Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Радок з Аляксандра Блока і праз 100 гадоў пасьля напісаньня перадае гламур расейскай меланхоліі напярэдадні імпэрскага абвала. Мы ведаем, чым скончыўся іхны дэкаданс пачатку ХХ стагоддзя. У тую катастрофу яны ўвязалі і наш народ разам з іншымі падімпэрскімі народамі. Дорага каштаваў беларусам удзел у расейскім кашмары. Але і паэты і больш празаічныя назіральнікі адзначалі тады, што нават падчас І Сусьветнай вайны ў Петраградзе і Маскве іграла музыка, эліта весела прагульвала ў рэстаранах шалёныя капіталы, пакуль мільёны людзей гнілі ў траншэях. Амэрыканца Джона Рыда шмат што зьдзівіла ў краіне бальшавіцкага пераварота. Але найбольш – ягоны пачатак. Увечары 24 кастрычніка 1917 года бальшавіцкія атрады маршыравалі на Зімовы палац, абклалі яго кальцом. Пачалася страляніна. А ў некалькіх кварталах ад месца “велікой соціалістіческой рэволюціі” грамадзяне ішлі на вечаровыя сэнсы ў кінематограф і на спэктаклі ў тэатры, ярка сьвяціліся вітрыны рэстаранаў… Ня кажам ужо пра ленінскі НЭП, калі ў рэстаранах гуляла ўсё, што магло рухацца. Яны і гэтым разам куражацца “на славу”. Наш Менск расейская банда абрала ў якасьці пляцоўкі для свайго куражу. Антыбеларускі рэжым афіцыйна прыняў гэтую дзікую антысацыяльную плынь і заявіў, што зьбіраецца рабіць на іхным куражы дзяржаўны бізнэс. Цэлая сетка казіно з раскошнымі рэстаранамі ўжо некалькі гадоў абслугоўвае маскоўскую банду, якой спадабаўся наш чысты горад і параўнальна нізкія для багатых цэны на забавы. Але з паглыбленьнем крызісу і ў гэтым наладжаным механізьме пачало нешта ламацца. Рулетка яшчэ круціцца, яшчэ ўвіхаюцца вакол кліентаў круп’е. Але ўжо пустуюць прыбудаваныя да казіно рэстараны. У выніку ўзьнікаюць праблемы з аплатай беларускай абслугі гэтых злачных месцаў. Прыкладна да пачатку гэтага году работнікі абслугі атрымоўвалі па 700-800 даляраў штомесяц, афіцыйна і ў капэртах. Са студзеня ім пачалі даваць па 700-800 тысячаў беларускіх рублёў і зусім няшмат у капэртах. У траўні запазычанасьць расейскіх гаспадароў паасобным работнікам складае па дзьве з паловай тысячы даляраў. Людзі пачалі звальняцца, падаваць у суд. Але беларусы ня выйгралі яшчэ аніводнай справы. Мяркуем, што ўжо і ня выйграюць. У некаторых забаўляльных комплексах беларуская абслуга зьбіраецца звальняцца амаль у поўным складзе. А маскоўцам хоць бы што – яны новых мяркуюць набраць. Аказаліся марнымі спадзяваньні сотняў і тысячаў нашых людзей, якія думалі камфортна пражыць, абслугоўваючы маскоўскую шпану і мафію. Рана ці позна настае пахмельны сіндром пасьля рэстараннай начы. Хаця ў прынцыпе можна канстатаваць, што Вялікі Крызіс кур’ёзным чынам ратуе нашу сталіцу і наш народ ад поўнага ператварэньня ў сацыяльны сьметнік. Спадзяемся, што дэмаралізатарскія цэнтры, разбудаваныя акупантамі на нашай зямлі, ляснуцца канчаткова. Няхай маскоўская банда вяртаецца на свой, ужо вытаптаны імі бераг і вычвараецца ў сваёй Маскве. Настаў час ісьці не ў рэстаран, а ў храм і маліць: “Божа, ратуй Беларусь!” Янка Базыль 18/5/2010 › Навіны, Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |