Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сімфонія на балалайках

Позьняя сёлетняя вясна ўрэшце запанавала на Беларусі. Красуюць дрэвы, чысьцінёй фарбаў зазьзялі траўнікі і кветкі. Паддаючыся агульным рытмам прыроды, ажывілася і грамадзтва. Сем’і пацягнуліся на свае дачы, бліжэй да зямлі, у спадзяваньні вырасьціць што небудзь і адначасова падыхаць сьвежым паветрам. Творчы сэктар соцыюма выйшаў на эцюды, актывізаваў пісаньне вершаў пра каханьне і на іншыя веснавыя тэмы. Дэкласаваныя элемэнты ўжо не баяцца замёрзнуць і запоўнілі сабой гарадзкія сквэры і прыгарадныя зоны адпачынку, кшталту берагоў Цнянскага вадасховішча. На жаль, гэтых няшчасных людзей становіцца з кожным годам усё больш. І што яшчэ больш трывожыць, вызначылася ўжо вялікая іх маса ў пэўным “памежным стане”. Дэмаралізаваныя жанчыны і мужчыны розных узростаў яшчэ маюць свае кватэры, іх яшчэ ня звольнілі з працы, куды яны яшчэ даволі рэгулярна зьяўляюцца. Але яны ўжо сьпіваюцца, амаль нічога не ядуць, рэдка мыюцца і пераапранаюцца. На іхных тварах ужо напісана безнадзейнасьць. Вялікія колькасьці гэтых няшчасных людзей на фоне веснавога краявіду ствараюць найбольш драматычную карціну грамадзкага крызісу, да якога давёў нашу краіну лукашыстоўскі рэжым за гады свайго зьнішчальнага існаваньня.

За апошнія тыдні фронтаўцы правялі шырокае грамадзкае апытаньне сярод знаёмых і незнаёмых людзей у розных рэгіёнах краіны. Гэта ў Італіі, Грэцыі і тым больш у Тайландзе людзі тэмпэрамэнтна выказваюць і дэманструюць свае сацыяльна-палітычныя сімпатыі і антыпатыі. Беларусы з большага зацята маўчаць, чужы назіральнік ніколі не зразумее, што ў нашых людзей на душы. Многім чужынцам (у тым ліку і ў Маскве) здаецца, што “молчаніе – знак согласія”. Яны так нічога і не зразумелі, не зразумеюць ніколі. Размаўляючы з людзьмі, фронтаўцы пераканаліся, што ня ўсё так проста, як гэта здаецца чужынцам. Абсалютная большасьць з апытаных (прыкладна дзевяць з дзесяці) у нармальнай, давернай размове вельмі рэзка казалі пра пануючы рэжым і ягоныя выбарчыя гульні. Найбольш мягкай пасярод праклёнаў і моцных словаў была фармулёўка: “Няхай задушацца са сваімі выбарамі! Не хадзіў і хадзіць ня буду, і сям’ю не пушчу!” Такім чынам, масавы народны байкот псэўдавыбараў падчас дзьвюх апошніх фальшывых выбарчых кампаній ня быў выпадковай зьявай або проста эмацыйным жэстам мільёнаў людзей. Гэта была ўсьведамленая, узважаная палітычная пазыцыя дарослых людзей, элемэнт іхнага жыцьцёвага досьведу. Яны часам ня могуць сфармуляваць сваю пазыцыю з ужываньнем паліталагічных тэрмінаў, але па-свойму адэкватна выказваюць сваю праўду. Беларусы зразумелі сэнс электаральнага падману і ня хочуць больш быць яго ўдзельнікамі і ахвярамі. Людзі адвярнуліся ад антыбеларускага рэжыму.

