяніраваць Паўночная плынь, у якой Расея кантралюе 49 адсоткаў. Будзе Паўднёвая плынь, — спрагназаваў Юшчанка. Ён таксама заявіў, што ў выпадку адыходу ўкраінскай газатранспартнай сістэмы пад кантроль Расеі праект “Набука” (праект газазабесьпячэньня, распрацаваны краінамі Эўразьвязу – заўвага рэдактара) рэалізаваны ня будзе.

Акрамя таго, Юшчанка асудзіў заключаныя ў Харкаве газавыя пагадненьні і назваў недапушчальным дзеля коштаў на газ ставіць пад сумнеў сувэрэнітэт Украіны. Ён зноў падкрэсьліў, што Чарнаморскі Флёт РФ павінен быць выведзены з Украіны.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/6132/

(Пераклад з украінскай)

1/5/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2010
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024