Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Парад сталінізма

Падобна, што Крэмль вырашыў уразіць увесь сьвет сваёй параднай магутнасьцю. У цэнтры Масквы і па ўсёй імпэрыі 9 траўня арганізавана нешта такое, чаго яшчэ не павінны былі бачыць жыхары Зямлі. Большасьць з уражаных людзей пад фанфары і грукат бранетэхнікі неяк і ня ўспомнілі, што армія, якая так грозна маршыруе сёньня, прайграла вайну аўганскім і чачэнскім партызанам. Што без мабілізаваных (як гэта было пры саветах падчас усіх войнаў) украінцаў, малдаванаў, беларусаў і іншых у Масквы не атрымліваецца ваяваць ня тое што супраць немцаў, але і супраць малых колькасьцю (але моцных культурай і духам) народаў. У постсавецкіх краінах дзе прамаскоўскія рэжымы, дзе маскоўская агентура таксама арганізавалі свае парады сталінізма.
Пра гэта разважаюць 9 траўня Аскольд Еромін (львоўская газэта “Високий Замок”), Гектарас Віткус (летувіская газэта “Lietuvos Rytas”), Міхаэла Стойка (румынская газэта “Adevarul”).

***

Аскольд Еромін

9 траўня: хто камандуе парадам?

Падобна, што ўкраінскія тэлеканалы, асабліва “Першы нацыянальны” і “Інтэр” напярэдадні 9 траўня актыўна прапагандуюць трактоўку Дня Перамогі, прынятую… у Расеі.

Уласна, гэта не расейская, а савецкая вэрсія гісторыі, але ў пуцінска-медведеўскай РФ менавіта яна стала ледзь не асновай дзяржаўнай ідэалогіі. У некалькіх словах гэтую вэрсію можна акрэсьліць прыблізна так. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – найгалоўнейшая і найбольш велічная падзея ХХ стагоддзя. Паколькі найгалоўнейшую і найбольш велічную ролю у гэтай перамозе адыграў Савецкі Саюз, то ён, а потым і Расейская Фэдэрацыя як ягоная правапераемніца, ёсьць Вялікаю дзяржаваю. Усе дзеяньні якой падчас той вайны былі адзіна слушнымі і справядлівымі, усе палкаводцы – геніяльнымі, у тым ліку вусаты генэралісімус. А той, хто насьмельваецца гэтую слушнасьць, справядлівасьць і геніяльнасьць ня тое што запярэчыць, а хоча хаця б ставіць пад сумнеў, ёсьць фальсіфікатарам гісторыі.

Апафеёзам такога падыходу да гісторыі стала ўстаноўка ў Запарожжы, амаль акурат да Дня Перамгі, помніка Іосіфу Сталіну… Большага зьдзеку з мільёнаў украінцаў, якія сталі ахвярамі той страшнай вайны, немагчыма сябе ўявіць. Помнік Сталіну? Які быў адным з найбольшых сімпатызантаў Гітлера на першым этапе вайны– бо хто як не СССР, быў у 1939 годзе ваенным хаўрусьнікам нацыстоўскай Нямеччыны? Польшчу на шматкі два драпежнікі разьдзерлі разам. (Хто дагэтуль на верыць, няхай паглядзіць фільм Анджэя Вайды “Катынь”. Яго нядаўна, калі гэтага запатрабавала палітычная кан’юнктура, дэманстраваў тэлеканал “Расея”). Шмат у чым менавіта дзякуючы бяздарнаму “палкаводцу” Сталіну гітлерцы дайшлі ажно да Каўказу, захапіўшы ўсю Украіну. Вайна двойчы пракацілася праз Украіну, штораз зьбіраючы свой крывавы ўраджай. Нямецкія гісторыкі ацэньваюць ахвяры рэйху ў 5,5, максімум 6 мільёнаў – гэта на фронце і ў тыле, ад масіраваных бамбардовак саюзьнікаў. А ўкраінцаў, паводле падлікаў аўтарытэтных гісторыкаў, палегла 8 мільёнаў, а ўсяго Саюз згубіў 26 – гэта афіцыйныя лічбы… Адны кажуць, Сталін ня даў веры сотням разьведчыкаў, якія папярэджвалі пра напад Гітлера. Іншыя ўпэўненыя, што Сталін сам рыхтаваўся напасьці, але фюрэр яго апярэдзіў. Так ці інакш, мільёны неапраўданых ахвяраў вайны – на ягоным сумленьні, Сталін – крывавы кат і злачынец. А ва ўкранскім Запарожжы яму паставілі помнік! І без усялякіх там “абяцаных” уладай рэфэрэндумаў.

