Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Подзьвіг Сяргея Каваленкі

У жыцьці народа, які існуе пад акупацыяй, бываюць моманты, калі здаецца, што вораг перамог, што няма паратунку ад гвалту і Зла, няма будучыні. Акупанты куражацца і рагочуць, яны ўпэўнены ў сваёй беспакаранасьці. Галоўны іхны агрумант – дзікая нянавісьць да ўсяго сьвятога і беларускага і дзікая, нахабная сіла. Акупанты ўпэўнены, што грамадзтва пастаўлена на калені, ніхто не пасьмее аказаць ім супраціў. У іх (як яны ўпэўненыя) атрымліваецца рэалізацыя іхнага зьнішчальнага праекта: разгром беларускай школы, выцясьненьне беларускай мовы з грамадзкага і дзяржаўнага жыцьця, ліквідацыя беларускага бізнэсу, падпарадкаваньне ўсіх інстытуцыяў нашай Дзяржавы чужынскай Імпэрыі. Але пасярод фальшу, злачынстваў і цынізма, на фоне, здавалася б, назаўсёды змоўклага грамадзтва над нашай краінай уздымаецца наш Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, Сьцяг Ісуса Хрыста. І адкрываецца ўсім марнота сатанінскага трыюмфу, людзі атрымліваюць надзею, упэўненасьць у перамозе нашага народу над акупантамі.

Беларускі Сьцяг над беларускім Віцебскам узьняў Сяргей Каваленка, сябра Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Акупацыйная паліцэйшчына накінулася на патрыёта і зьбівала яго, акупацыйная “фэміда” арганізавала фарсавы судовы працэс над ім, акупацыйныя СМІ спрабавалі абылгаць яго і ягоны ўчынак. Усе намаганьні рэжымных структур былі накіраваны на тое, каб застрашыць Сяргея Каваленку, паказаць на ягоным прыкладзе, “што будзе з тымі, хто не падпарадкоўваецца”. Але патрыёт-фронтавец не напалохаўся, не схіліў галаву перад ворагамі. Пры кожнай сустрэчы зь імі ён зноў і зноў уздымаў Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Нават падстаўны рэжымны суддзя, убачыўшы беларускі Сьцяг, схаваўся ў кулуарах антыбеларускага суда і яго не змаглі знайсьці. З усяе краіны пачуліся галасы маладых і старэйшых людзей, якія выказвалі сваю падтрымку Сяргею Каваленку і свой праклён памагатым антыбеларускага рэжыму. Паўсюль патрыёты вывешвалі беларускія Сьцягі.

Абвалілася злачынная спроба рэжыма расправіцца над нашым героем. Усе ўбачылі страх, які апаноўвае акупантаў, калі яны бачаць перад сабой наш сьвяты Сьцяг і нязломных, моцных духам беларусаў. Гэта ёсьць знак для ўсіх нас – не скарацца Злу, не баяцца яго, ісьці за такімі людзьмі, як Сяргей Каваленка. Гэта наша краіна, наша дарагая Беларусь, і мы абавязкава вызвалім яе ад акупанцкай навалачы.

У недалёкай будучыні адбудзецца сапраўдны працэс над тымі, хто перасьледуе беларускіх патрыётаў і зьнішчае нашы сьвятыні. Будуць адменены несправядлівыя прысуды і адноўлена справядлівасьць. Але гэтага немагчыма дасягнуць жывучы ў стане пасіўнага чаканьня. Гуртуймася пад нашым Сьцягам, мацуйма Беларускую Салідарнасьць!

Валеры Буйвал

15/5/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2010
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024