Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Украінскія патрыёты пра Галадамор

Апошнім часам мы падаем шэраг інфармацыйных і аналітычных паведамленьняў з Украіны. Гэта ня проста ёсьць цікаўнасьць да таго, што адбываецца ў суседняй краіне. Ва Украіне ідуць палітычныя працэсы, якія часам ўражваюць падабенствам мадэлі разьвіцьця з нашай беларускай сітуацыяй. Нічога дзіўнага, ва Украіне дзейнічае тая ж імпэрская сіла і падобная на мясцовую маскоўская агентура ўплываў. Беларускі фронт нацыянальнага супраціву імпэрскай экспансіі Масквы ёсьць натуральным працягам Украінскага фронту нацыянальнага супраціву. Вораг у нашых народаў адзіны, падобныя і ягоныя спосабы антынародных дзеяньняў. Некалі Лукашэнка быў “чэмпіёнам” постсавецкай прасторы па антынацыянальных выказваньнях і дзеяньнях. На цяперашнім этапе “пальму першанства” у гэтай ганебнай справе прыняў Януковіч (мяркуем, што не надоўга). Агентура на найвышэйшым узроўні адпрацоўвае праграму Масквы па нівэліроўцы маскоўскіх акупацыйных злачынстваў эпохі сталінізма. Робіцца гэта ў адкрытую, нахабна, агрэсіўна. Паслугачы імпэрскага ворага плююць у твар украінскаму і беларускаму народам, блюзьнераць з ахвяраў Галадамору і Курапатаў. Да іх далучаецца шчодра аплочаная публічка ў агульнаэўрапейскіх стразбургска-брусэльскіх структурах, якая ўсімі мыйнымі сродкамі адмывае Маскву ад нявіннай крыві. Але ні першым, ні другім, ні трэцім ужо ня ўдасца затаптаць праўду аб маскоўскай акупацыі і імпэрскіх злачынствах. Народы і іхныя патрыятычныя авангарды працягваюць змаганьне.
Прадстаўляем вашай увазе некалькі матар’ялаў, апублікваных на афіцыйным сайце партыі “Наша Украіна” 27-29 красавіка 2010 г.

***

Навукоўцы даказалі, што ў 1932-33 гг. быў генацыд украінскага народа

Кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці, акадэмік, грамадзка-палітычны дзеяч Ігар Юхноўскі мяркуе, што ў Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы недастаткова было інфармацыі наконт Галадамору ва Украіне 1932-33 гг., таму голад ва Украіне ня быў прызнаны гэтай арганізацыяй генацыдам.

“За 1932 год ва Украіне было забрана ўсё, што толькі можна забраць. У 1933 годзе адбыўся пік забойства голадам этнічнай групы сялян Украіны, дзе загінула больш за 3,4 мільёнаў людзей, — распавядае Юхноўскі. – У людзей вырывалі ежу – з місак, каструль, торбачак. Гэта адбывалася па ўсёй Украіне, але гэта не было зафіксавана ў дакумантах, гэта былі толькі ўказаньні. Таму ў ПАРЭ не было дастатковай інфармацыі наконт забойства голадам”. “Інфармацыі не было і ў выступе Прэзыдэнта Украіны. Прэзыдэнту Януковічу і ягонаму атачэньню варта было больш уважліва вывучаць гэтае пытаньне”, — дадаў акадэмік.

Ён заявіў – усё, што было зроблена за апошнія гады Віктарам Юшчанкам, украінскімі вучонымі, каб Галадамор быў прызнаны генацыдам на міжнародным узроўні, можа быць зьнівелявана новымі высновамі ПАРЭ.

Юхноўскі падкрэсьліў, якая вялікая праца была праведзена ўкраінскімі дасьледчыкамі: “Мы зьбіралі бясспрэчныя доказы таго, што гэта быў генацыд украінцаў”. “Фактычна, мы зьмянілі расейскую думку, якая са зьнявагай і лёгкасьцю ставілася да трактоўкі голаду па ўсяму Савецкаму Саюзу. Цяпер яны прызналі, што Галадамор быў злачынствам Сталіна. Гэта першае, чаго мы дасягнулі ў Расеі”.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/6105/

***

Абурэньне пазыцыяй Януковіча па Галадамору ва Украіне

Народны дэпутат, сябра Прэзыдыюма палітрады “Нашай Украіны” Володымыр В’язівській абураны пазыцыяй Віктара Януковіча па Галадамору ва Украіне, выказанай ім падчас паседжаньня Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы ў Стразбурзе.

В’язівській нагадаў, што арганізаваны камуністычным рэжымам і СССР галадамор 32-33 гадоў стаў адным з найвялікшых злачынстваў у гісторыі чалавецтва: “За некалькі месяцаў улада зьнішчыла мільёны ўкраінцаў. Мужчыны і жанчыны, маленькія дзеці і старыя людзі пухлі з голаду і паміралі ў страшных пакутах. Ахвярамі забойства голадам сталі каля 20% украінскіх сялян”.
Ён заявіў – архіўныя дакуманты ўскосна сьведчаць, што Галадамор быў сьвядома арганізаваны кіраўніцтвам СССР і КПСС з мэтай фізычнага і маральнага зьнішчэньня сялянства. “Акрамя таго, мішэньню дзяржаўных злачынцаў было сялянства менавіта ўкраінскае. Бо галадаморам былі ахоплены тэрыторыі, дзе большасьць вясковага насельніцтва складалі ўкраінцы – Украінская ССР, Кубань, Паўночная Слабажаншчына і г.д.” – дадаў В’язівській.

Народны дэпутат падкрэсьліў, што за апошнія гады Прэзыдэнт Украіны зрабіў усё для таго, каб Галадамор прызналі дзесяць парлямантаў сьвету, у тым ліку і Вярхоўная Рада Украіны. Ён таксама зрабіў нямала для адпаведнага ўшанаваньня памяці ахвяраў трагедыі.
“Таму сёньняшнія заявы Януковіча – гэта словы ня проста супраць гістарычнай праўды – гэта словы супраць уласнага народу, уласных продкаў”, — перакананы В’язівській.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/6055/

(Пераклад з украінскай)

2/5/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2010
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024