Сам рэжым і ягоная інфармацыя-прапаганда робяць выгляд, што ніякага байкоту не было, што сапраўды (як шумела дыктатура) больш за 80% выбаршчыкаў хадзілі на выбарчыя ўчасткі і бальшыня падтрымала падстаўных кандыдатаў. Палякі трапна называюць гэты прыём падману – “удаваць грэка”. У народнай традыцыі маецца на ўвазе, што чалавек або група асобаў робяць выгляд, што нічога не разумеюць. Рэжымнае акцёрства з грымасамі электаральнага аптымізму разгортваецца, аднак, на вельмі хісткіх падмостках. І начальнік рэжыму і мадам Ярмошына і ўсе яны маюць сапраўдную статыстыку выбарчага фарсу, якая сьведчыць пра правал іхных намаганьняў загнаць грамадзтва на фальшывае галасаваньне. Безумоўна, ведае пра гэта і імпэрская Масква. Ворагі Беларусі сутаргава шукаюць выйсьце з гэтага тупіка. Як бы там ні было, ім патрэбныя людзі на выбарчых участках, ім патрэбная пастановачная масоўка для апраўданьня свайго незаконнага існаваньня. Яны адчуваюць, што зямля вылятае ў іх з-пад ног. Без нават зьнешняга апірышча на грамадзтва дыктатура завісае ў паветры, рызыкуе грукнуцца адтуль і разьбіцца. Можна не сумнявацца, што ў асяроддзі рэжыму цяпер (за месяцы да бліжэйшага фарса пад назовам “прэзыдэнцкія выбары”) актыўна пракручваюцца варыянты загону мільёнаў людзей на выбарчыя ўчасткі. У прынцыпе можна было б арганізаваць аблавы ў гарадах і пасёлках у дзень галасаваньня, пасадзіць мільёны людзей на армейскія грузавікі і завезьці ўсіх пад канвоем куды трэба. Урны для галасаваньня вазіць па пэнсіянэрскіх хатах на дзяжурных танках, узброіць Ярмошыну, Лазавіка і ўсю іхную кантору. Атрымалася б “адзінадушна і элегантна”, усе “за”. Але нельга, увесь сьвет сьмяяцца будзе. Трэба было б падшукаць нешта новенькае. А вось з “новенькім” якраз узьнікаюць цяжкасьці. Дэмагагічны заклік псэўдаапазыцыі “Іді і скажі ему своё НЕТ!” паўзьдзейнічаў на грамадзтва адзін раз (у 2006 годзе). І апошні раз, таму што пасьля гэтага падману грамадзтва адвярнулася і ад падстаўной псэўдаапазыцыі.

Але аказалася, што псэўдаапазыцыя, як і мафія – бессьмяротная! Дзеячыкам, якія заклікалі ісьці на рэжымныя “выбары” ня сорамна глядзець людзям у вочы, яны не сумеюцца ад людзкога праклёну. Яны зноў за сваё. Дастаюць з футляраў свае балалайкі, падкручваюць тры струны, ставяць на пюпітры нотныя сшыткі, пазычаныя з рэжымнай фонатэкі. “Ля-ля-ля, траля-ля…” – пачынае зноў гучаць у беларускай інфармацыйнай прасторы. Ансамбль балалаечнікаў і ягоныя салісты – усё знаёмыя твары, якія ўжо ня раз на рэжымных электаральных канцэртах выдавалі свае сола ў стылі булгакаўскага Шарыкава. Іх не бянтэжыць, што заля ўжо ня раз абсьвістала і высьмеяла іх разам з іхнымі рэжымнымі канцэртмайстрамі. Яны зноў надзяваюць фракі і чаравікі-лакір, сядаюць радком і чакаюць сігнала ад рэжымнага дырыжора.

“Незалежныя” СМІ ўжо пачалі актыўна і на розныя лады раскручваць балалаечнікаў. На поўным сур’ёзе паведамляецца пра візыт гутапэрчавага Мілінкевіча ў Брусэлі і як ён там нешта “абмяркоўваў”. У сядзібе псэўда-БНФ на Варвашэні, 8 сабраліся “кіраўнікі” маладзёвых арганізацый і “абмяркоўвалі тактыку з адзіным кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах”. У якасьці бомбы-сэнсацыі ў СМІ разгарнулася дыскусія на тэму “паставіць або не паставіць Масква на Саннікава”. Залазяць на кандыдацкі барабан пасярод жыдзенькай псэўдаапазыцыйнай масоўкі Статкевіч, Ярашук і некалькі іншых кандыдатаў у адзіныя кандыдаты. Старшыня рады інтэлігенцыі (ёсьць і такая структура) Ул. Колас пасіянарна гукае: “У нас ёсьць з каго выбіраць!” Час ад часу балалаечнікі шчыра прызнаюцца, што “выбары – гэта ня выбары”. Але адзін зь іх ужо заявіў грамадзтву, што “мы можам перамагчы і на несправядлівых выбарах”. Аднак, падобна, што іхнае бурапеннае шумавіньне ўжо не пераконвае нават малую колькасьць грамадзянаў. Людзі не ацэньваюць іхныя схаластычныя канструкцыі і хітрамудрую аргумэнтацыю. Людзям яны абрыдлі. Беларусы настроены на байкот рэжымных “прэзыдэнцкіх выбараў”.

