Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Склізкая дарожка служэньня Маскве

20 траўня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” пісала пра Беларусь. А менавіта пра “Говорі правду” і падзеі вакол гэтага. Цытуем газэту: “Беларускі палітолаг Аляксандр Фядута, які супрацоўнічае з “Говорі правду!”, заявіў, што сапраўднай прычынай масавых рэпрэсіяў у адносінах да “тых, хто гаворыць праўду” ёсьць страх улады перад наступствамі іхнай дзейнасьці. Кампанія “Гавары праўду!” хутка набыла папулярнасьць ва ўсёй краіне. Паказчыкам гэтага ёсьць нязвыклая для Беларусі эфэктыўнасьць у зьбіраньні подпісаў пад пэтыцыяй аб перайменаваньні вуліцы Ульянаўскай у Менску ў вуліцу Васіля Быкава, выдатнага беларускага пісьменьніка, які ўжо не жыве”.

Яшчэ адна цытата: “Паводле амэрыканскага часопіса “Newsweek”, Саннікаў можа быць кандыдатам Крамля, які жадае адсунуць ад улады Аляксандра Лукашэнку, які ўсё менш пасуе Маскве. Пра тое, што Крэмль стаміўся ад Лукашэнкі і тэрмінова шукае кагосьці лаяльнага Маскве, каб яго замяніць, сказаў “Newsweek” палітолаг з маскоўскага Цэнтру Палітычных Тэхналогій Ігар Бунін. Экспэрт сказаў таксама, што Саннікаў ужо згадзіўся прыняць ад Масквы дапамогу ў правядзеньні прэзыдэнцкай кампаніі”.
Крыніца: http://ww.rp.pl/artykul/25,482329_Lider-akcji_Mow_prawde__klamal.html

***

Цікавая гэта чытанка – польскія рэпарцёры з Беларусі. Тут і сьмешным узбагацісься – аказваецца някляеўскае “Говорі правду” “набыла папулярнасьць ва ўсёй краіне”… Мяркуючы па тым факце, як тысячы менчукоў кідалі ў сьметнікі русіфікатарскія паштовачкі ад Някляева, што былі раскіданы па паштовых скрынях увесну сёлета, то папулярнасьць “вельмі шырокая”.
Але вось фінальная частка гэтага боба з гарохам, якую выдаў за інфармацыю з нашай краіны нейкі журналіст Пісальнік, даволі цікавая. На небасхіле палітыкі РБ зьявілася яшчэ адна прамаскоўская зорка.

Саннікава “нічтоже сумняшеся” здаў масковец Бунін. У Польшчы, калі б такое стала вядома пра аднаго з кандыдатаў на іхных выбарах, то гэтая асоба перастала б існаваць для польскага палітычнага жыцьця. Хутчэй за ўсё гэтай асобай займаліся б адпаведныя дзяржслужбы, якія адказваюць за абарону польскага грамадзтва і польскай дзяржавы. А паводле польскага журналіста, у РБ гэта ёсьць нармальная характарыстыка для беларускага кандыдата на прэзыдэнцтва – быць стаўленікам Масквы, які “ужо згадзіўся прыняць ад Масквы дапамогу ў правядзеньні прэзыдэнцкай кампаніі”. Многім (ня толькі Пісальніку і можа самому Саннікаву) здаецца, што Масква сапраўды надумала мяняць Лукашэнку на больш “акцэптабельнага”. Можа і сапраўды Саннікава пераконваюць, што варта паспрабаваць аб’яднаць пад сябе беларускі народ. Што ж, дарожка маскоўскіх стаўленікаў ужо грунтоўна пратаптаная папярэднікамі, якіх усіх ужо і ня ўспомніш: Чыгір, Домаш, Ганчарык, Мілінкевіч… Няхай сабе прабяжыцца па склізкай дарожцы яшчэ адзін “акцэптабельны”. Галоўнае, каб беларусы не купіліся на чарговую падсадную лубянскую качку.

Юрка Марозаў

20/5/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2010
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024