Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мост з кветак

Румынскія і малдаўскія СМІ прысьвяцілі шмат рэпартажоў і матар’ялаў 20-м угодкам гістарычных падзеяў. 6 траўня 1990 года сотні тысячаў людзей выйшлі былі на абодва берагі ракі Прут і кідалі ў ваду букеты кветак. На рацэ, якая падзяляла Малдаўскую ССР і Румынію, утварыўся сваеасаблівы мост дружбы і паяднаньня паміж людзьмі і сем’ямі, якія былі падзелены на працягу дзесяткаў гадоў маскоўскай акупацыі. Эўропа і сьвет значна больш ведаюць пра падзеньне берлінскага Мура ў 1989 годзе, але неяк забыліся на іншыя праявы масавай народнай дыпламатыі, якая ў тыя гады актыўна ламала савецкія межы і даказвала, што народы – не аб’ект, а сапраўды суб’ект гісторыі. Напрыклад, падобнае адбывалася і на мяжы паміж Азэрбайджанскай ССР і Іранам (яго населенай азэрбайджанцамі правінцыі) у 1989 годзе, калі народ паламаў загароджы з калючага дроту, разагнаў савецкую ахову і наладзіў маніфэстацыі і сьвяткаваньні.

Трэба нагадаць, што гістарычная тэрыторыя Малдовы дагэтуль падзелена паміж дзьвюма дзяржавамі. Нават гістарычная сталіца Малдовы горад Ясы (па-румынску — Яшь) знаходзіцца на тэрыторыі Румыніі. Расейскія акупанты яшчэ ў царскія часы адарвалі (“вызвалілі”) Бэсарабію і Паўночную Букавіну і адгарадзілі іх ад Румыніі, якая фармавалася ў адзіную дзяржаву трох гістарычных княстваў у 19-м стагоддзі. Румынам удалося ўзьяднаць землі адной нацыі, адной мовы і адной культуры ў 1918 годзе, у выніку І Сусьветнай вайны. Але ў 1940 годзе паводле Пакту Сталіна-Гітлера (Молатава-Рыбэнтропа) саўдэпія зноў акупавала малдаўскія землі за ракой Прутам. Народ ніколі не пагадзіўся з гэтым падзелам па жывому. Я памятаю, як яшчэ ў 1960-я гады з Кішынёва прыехаў уражаны беларускі настаўнік. Ён стаў сьведкам масавых дэманстрацый малдаўскіх студэнтаў, якія патрабавалі вяртаньня радзімы ў Румынію.

У пэрыяд позьняга гарбачавізма савецкая імпэрыя (як унутраная, так і зьнешняя) захісталася на вачах у мільёнаў людзей, якія жылі перакананьнем пра яе непахіснасьць і нават вечнасьць. Нацыянальныя пачуцьці і агульнае імкненьне вырвацца з маскоўскага маразма дасягнулі найвышэйшай ступені і сталіся матэр’яльнай сілай. Каб выратаваць сябе і сваю сістэму, Масква аднаго за адным пачала здаваць сваіх сатрапаў (даўняя завядзёнка кіданьня татарскіх князькоў з крамлёўскага гаўбца ў раз’юшаны натоўп – дзеля спатольваньня народнага гневу). У выніку народных пратэстаў паляцелі з тронаў Хонэкэр, Жыўкаў, Гусак, Ярузэльскі. Да апошняга ўпарціўся румынскі дыктатар Чаўшэску. Менавіта ён быў сярод іншага праціўнікам набліжэньня паміж Румыніяй і Малдовай, на што ўжо пагаджалася загнаная ў кут Масква. Але ў сьнежні 1989 года народная рэвалюцыя перакуліла дыктатуру і ліквідавала абрыдлага дыктатара. Людзі не хацелі ўжо талераваць межы, навязаныя ім чужакамі.