Ня гучныя парады танкаў і самалётаў маюць вызначаць настрой Дня Перамогі, а нашая памяць, якой заслугоўваюць ахвяры той страшнай бойні. Памяць аб тым, як злачынныя рэжымы, гітлерскі і сталінскі, прымусілі мільёны людзей забіваць адзін аднаго (СССР быў ня толькі ахвярай нападу Гітлера, але й агрэсарам: акрамя Польшчы, напаў у 1940-м на Фінляндыю). Няхай такое больш не паўторыцца…

Крыніца: http://www.wz.lviv.ua/paes.php?atid=82763

(Пераклад з украінскай)

***

Гектарас Віткус

У ланцугах міфа перамогі ў Другой сусьветнай вайне

Летувіская грамадзкая думка з вялікім непакоем ацэньвае рост уплыву міфа пра Вялікую айчынную вайну і перамогу ў расейскай палітычнай культуры і гістарычнай памяці. Адраджаецца вялікарасейская ідэалогія, нэаімпэрыялістычная палітыка, Расея цынічна маніпулюе вобразам пераможцы фашызму, імкнучыся павялічыць свой геапалітычны ўплыў перш за ўсё на рускамоўных жыхароў краін Балтыі.

Ня дзіва, што ў Летуве (як, дарэчы, і ў некаторых іншых дзяржавах Цэнтральнай і Усходняй Эўропы) міф пра перамогу ацэньваецца як падрыхтаваны спэцыялістамі розных галінаў праект, з дапамогай якога Крэмль імкнецца замаскаваць узмацненьне сваіх культурных, ідэалагічных і палітычных уплываў.

Расейскія паліттэхнолагі не засталіся без справы – яны абвінавачваюць Эстонію, Латвію і Летуву ў тым, што ў гэтых краінах роля Савецкага Саюза ў Другой сусьветнай вайне ацэньваецца “толькі праз прызму злачынстваў супраць чалавечнасьці” і фармуецца адмоўны вобраз сёньняшняй Расеі.

Такая ідэалагічная і ацэначная калізія павялічвае двухбаковае напружаньне, распальвае рыторыку нападу і абароны, не дазваляе распачаць нармальны двухбаковы дыялог з-за неабвешчанай “вайны за памяць”.

Крыніца: http://www.prensaescrita.com/adiario.php?codigo=&pagina=http://www.lrytas.lt

(Пераклад з летувіскай)

***

Міхаэла Стойка
Святкаваньне Дня Перамогі над Нямеччынай у Маскве

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Малдовы Міхай Гімпу адмовіўся паехаць у Маскву (не паехала туды і прадстаўніцтва нацыянальнай арміі Малдовы – заўвага рэдактара), заявіўшы, што туды едуць толькі пераможцы.
“Як можна ўдзельнічаць у парадзе побач з арміяй, якая прынесла нам камунізм, арганізавала голад і дэпартавала нас у Сібір? Сёньня яна знаходзіцца і ў горадзе Стэфана Вялікага (малдоўскі князь, пры якім у канцы 15-га – пачатку 16-га стагоддзяў Малдова дасягнула найвялікшага росквіту – заўвага рэдактара). Гэтая армія зьявілася асновай для стварэньня Трансністрыі (ваеннае ўмяшальніцтва расейскай арміі ў 1992 годзе дазволіла расейскім асаднікам адарваць ад Малдовы гэтую правінцыю – заўвага рэдактара)”, — заявіў раней Гімпу.

Грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі, адносіны якога з Масквой напружаныя ў выніку вайны ў жніўні 2008 года, ня быў запрошаны на парад Дня Перамогі. Замест грузінскага прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі, Расея запрасіла лідэра апазыцыі, былога старшыню парляманту ў Тбілісі Ніно Бурджанадзэ, лідэра дэмакратычнага Руху “Аб’яднаная Грузія”.

Сёлетнія падзеі на Чырвонай плошчы называюцца “Парадам Парадаў”. Яны хочуць зрабіць новую рэдакцыю парада, арганізаванага Сталіным у 1945-м, калі адзаначалася заканчэньне Другой сусьветнай вайны.

На арганізацыю мерапрыемстваў расейскае міністэрства абароны прызначыла 1,2 мільярды рублёў (30 мільёнаў эўра), што робіць гэты парад самым дарагім з тых, што адбыліся на Чырвонай плошчы.

Крыніца: http://www.adevarul.ro/actualitate/eveniment/Ziua_Victoriei_impotriva _Germaniei_naziste-sarbatorita_cu_mare_fast_la_Moscova_0_25058574221.html

(Пераклад з румынскай)

9/5/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2010
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024