Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Андрэй Піанткоўскі пра Пуціна-Медведева

Прапануем вашай увазе артыкул А. Піанткоўскага, апублікаваны 7 траўня сёлета ў расейскім інтэрнэт-выданьні Grani.ru. Аўтар нагадвае пра крамлёўскі “мэдыюм” – палову тэрміну існаваньня непаўторнага “двоецарствия” на маскоўскім алімпе.
Андрэй Піанткоўскі — былы дэпутат Нацыянальнай асамблеі РФ, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сістэмнага аналізу РАН, цяпер прафэсар Кэмбрыджскага ўнівэрсітэта ў ЗША. Ён ведае сістэму пуцінізма знутры, бо на працягу гадоў служыў дарадчыкам Крамля. Вядома, што выдатны аналітык з’ехаў у ЗША, калі пераканаўся, што імпэрская сістэма Расеі не паддаецца рэфармаваньню.

***
Андрэй Піанткоўскі

Поўдзень ПуМе

7 траўня завяршаецца першая палова тэхнічнага “прэзыдэнцтва” Дзімітрыя Медведева. Прэзыдэнтам ён, зразумела, ня стаў і цяпер ужо, хутчэй за ўсё, ня стане.

З самага пачатку апэрацыі-2008 ён успрымаўся як службовы блок у прамежкавай камбінацыі, якому па статусу не належыць валодаць уласнай суб’ектнасьцю. Ключавой сярод кандыцыяў ягонага прызначэньня была ягоная, паводле выказваньня Пуціна, “парадачнасьць”, гэта значыць гатоўнасьць саступіць крэсла па першаму патрабаваньню галоўнага Раба на салодкіх крамлёўскіх галерах. Ці зьмянілася нешта ў гэтай канструкцыі за два прамінулых гады? Забягаючы крыху наперад, адкажу, што так, зьмянілася. Але ня ў сэнсе набыцьця суб’ектнасьці прастолаблюсьціцелем, а ў сэнсе пэўнай залежнасьці ад уласнага ценю, якая нечакана ўзьнікла ў самога архітэктара тандэма.

Прызначаючы свайго Сімяёна Анатольевіча, Пуцін у характэрным для яго стылі не вырашаў лёсавызначальную для сябе дылему “уйти нельзя остаться”, а адкладаў яе вырашэньне, упэўнены, што захоўвае сабе опцыі. (Аўтар іранічна выкарыстоўвае імя па бацьку Медведева, прыстаўляючы яго да імя вядомага татарскага князька, якога на 11 месяцаў на царства пасадзіў Іван Жахлівы – Сімяёна Бекбулатавіча. Захаваліся нават граматы і ўказы, падпісаныя “царом Сімяёнам”, але Масковіяй на самой справе кіраваў сам Іван. Гісторыкі мяркуюць, што такім чынам Іван сярод іншага складваў з сябе адказнасьць за тэрор апрычнікаў у дзяржаве – заўвага рэдактара). Ліхаманкавая і нічым, здавалася б, не матываваная зьмена Канстытуцыі на прыканцы 2008 года пацьвярджае, што варыянт яго вяртаньня разглядаўся тады ў канкрэтным практычным пляне. Але, адчуўшы нейкую туманную небясьпеку, ён зноў адклаў рашэньне і меў рацыю.

2009 год стаў пераломным для настрояў палітычнага класу. Разуменьне вычарпанасьці, беспэрспэктыўнасьці, тупіковасьці, наканаванасьці, тупасьці, трагікамічнага блюзьнерства пуцінскай эканамічнай і палітычнай мадэлі абвальна стала дамінаваць у сьвядомасьці добра інфармаванай аб рэальным стане справаў у краіне кіруючай “эліты” і яе ідэалагічнай абслугі.

Гэтае крыху спозьненае разуменьне было дастаткова адназначна выказана ў адным эсэ, якое нашумела: адсталая сыравінная эканоміка, якую і эканомікай назваць нельга – адзін хабар ды адкаты, сістэмная карупцыя, полымя на Каўказе, насельніцтва, што вымірае ад алкагалізму і наркаманіі, няразьвітая палітычная сістэма, эклектычная зьнешняя палітыка, якая кіруецца комплексамі і бізнэз-інтарэсамі, і г.д. Імя “нацыянальнага лідэра” не згадвалася дарэмна, але ацэнка славутага дзесяцігоддзя была больш чым адназначнай.

Савецкая намэнклатура, спадчыньніцай якой па простай зьяўляецца сучасная клептакратыя, добра ведала, што трэба рабіць з першай асобай, якая перастала, на яе думку, выконваць неабходныя для карпарацыі жрэцкія функцыі. Ленін быў ізаляваны ў Горках, Сталіну дапамаглі памерці на ўласнай дачы, Хрушчова і Гарбачова проста выкінулі высьпеткам пад зад.

Класічнае “оказался наш отец…” гатовае, здавалася б, і ў нашым выпадку сарвацца з калектыўных вуснаў “эліты”. Найбольш таленавітыя і адданыя з пуцінскіх халуёў ужо асьцярожна спрабуюць “…не отцом, а сукою” на густ: Паўлоўскі дундзіць пра Дэголя, які старэе, Максім Сакалоў замахваецца на сьвятое – каапэратыў “Озеро”, над аўгусьцейшымі членамі якога раней дазвалялі сябе зьдзеквацца хіба што толькі маргінальныя аўтары малазначных інтэрнэт-выданьняў.

Але нешта спыняе іх у апошні момант, і сьціскаюцца іхныя дзёрзкія вусны. І гэтае нешта – наш бясцэнны Сімяён Анатольевіч. “Эліты” мараць пазбавіцца ад Пуціна і ягонага зусім абарзеўшага блізкага кола, якія вядуць іх да катастрофы. Але яны абцяжараны вялізнымі абозамі і баяцца рызыкаваць імі, калі ёсьць яшчэ нейкая магчымасьць пачакаць.

Як справядліва папярэдзіў іх днямі ў імпэце цынічнай шчырасьці той жа Паўлоўскі – “Не забывайце, што мы ўсе з вамі злодзеі, панове! Асьцярожней расхіствайце човен!” Дык ня лепш было б нам асьцярожна падладзіцца спачатку пад новага фальш-гаспадара, які рэгулярна пасылае нам какетлівыя знакі, сігналы, грымасы. А Пуцін за гэты час сам як-небудзь растварыцца, як несапраўдная цяжарнасьць. Да 2012 года ўжо засталося зусім нішто. А там, глядзіш, Дзімітры Анатольевіч вырашыць пайсьці ў прэзыдэнты-мадэрнізатары. Такія прыкладна “узважаныя” і “зразумелыя” настроі пануюць у “эліце”, якая разумее неабходнасьць нейкіх перамен, і гасяць яе магчымую антыпуцінскую актыўнасьць.

Вось калі б Пуцін з самага пачатку пайшоў на трэці тэрмін або паслаў Медведева ў адстаўку ў хуткім часе пасьля зьмены Канстытуцыі, ён аказаўся б сёньня ў значна горшым становішчы – адказным за ўсё і ідэальным кандыдатам у “оссученные отцы”. Цяпер жа ня тое што накіроўваць у Канстытуцыйны суд (куды, я падазраю, той сам марыць уцячы), а песьціць як мінімум да канца тэрміну будзе ён свайго малодшага партнёра па галерах.
Тым больш, што ніякай небясьпекі Медведев, нягледзячы на ўсі ягоныя гіганцкія паўнамоцтвы, для яго не ўяўляе. Ня будзе ён расхістваць човен. Ён паралізаваны тым жа страхам, што і сам Пуцін, і ўся ягоная “эліта” апошняга дваццацігоддзя: застацца сам-насам з грамадзтвам і адказваць за доўгі пералік вельмі непрыемных пытаньняў.

Сямейны лекар Паўлоўскі паставіў расейскаму палітычнаму класу і самому сабе канчатковы дыягназ, які не паддаецца абскарджваньню. У Расеі няма сёньня суб’екта дзеяздольнай улады. Засталася дзіўная дзьвюхгаловая істота ПуМе, якой наканавана паўзьці па інэрцыі да 2012 года, і якая ніводнай з галоў не разумее, што яна будзе рабіць далей. Бруд у шоўкавых панчохах з гадзіньнікам Patek Philippe на правай і Breguet на левай, адпаведна, канечнасьцях і з брыльянтавымі запанкамі ад ФСБ.

Крыніца: http://grani.ru/opinion/piontkovsky/m.177802.html

(Пераклад з расейскай)

9/5/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2010
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024