На савецкім баку Прута арганізатарам братэрскай сустрэчы 6 траўня 1990 года і гістарычнага прарыву ў цэлым быў Народны Фронт Малдовы. Ягоныя актывісты распрацавалі і рэалізавалі плян падзеяў. Толькі на памежным румынска-малдаўскім пераходзе Унгены сабралася 250 тысячаў чалавек. Яны перайшлі мост і наладзілі сьвята пад адкрытым небам. Традыцыйнае румынскае сьвята са сьпевамі, танцамі, віном. На іншых пераходах сабраліся таксама сотні тысячаў чалавек. З усяе Румыніі да мяжы ішлі цягнікі, запоўненыя людзьмі. Народ убачыў сваю моц і веліч. Імпэрыя і дыктатура нікога ўжо не палохалі.

Радасныя людзі над Прутам, ператвораным у кветачны дыван, не маглі ведаць, што наперадзе ў іх гады змаганьня і драматычныя падзеі. Масква ачуняла і мабілізавала сваю агентуру ў Малдове, якая лягла бервяном на шляху ўзьяднаньня народа. Расейская 14-я армія збройным шляхам у 1992 годзе падтрымала прамаскоўскі путч у Трансністрыі (Прыднястроўі) і акупавала гэтую правінцыю сувэрэннай Малдовы. Камуністычныя недабіткі начале з Вароніным давялі Малдову да глыбокага эканамічнага і сацыяльнага крызісу. У красавіку 2009 года малдаўская моладзь ўзяла штурмам будынкі дыктатуры і нішчыла знакі камуністычнай акупацыі, партрэты Леніна і бальшавіцкія лёзунгі. Прамаскоўская хунта брутальна здушыла народныя пратэсты. Але сама не ўтрымалася доўга. Праз паўгады патрыёты адцясьнілі хунту ад улады і зноў адчынілі мяжу з Румыніяй, зачыненую было камуністычным рэжымам. Да таго ж усім зразумела, што акупацыя Трансністрыі будзе існаваць да дня канчатковага развалу маскоўскай імпэрыі. Асаднікам прыйдзецца ўцякаць праз тэрыторыю Украіны “восвоясі”.

Шмат падзеяў перажыла за гэтыя 20 гадоў і наша Беларусь. Масква па дамоўленасьці з лібэральным Брусэлем арганізавала на нашай заходняй мяжы новы берлінскі мур. Каб зьездзіць на адзін дзень у суседні Беласток, беларус павінен дамагчыся выдачы яму шангенскай візы і заплаціць за яе дзікую суму, якую ня плаціць ніводзін іншы эўрапейскі народ. Ізаляцыя нашай краіны і нашага народу робіцца варожымі сіламі з адзінай мэтай: прымусіць беларусаў, нашу моладзь ехаць з разбуранай прамаскоўскім рэжымам эканомікі на Усход – у Расею, у Сібір, каб працаваць там замест расейцаў, якія павыміралі або пасьпіваліся. Але злачынная мадэль правальваецца і ў Маскве і ў Брусэлі. Дзьве імпэрскія сталіцы становяцца галоўнымі цэнтрамі крызіснага правалу. Аказалася, што іхныя жульніцкія дамовы за плячыма грэцкага, беларускага і іншых народаў дзейнічаюць толькі ў пэрыяд адноснай стабільнасьці, але не вытрымліваюць энэргіі народнага гневу і эканамічных катаклізмаў.

Ніхто ніколі “за проста так” не дарыў народам вясёлых і яркіх сьвятаў. Дармовыя гульні і хлебныя пайкі атрымлівалі толькі нізкія сфэры грамадзтва, празваныя з антычных часоў охласам. Сапраўднае сьвята паяднаньня і адкрыцьця сьветлай пэрспэктывы магмымае толькі ў выніку змаганьня і нацыянальнай салідарнасьці. Гэтаму вучыць нас гістарычны досьвед румынскага народу.

Янка Базыль

6/5/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2010
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024