Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Небясьпечныя гульні

Мы ніколі не даведаемся, колькі каштаваў “парад пабеды” у Менску. У адрозненьне ад Масквы, дзе ўсё ж была агучана афіцыйная лічба выдаткаў на “гром победы раздавайся” – лічба астранамічная, дзікая для краіны ў стане глыбокага сацыяльна-эканамічнага крызісу і гібелі сотняў тысячаў людзей ад банальных сацыяльна-эканамічных прычын. Яно можа і ня трэба, усім без таго зразумела, што для нашай значна меншай краіны гэтая лічба была прапарцыйна значна большая. Кур’ёзнай прыкметай менскага параду было, на наш погляд, наступнае: маршыравала пешшу і на розных відах тэхнікі прыкладна столькі ж людзей, колькі глядзела на марш з ходнікаў. Значыць, статыстычна кожны другі забаўляў сваім выступам кожнага першага. Астатнія менчукі зьехалі на лецішчы або хаваліся па хатах у ненадзейнае надвор’е. У прынцыпе ў тэатральным мастацтве (тым больш у жанры масавых відовішчаў) такое кваліфікуецца як правал, а такі тэатр называецца ў народзе “пагарэлым”. Людзі насьвяткаваліся з дыктатарам і дыктатурай, натанцаваліся каля стэлы на “проспекте победітелей” і пасьля выбуха ўноч на 4 ліпеня 2008 года ўжо асабліва ня хочуць ствараць масу для гэтых “победітелей”. Хаця трэба прызнаць, гэтым разам той, хто пайшоў пад стэлу 9 траўня, расказаў пра беспрыцыдэнтныя захады праверкі і кантролю. “Проста да трусоў правяралі…” – кажуць многія людзі.

Тыя, хто прайшоў праз дэтэктары, думалі, што цяпер ужо ім нішто не пагражае. Яны памыляліся. Гэта людзі духоўнага жыцьця даўно зразумелі, што чым далей ад Лукашэнкі і ягонай камарыльі, тым лепш для здароўя. А рэалісты-прагматыкі нашага грамадзтва гэтага яшчэ ня ўсьведамілі. Паехалі танкі, затупалі шыхты, затанцавалі на асфальце натоўпы дзяўчын у белым. Усё пад савецкія маршы і расейскую папсу, пад роў расейскіх каманд і пад савецкую сымволіку. Гэта па-рэжымнаму называецца “новая обшчность советскіх людей – белоруссы”. І ўсё, здаецца, ішло гладка. Але на працягу тыдня над сталіцай не дарма лёталі самалёты. Яны трэніраваліся, а на парадзе прадэманстравалі хваткую, як казаў Ельцын, “загогуліну”. Адна эскадрылья паляцела насустрач другой і ў эфэктнай імітацыі групавога бою яны разышліся адна ў адной пад носам. Заўважым, што ўсё гэта адбывалася непасрэдна над галовамі тысячаў людзей, у цэнтры мільённага горада. Людзі, разьзявіўшы раты, пасьпелі заўважыць, што адзін з самалётаў у хвасьце эскадрыльі ледзь не наляцеў на другі. Гэтае “ледзь” роўнае некалькім тысячным долям сэкунды. У выпадку катастрофы на зямлі загінула б безьліч людзей. Такія “загагуліны” не рабіліся нават на фараонскіх парадах пры Сталіне. Такое даўно забаронена рабіць над гарадамі і вялікімі натоўпамі людзей. Пасьля шэрагу няшчасьцяў з чалавечымі ахвярамі на авіяшоў прынятыя строгія правілы арганізацыі гэтых шоў. Але мясцоваму рэжыму напляваць на ўсё, ён хацеў “паказаць усім”… І паказаў. Агаломшаныя людзі, якія цудам і ласкай Божай ацалелі, расказваюць цяпер, што заўважылі гэты жудасны момант пілатажу. Цяпер яны супакойваюць самі сабе, кажучы: “Можа так і трэба было?” (унівэрсальная формула сацыяльнай пасіўнасьці).

Госпад уратаваў ад няшчасьця нашых людзей. Спадзяемся, што яны ўсьведамяць з часам сэнс гэтага знаку-папярэджаньня. А вось Расея нічога не заўважыла і не зразумела. Калі ў Маскве і буйнейшых гарадах імпэрыі рэжым выводзіў натоўпы і хмары ваеннай тэхнікі на “парады победы”, стала вядома пра нештодзённую чалавечую трагедыю. У Кемераўскай вобласьці адбыліся выбухі на вялікай шахце “Междурэчэнская”, загінулі і прапалі бязь вестак дзесяткі людзей. У тым ліку каманда выратавальнікаў, якая пайшла пад зямлю ратаваць сваіх таварышаў. Каля шахты раніцай 9 траўня сабраліся сем’і пацярпелых, жанчыны і дзеці плакалі ад гора. Што ў такой сітуацыі рабілі б кіраўнікі цывілізаваных дзяржаваў, скажам на Дзень Бастыліі у Францыі або на дзень нараджэньня каралевы ў эўрапейскіх манархіях? Яны адразу б абвясьцілі пра згортваньне вясёлых і пампезных сьвяткаваньняў. Яны б сядзелі не на трыбунах, а ў транспартных сродках, якія дастаўлялі б іх на месца катастрофы – для таго каб кіраваць выратавальнымі работамі, суцешыць людзей, выказаць салідарнасьць з сваім народам. А ў Расеі, калі з-пад зямлі выносілі трупы і шахцёры гінулі, “дорогіе россіяне” бразгалі зброяй і весела танцавалі пад партрэтамі Сталіна. Пуціна з Медведевым мы ўбачылі ў шпітальных палатах каля параненых шахцёраў ужо праз пару дзён пасьля сьвяткаваньня. Імпэрыя яшчэ раз паказала сваю антычалавечнасьць, яна такой была і будзе заўсёды.

11 траўня ў Менску здарыўся пажар на вялікіх прамысловых складах. Пажарнікі выконвалі свой абавязак (ратавалі горад) у вельмі цяжкіх абставінах. Калі абрынуўся дах вялікага памяшканьня, загінулі чацьвёра пажарнікаў. У нармальнай краіне была б абвешчана жалоба прынамсі на тэрыторыі сталіцы, дзе адбылася трагедыя. Загінулі афіцэры на дзяржаўнай службе, пры выкананьні сваіх абавязкаў. Па тэлебачаньню выступілі б міністар, які кіруе ведамствам, дзе служылі героі, а таксама кіраўнік дзяржавы. Яны б выказалі словы падтрымкі сем’ям ахвяраў і публічна паабяцалі б давесьці да канца рассьледваньне трагедыі. Афіцэры былі б прадстаўленыя да ўзнагародаў.

Па БТ ў той жа вечар нешта сказаў падпалкоўнік МЧС РБ (зразумела, товарішч з рускім прозьвішчам – яны ў асноўным робяць кар’еру ў пагонах у нашай каріне), зразумець яго і пра што ён гаворыць, было цяжка. Цяпер, безумоўна, трагедыю ператвораць у “дробны інцыдэнт” і ў хуткім часе спішуць у архіў.

Што тычыцца Расеі, то тамака такое “можа і трэба”, паводле іхнай мэнтальнасьці і традыцыі. А вось у Беларусі гэта супярэчыць правілам нашага нацыянальнага жыцьця. Цынізм, ідыятызм, непавага да жывых і памерлых людзей – гэта ёсьць чужое, навязанае нам антыбеларускай уладай, якая зьнішчае ўсё сьвятое і нацыянальнае на нашай зямлі. З усьведамленьня гэтага, з непрыняцьця гэтага і павінна пачынацца ачышчэньне ад чужога і наноснага.

Янка Базыль

12/5/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2010
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024