Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Цяжкасьці імпэрыі Зла

Мы аналізавалі былі на нашай старонцы “месячнік трыюмфаў” маскоўскай імпэрыі, які кур’ёзным чынам разгарнуўся ў роўных каляндарных рамках з 29 сакавіка да 28 красавіка сёлета. Усё атрымлівалася ў лубянскіх гаспадароў Расеі: выбухі ў маскоўскім мэтро і штурмы кыргызкіх палацаў, дзіўная авіякатастрофа пад Смаленскам і антыканстытуцыйны пераварот у Кіеве. “Месячнік” завяршыўся вялікім пажарам пскоўскага (пакуль што пскоўскага) Крамля, але далёка ня ўсі зразумелі глыбокі і пагрозьлівы для Масквы Божы знак у гэтай яркай падзеі.

Месяц травень распачаўся і працягнуў сваю хаду стракатымі дэманстрацыямі ў буйных гарадах імпэрыі і ў самой Маскве. Было, што праўда, параўнальна няшмат удзельнікаў гэтых шоў, затое вельмі шмат патрэтаў Сталіна, савецкай чырвані і імпэрскай настальгіі па былой магутнасьці. На 9 траўня імпэрыя выставіла свае галоўныя аргуманты – цемру танкаў, самалётаў, ракет. Імпэрскія аргуманты каталіся па Чырвонай плошчы і плошчах буйных гарадоў, наводзячы страх на нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Цывілізаваны сьвет са зьдзіўленьнем глядзеў на гэты шабас. Расейскія “эліты” і расейскі охлас былі задаволеныя сабой.

Але як казаў Шцірліц, “что-то у ніх там не получілось…” Трыюмфальная мітусьня не засьціла сабой сапраўдныя падзеі ў імпэрыі і вакол яе. Крызіс сістэмы даў новыя шчыліны на фальшыва расфарбаваным імпэрскім фасадзе. 8-9 траўня ў самай вялікай (і як кажуць, самай сучаснай па тэхнічных парамэтрах) шахце Расеі “Распадская” прагрымелі выбухі і загінулі дзесяткі шахцераў і выратавальнікаў. Крэмль паспрабаваў не заўважыць чалавечую трагедыю і працягнуў свой фальшыва-пампезны “день победы”. Але сьвет заўважыў гэты “дзень маральнай паразы” лубянскага рэжыму. Заўважылі і зразумелі ўсё таксама сем’і і калегі ахвяраў катастрофы. У шахцёрскім пасёлку “Распадскай” 14 траўня ўспыхнулі пратэстныя выступы. Народ перакрыў чыгунку Новакузнецк-Абакан і запатрабаваў ад ураду вырашэньня тэхнічных і сацыяльных праблемаў шахцёрскага рэгіёна. Людзей атакаваў ОМОН, мужчын, жанчын і дзяцей зьбівалі і гналі ад чыгункі. Зразумела, што людзі ўжо ня вераць салодкім абяцанкам нядаўняга візыцёра Пуціна ў свой шахцёрскі раён. Касталомам з ОМОНу лёгка ваяваць супраць мірных людзей. У той жа дзень 9 траўня каўказкія партызаны зьдзейсьнілі дзёрзкую атаку на аўтакалёну ОМОНа ў Дагестане. Трапнымі стрэламі яны падбілі галаўную і хваставую машыны і расстралялі калёну з кулямётаў і гранатамётаў. Расейская ваеншына-паліцэйшчына прызналася ў сямі сваіх забітых. А расейскае тэлебачаньне гэтым разам вымушана было паказаць кадры з разьбітай і спаленай тэхнікай.

Цяжкасьці (ды яшчэ якія!) пачаліся і ў Кыргызтане. Новы прамаскоўскі (бессаромна прамаскоўскі) “часовы ўрад” ня ведае што рабіць пасярод хвалі народнага гневу. Нібыта лёгкая перамога арганізаванага Масквой красавіцкага путча становіцца глыбокай ямай, куды Расея вымушана кідаць усё новыя сілы і сродкі.

Нахабныя і сутаргава пасьпешлівыя дзеяньні януковіцкай групоўкі па здачы сувэрэнітэту Украіны далі моцны штуршок украінскаму грамадзтву, якое пачало выходзіць з стану пасьлявыбарчай летаргіі. Ужо з канца красавіка ў шэрагу гарадоў Украіны адбыліся сходы грамадзкасьці, на якіх былі ўтвораны мясцовыя Камітэты паратунку Украіны. Ініцыятарамі народнага рушаньня сталі прадстаўнікі патрыятычнай інтэлігенцыі: пісьменьнікі, мастакі, гісторыкі, былыя вязьні савецкіх канцлягяроў. У пэўным сэнсе паўтараецца сітуацыя канца 1980-х гадоў, калі ў падсавецкіх рэспубліках менавіта інтэлігенцыя ўтварала народныя франты, а ва Украіне быў заснаваны Народны Рух. 10 траўня ў Кіеве прайшоў зьезд прадстаўнікоў Камітэтаў, якія заснавалі агульнанацыянальны Камітэт паратунку Украіны. Ідзе кансалідацыя нацыянальных сілаў грамадзтва, распачынаецца новы этап барацьбы за радзіму, супраць Імпэрыі і яе януковіцкай агентуры.

Рана радваліся сваім красавіцкім “посьпехам” крамлёўска-лубянскія імпэрыялісты. Народы ўжо не дазволяць ім беспакарана тварыць зло. Цёмнае шэсьце Крамля заходзіць у тупік.

Янка Базыль

16/5/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2010
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024