Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сапраўды трэба сказаць праўду

На працягу апошніх некалькіх дзён у інфармацыйнай прасторы нашай краіны разгортваецца сэнсацыйная масоўка, жанр якой прэтэндуе быць блізкім да антычнай драмы. Водгукі сэнсацыі адбіліся на хвалях і старонках многіх замежных СМІ. Начальства Эўразьвязу, пісьменьніцкія саюзы і шэраг грамадзкіх дзеячаў некаторых краін распаўсюдзілі свае афіцыйныя пратэсты супраць “хвалі рэпрэсіяў у Беларусі”. Падзея арганізавалася вакол сумнавядомай групоўкі, якая сама сябе называе ініцыятывай “Говори правду”. Мяркуем, што грунтоўны і ўсебаковы аналіз гэтай зьявы можна будзе зрабіць пасьля таго, як сьцішацца бурапенныя хвалі, і калі зразумелымі стануць наступныя крокі “ініцыятывы”. Цяпер мы лічым магчымым толькі адзначыць пэўныя рысы зьявы, якая так нечакана расхістала спакой нашага грамадтва напярэдадні летніх адпачынкаў.

Перадгісторыя ўсім вядомая. На прадвесьцні вядомы камсамольскі паэт Някляеў сабраў шэраг прадстаўнікоў інтэлігенцыі на сустрэчу ў Менску, яны пагаварылі. Падчас размовы часта гучала слова “праўда” і згадвалася пра неабходнасьць “гаварыць яе”. Ну што ж, сустрэча, як сустрэча, такіх здараецца паўсюль штодня бясконца. Прысутныя заснавалі суполку пад дэвізам “Гавары праўду” і разышліся. Але літаральна праз пару дзён Менск быў літаральна завалены паштовачкамі, выкананымі на акупанцкай маскоўскай мове пад дэвізам “Говори правду” і маскоўскім жа тэксьцікам. Тысячы менчукоў пакруцілі ў руках лазурныя паштовачкі, паціснулі плячыма і масава выкінулі іх у сьметнік і міма сьметніка. Пасьля гэтага “інцыятыва” яшчэ раз спрабавала сабраць інтэлігентных людзей, але іх прыходзіла штораз то менш на наступныя сустрэчы. Тады Някляеў з некалькімі калегамі схадзіў у “адміністрацыю презідента” і спрабаваў зацікавіць адміністратараў. Яны не зацікавіліся. Час ад часу “незалежная” журналістыка паведамляла пра затрыманьні актывістаў “Говорі правду”. Някляеў і некалькі асобаў схадзілі нават на магілу Васіля Быкава, але зноў жа да іх не далучыліся масы людзей.

І вось днямі сітуацыя атрымала разьвіцьцё з месца ў кар’ер. Аблавы, хапуны, палісманы выносяць кампутары, Някляеў сядзіць на Акрэсьціна, прэс-канфэрэнцыі з Машэрава, 8, аўтаматчыкі ў бронекамізэльках, пасіянарныя гуканьні Процькі і Фядуты… Аказваецца, “Говорі правду” рэжым абвінаваціў у гаварэньні няпраўды “пра цэны і паслугі”. Шыюць бытавуху, адным словам. І многія за мяжой сапраўды паверылі ў гэты хэпэнінг творчых і менш творчых асобаў. Найбольш драматычны рэпартаж (проста “напісаны крывёй”) агучыла Радыё Бі-Бі-Сі на сваёй расейскай рэдакцыі. Яно пакарысталася тэкстамі, што даслалі ёй з Менску яе русскоязычные прадстаўнікі з пашпартам РБ. “Репрессии настигли говорящих правду…” велічна загуло з радыёрэпрадуктараў па ўсім сьвеце.