Калі адбываюцца сапраўдныя драматычныя падзеі, у цэнтры якіх аказваюцца сапраўдныя беларускія патрыёты, “незалежныя” СМІ прыкладаюць усе намаганьні, каб прынізіць значэньне гэтых падзеяў (калі яны ня могуць зусім праігнараваць іх). Хваткімі прыёмчыкамі арганізоўваюцца паралельныя псэўдападзеі з удзелам псэўдадзеячаў і псэўдаахвяраў. Яркім прыкладам такой подленькай тактыкі зьяўляецца “асьвятленьне” судзілішча ў Віцебску над героем–фронтаўцам Сяргеям Каваленкам, які ўзьняў над Віцебскам Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Побач з Каваленкам у інфармацыйнай прасторы ўвесь час круціліся, давалі камэнтары, інтэрв’ю, засьвечваліся на фотаздымках абсалютна чужыя для нацыянальнага змаганьня статысты кшталту Пашы Севярынца (і гэты балалаечнік актыўна заклікае грамадзтва ісьці на рэжымныя “выбары”). Каб заглушыць паведамленьне пра несправядлівы прысуд Каваленку, было запушчана адразу некалькі акцыяў у стылі “дымавой заслоны”. Страката і з элемэнтамі манумэнталізму Радыё Свабода і іншыя паведамілі пра дэкаратыўнае затрыманьне Казуліна. І адначасова ў Менску здарылася падзея “гістарычнай важнасьці”: парад геяў і разгон парада ОМОНам.

Адчувалася, што апошняя “падзея” ляпілася на хуткую руку. Сабралі ад 20 да 30 збачэнцаў (гэта разам з гастралёрамі з Масквы і Піцера), якія кучкай прайшліся па вуліцы ў атачэньні густой цемры рэпарцёраў-фатографаў. Шуму яны нарабілі, але людзі ўсё ж зразумелі, дзе ёсьць сапраўднае змаганьне за Беларусь, а дзе імітацыя і адкрытая гнюснасьць.

У сітуацыі, падобнай на нашу сёньняшнюю, аказваліся і нашыя суседзі. Колькі гадоў таму летувіскае грамадзтва раптам высьветліла, што іхны прэзыдэнт Паксас – стаўленік Масквы. Патрыёты адразу паставілі задачу выдаленьня агента з кіраўніцтва краіны. Але яны не гукалі грамадзтву: “Давайце выставім адзінага кандыдата на наступных выбарах і тады адсунем Паксаса!” Патрыёты пачалі арганізоўваць працэс імпічманту Паксасу, мабілізавалі грамадзтва і дамагліся імпічманту. Гэта была сапраўдная перамога дэмакратыі, без шулерства і падману. Без трыньканьня мілінкевіцка-саннікаўскіх балалаек. Побач з намі ва Украіне народ і нацыянальныя эліты пачынаюць змаганьне за паратунак краіны ад прамаскоўскага рэжыму стаўленіка Януковіча. Можа нехта з украінскай апазыцыі гукнуў хаця б раз пра “іді і скажі ему нет”? Можа нацыянальная апазыцыя пераконвае грамадзтва пачакаць да наступных выбарах, а потым “мы ім пакажам”? Не, украінцы салідарызуюцца ў справе паратунку радзімы і не адкладаюць гэты паратунак на заўтра або на пяць гадоў януковіцкай кадэнцыі. Там разгортваецца сапраўдны народны супраціў прамаскоўскаму злу, а не канцэрт падстаўных балалаечнікаў. І ўкраінцы адчуваюць гэта, далучаюцца да Камітэту паратунку Украіны.

Адчувае сэнс падзеяў і абсалютная бальшыня беларускага грамадзтва, якому абрыдла рэжымная і псэўдаапазыцыйная хлусьня. Людзі ня вераць рэжыму і прысьцёбнутай да яго “апазыцыі”. Беларусы салідарызуюцца ў справе абароны Бацькаўшчыны і свайго нацыянальнага інтарэсу. Зброяй нашага народнага змаганьня на гэтым этапе ёсьць байкот выбарчай хлусьні. Беларусы і гэтым разам не дазволяць падмануць сябе.

Янка Базыль

17/5/2010 › Навіны, Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2010
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024