Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Маскоўскія кланы “на нажах”

Расейскія тэлеканалы пачынаюць свае выпускі навінаў з хакейных перамогаў сваёй зборнай, украінскіх маналогаў свайго Медведева і бадзёрых выступаў на розныя тэмы свайго Пуціна. Галоўнае – сацыяльна-палітычны аптымізм, “не надо печаліться – вся жізнь впереді…” За тэлешырмай, аднак, хаваюцца трагедыі і драмы неабсяжнай імпэрыі. Час ад часу інфармацыя аб іх прарываецца праз заслонку. І тады сэрца беларуса сьціскаецца ад паведамленьняў пра цэлы дзіцячы садок, які атруціўся ў Хабараўскай вобласьці неякаснымі прадуктамі (якасныя былі скрадзены адміністрацыяй), пра забойствы ў Маскве вэтэранаў вайны дзялкамі, якія прадаюць ваенныя ўзнагароды і г.д. Інфармацыя, зь якой мы хочам вас пазнаёміць, не гучала з афіцыйных рупараў імпэрыі. Яе падае расейскае інтэрнэт-выданьне Grani.ru. Гэтым разам мы ўпэўнены, што ў беларусаў ня ўзьнікне спачуваньня да галоўных фігурантаў канфліктнай справы — Жырыноўскага і Лужкова. Таму што ўсе без выключэньня фігуранты – паханы маскоўскіх дзяржаўна-мафійных кланаў, дзеячы, якія на працягу гадоў разбудоўвалі непараўнальную па маштабах і не падпольную па характару мафійную канструкцыю. Яны прыклалі шмат намаганьняў, каб наша Беларусь стала васальнай правінцыяй іхнага злачыннага сіндыката. Але трэба прызнаць, што на самой справе яны зрабілі значна больш шкоды і натварылі бяды менавіта расейскаму народу, які за гэта люта ненавідзіць іх у прыватнасьці і мафіную Маскву ў цэлым.

Маскоўскі дон Карлеонэ ганяецца з судовай позвай за маскоўскім донам Барзіні. Як бачым, пагроза для донаў зыходзіць з унутранага мафійнага кола, а не з нянавісьці мільёнаў простых расейцаў. Апошнія так падарвалі сваю энэргію алкаголем, што ўжо няздольныя на маштабны пратэст і пазбаўленьне сябе самых ад злодзеяў. Салодка зьвіняць мандаліны, сіцылійскі тэнар выводзіць трывожна-прыгожае “Гаварыце цішэй…” У Маскве працягваецца сіцылійскі сэрыял, толькі не па тэлебачаньню, а ў рэчаіснасьці.

І аднаго дона і другога мы бачылі ня раз у Беларусі. Жырыноўскі асабліва ярка засьвяціўся ўзімку 1992 года. Ён прыехаў мабілізаваць на “лібэральна-дэмакратычную” справу мясцовага Гайдукевіча со товарішчі, пасіянарна выступаў на вуліцы ў раёне менскага Палацу спорта. Але беларуская моладзь не даслухала маскоўскага госьця і пагнала яго разам со товарішчі па Паркавай магістралі. Жырыноўскі бег па сьнезе прафэсійна, адарваўся ад перасьледу, але згубіў быў шапку (на наступны дзень моладзь шукала яго па горадзе, хочучы вярнуць шапку). Яшчэ часьцей зьяўляўся ў нас дон Лужкоў. Ён запоўніўся сваімі расперазанымі ацэнкамі ўзроўню беларускага жыцьця пры Лукашэнку – “уровень ніже колен”. Апошнія гады менавіта Лужкоў з сваёй бандай арганізоўвае сацыяльнае і архітэктурнае зьнішчэньне нашай сталіцы. Зразумела, што ён зьяўляецца толькі правадніком агульнаімпэрскай палітыкі патапленьня Беларусі ў маскоўскай гразі. Але сеткі мафійных казіно і разбурэньне гістарычнага цэнтру Менска пад забудову хмарачосамі для расейскай мафіі – гэтая спэцапэрацыя непасрэдна зьвязана з імем і фігурай Лужкова.

І вось доны пасварыліся. За канфліктам сочыць расейская інтэлектуальная публіка. Знаёмім вас з яе высновамі. Цікава даведацца пра новыя падрабязнасьці з жыцьця маскоўскіх “дабрадзеяў” эпохі лукашызма.

Янка Базыль

***

Мітволь просіць Іспанію і Кіпр арыштаваць нерухомасьць і рахункі Жырыноўскага

Прэфэкт Паўночнай адміністрацыйнай акругі Масквы Алег Мітволь зьвярнуўся ў Нацыянальны суд Іспаніі і Цэнтральны банк Кіпра з просьбай заблакаваць рахункі і арыштаваць нерухомасьць, якім, паводле ягонай інфармацыі, валодае ў гэтых краінах лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі. Як піша “Коммерсант”, такі зварот Мітволь зрабіў з мэтай “забесьпячэньня іска” чыноўнікаў ураду Масквы супраць лідэра ЛДПР “да высьвятленьня ўсіх абставінаў па справе”. Па ягоных словах, абедзьве інстанцыі паводле закону “абавязаны зрабіць захады”, калі атрымаюць гэтыя лісты.

Канфлікт Жырыноўскага са сталічнымі ўладамі працягваецца з восені 2009 года. У кастрычніку пасля сустрэчы з прэзыдэнтам Дзімітрыем Медведевым Жырыноўскі назваў сталічны ўрад “крыніцай карупцыі”, а ягоных членаў – “круцелямі”.

28 красавіка Савелаўскі суд Масквы прызнаў гэтыя выказваньні зьневажальнымі для гонару і годнасьці мэра Юрыя Лужкова і тое, што яны падрываюць дзелавую рэпутацыю ўраду Масквы, і прысудзіў тым, хто падаў позву, па 500 тысячаў рублёў. Пасьля падобнага выступу Жырыноўскага ў Дзярждуме 20 красавіка 27 вышэйшых чыноўнікаў ураду падалі на лідэра ЛДПР іскі аб абароне гонару і годнасьці на агульную суму 13,5 мільёнаў рублёў.

У тым, што іскі будуць задаволены, Мітволь не сумняваецца: “Ва ўрадзе Масквы няма аніводнага чалавека, асуджанага за круцельства. Пра што тут гаварыць?” – сказаў ён. (Бліскучая аргумэнтацыя юрыста наконт юрыдычнай цнатлівасьці вышэйшай маскоўскай публікі – заўвага рэдактара). Тым ня менш, па словах прэфэкта, спагнаць гэтую суму з Жырыноўскага будзе праблематычна: палітык абаронены законам “Аб статусе члена Савета фэдэрацыі і дэпутата Дзярждумы”, і спагнаць сродкі можна толькі пасьля таго, як лідэр ЛДПР складзе дэпутацкія паўнамоцтвы.

“Хаця на маёмасьць або рахункі, калі яны ёсьць, у іншых краінах расейскі закон не распаўсюджваецца, — удакладніў Мітволь. – І калі мы выйграем суды, то будзем падключаць заходніх юрыстаў. Каб яны праверылі, ці існуюць там актывы, і, калі яны ёсьць, каб яны дапамаглі арыштаваць іх у забесьпячэньне іскаў”.

Камэнтар маскоўскага публіцыста Ільі Мільштэйна: У Крамлі даўно ўжо мараць пазбавіцца ад няўрымсьлівых дзеячаў цяжкай вагі. Яны проста ўжо не патрэбныя. За мінулае дзесяцігоддзе падрасьлі новыя клоўны і новыя гаспадарнікі, якія драпежна паглядаюць на вэтэранаў. Прастора для манеўра заўважна звузілася. І Жырыноўскаму з Лужковым засталося толькі таптацца на сваім пятачку і выштурхоўваць адзін аднаго з круга”.

Крыніца: http://grani.ru/Politics/m.178123.html

(Пераклад з расейскай)

19/5/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2010
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024