У людзей, аднак, акрамя эмоцый узьніклі некаторыя рацыянальныя пытаньні. Напрыклад, пры разглядзе фотаздымкаў, на якіх міліцыя выносіць з офісаў “Говправды” кампутары. “Ініцыятыве”, якая так і не зрабілася масавай, яшчэ ня споўнілася двух-трох месяцаў жыцьця. А яна ўжо мае офісы ў сталіцы і шэрагу іншых гарадоў краіны. Ужо супрацоўнікі на акладзе прафэсійна “говорят правду”. Ужо надрукаваны немалыя стосы розных матэр’ялаў для насельніцтва, ужо праведзены банкеты і фуршэты. Адкуль узяліся такія нештодзённыя сродкі? Народ ня скідваўся на “ініцыятыву”, як гэта было ў 1988-91 гадах у сапраўдным народным рушаньні. Назваў рэчы сваімі імёнамі А. Трусаў, старшыня ТБМ, які заявіў на Радыё Свабода: “За ўсім гэтым расейскія вушы, вялікія расейскія вушы…” Нездарма свае паштовачкі “Говправда” надрукавала менавіта на акупанцкай мове. Фронтаўцы паведамляюць з розных рэгіёнаў краіны, што мясцовыя прадстаўнікі “Говправды” апэрыруюць вялікімі (няхай сабе на правінцыйны ўзровень) сумамі грошай, падкупляюць людзей, заказваюць банкеты-канфэрэнцыі і г.д.

Пытаньне ўзьнікла таксама наконт фотаматэр’ялаў аб “рэпрэсіях”. Паспрабуйце, калі ласка, сфатаграфаваць з выгаднай пазыцыі звычайны міліцэйскі патруль на вуліцы. Яны вам пакажуць фотасэсію! У лепшым выпадку вам пашкодзяць фотатэхніку. А тут – у розных ракурсах, каб падраматычней выкладзены розныя кампазыцыі. Аўтаматчык трымае свой аўтамат перад офісам “Говправды”, рэпрэсіянэры груба вядуць рэпрэсаваных і г.д.. Пастановачны эфэкт фотафакту – вельмі важны кампанэнт і цяперашняй “хвалі рэпрэсіяў”.

І самае галоўнае – апафэоз “Говправды”, які адбыўся на Машэрава, 8. На Радыё Свабода апублікаваны выразьнейшы фотаздымак, у якім адлюстравалася ўся наша кур’ёзная эпоха. У канфэрэнц-зале былой сядзібы БНФ “Адраджэньне” (цяпер там знаходзіцца псэўда-Фронт чалавека ў галіфэ Янукевіча) малым паўколам сядзяць перад журналістамі дзеячы “Говправды”. У цэнтры вядзе рэй Фядута, побач зь ім бачны Калякін і яшчэ некалькі “праваабаронцаў” – усё былыя камуністычныя і камсамольскія дзеячы. Фонам для гэтай чырвонай публікі служыць шчыт з растыражаваным лагатыпам “Партыя БНФ”. Калі б патрыётам-фронтаўцам нехта сказаў гадоў дзесяць таму пра такое, то расказчыку не паверылі б. Да чаго ўсё дайшло ў асяроддзі псэўдаапазыцыі! Галоўны ідэолаг лукашызма Фядута (няхай сабе адстаўны і вытураны) вядзе рэй. Той самы Фядута, якога Васіль Быкаў публічна назваў “мярзотнікам” пасьля чарговай антыбеларускай, антыфронтаўскай публікацыі гэтай асобы. Той самы Калякін, які быў генсекам КПСС аднаго з райнаў сталіцы. Той самы Вазьняк – камсамольскі важак ЛКСМБ. І яны ёсьць “говоряшчімі правду”, і яны пазіруюць на фоне фронтаўскай сымволікі. Фантастыка! Хаця не, гэта ёсьць наша рэчаіснасьць, рэчаіснасьць інфармацыйнай вайны і разгалінаванай антыбеларускай правакацыі.

Некаторыя назіральнікі сьцьвярджаюць, што ўсё гэта ёсьць падзеяй перадвыбарчай барацьбы. Што Някляеў хоча ў прэзыдэнты. Можна пагадзіцца, што так яно і ёсьць. Але галоўны, стратэгічны сэнс такіх маштабных лубянска-псэўдаапазыцыйных правакацый значна шырэй. Іхная мэта – канчатковая дэзарыентацыя беларускага грамадзтва, стварэньне такога балагану, пасярод якога нармальныя людзі проста б адварочваліся ад любой сапраўды палітычнай дзейнасьці. Каб беларусы трымаліся далей ад нячыстага і фальшывага і ўсё болей замыкаліся ў сабе. І гэта была б найбольш спрыяльная атмасфэра для выжываньня антыбеларускага рэжыму.

Трэба задаваць простыя пытаньні. Трэба казаць праўду, але не даручаць рабіць гэта падстаўным статыстам і адстаўным рэжымным нягоднікам.

Юрка Марозаў

21/5/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2010
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024