Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 23 траўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ: “ШАНУЙЦЕ Ж МОВУ НАШУЮ, БЕЛАРУСКУЮ…” (публікуецца). З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. На палітычнай арэне Беларусі назіраецца ажыўленьне “выбарчай актыўнасьці”. Маецца на ўвазе падрыхтоўка структураў і асобаў псэўдаапазыцыі да заяўленых рэжымам будучых “прэзыдэнцкіх выбараў”. Дзеячы псэўдаапазыцыі пачалі “выстаўляцца ў кандыдаты” і апрацоўваць беларусаў сваімі тэарэтызаваньнямі. Яны зноў маюць намер разам з рэжымам завабіць-загнаць беларусаў на фальшывае электаральнае шоў рэжыму і забясьпечыць тым самым выжываньне антыбеларускага рэжыму ва ўмовах глыбокага крызісу. Прыкметай цяперашніх тэарэтызаваньняў псэўдакандыдатаў зьяўляецца новы прыем іхнай прапаганды. Цяпер амаль кожны зь іх абяцае “захоўваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі”. Што праўда, ніхто зь іх не дае тлумачэньня, што ён мае пад гэтым на ўвазе. Разумныя людзі трактуюць такія заявы як тыповую дэмагогію. Найбольш актыўным у электаральных тэарэтызаваньнях зьяўляецца А. Саннікаў. Неяк непрыкметна ён ужо выцесьніў з пасады “агульнабеларускага лідэра апазыцыі” Мілінкевіча і выступае ў амплуа “моцнага і энэргічнага палітыка”, прэтэндуе быць альтэрнатывай Лукашэнкі. Мяркуем, што менавіта гэтая фігура будзе выкарыстоўвацца варожымі Беларусі сіламі для шантажу Лукашэнкі і для дэзарыентацыі беларускага і міжнароднага грамадзтва. А ў выпадку калапса сістэмы менавіта Саннікава Масква можа паставіць на месца дыктатара, які ўжо ўсіх стаміў. Таму ўжо зараз разыгрываецца фальшывае супрацьпастаўленьне: маўляў, з аднаго боку – вытанчаны дыпламат Саннікаў, а з другога боку – недалёкі і неэўрапейскі дыктатар. Той факт, што яны абодва ёсьць крэатурай адной антыбеларускай сістэмы і стаўленьнікамі Масквы, пасьлядоўна абмінаецца. Наша патрыятычная пазыцыя застаецца нязьменнай – народны байкот чарговаму выбарчаму фарсу рэжыма! Ніхто на фальшывыя выбары з удзелам узурпатара Лукашэнкі! Трэба тлумачыць людзям слушнасьць гэтай пазыцыі і недапушчальнасьць паўтарэньня правальнага варыянту выбараў 1994 года, калі людзей падманулі лёзунгам “Абы ня Кебіч!” Трэба не дазволіць, каб прамаскоўская крэатура кшталту Саннікава была прыведзена ва ўладу пад лёзунгам “Абы не Лукашэнка!” Бальшыня беларускага грамадзтва ўжо ня ходзіць на выбарчыя ўчасткі падчас фарсаў і людзі пачынаюць усьведамляць сваю сілу і бездапаможнасьць дыктатуры. Мы ўпэўненыя, што чарговыя электаральныя намаганьні псэўдаапазыцыі марныя і скончацца правалам падманшчыкаў. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра дэмаралізацыю сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў. У работнікаў складваецца ўражаньне, што дырэкцыя ўжо пагадзілася з эканамічным калапсам і ня робіць нічога для нармальнай працы прадпрыемстваў. Начальнікі занятыя выключна сабой, сваімі акладамі, прэміямі і імкнуцца забясьпечыць свой камфорт. У выпадку канчатковага абвалу яны спадзяюца выратавацца з сваімі капіталамі, пакінуўшы працоўных людзей ні з чым. Гэта ёсьць сьведчаньнем канчатковай дэмаралізацыі “элітаў” рэжыму і блізкасьці яго калапса. Рэжым ня выратуюць ужо і падачкі ад МВФ, але наш народ паступова патанае ў фінансавай кабале. Гэта таксама зьяўляецца адным з разбуральных вынікаў панаваньня антыбеларускіх сілаў на нашай зямлі. Паратунак магчымы толькі пасьля ўсталяваньня ў Беларусі сапраўды беларускай улады. Сойм разгледзеў захады па арганізацыі інфармаваньня грамадзтва аб сапраўдным становішчы ў краіне і мабілізацыі людзей на байкот псэўдаапазыцыйнай дэмагогіі і фальшывых выбараў дыктатуры. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 26/5/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |