Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сьпяшаюцца ацалець, узмацнілі русіфікацыю

(Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

13 чэрвеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Устаноўка дэкарацыяў” (публікуецца). З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Пачатак лета дэманструе на міжнароднай арэне актывізацыю агрэсіўных дзеяньняў Расеі. Правакацыя на Блізкім Усходзе з так званай “гуманітарнай флатыліяй” (на якой сярод іншых плылі і расейскія грамадзяне, якіх пасьля першага паведамленьня пра іх ніхто больш ня бачыў), а таксама эскалацыя гвалту ў Кыргызтане (дзе часовы ўрад просіць ваеннай дапамогі ў Масквы) – найбольш драматычныя моманты дэструкцыйных расейскіх дзеяньняў. Ва Украіне і ў Беларусі Расея праз сваю агентуру зьдзяйсьняе антыдзяржаўныя дзеяньні, накіраваныя супраць дзяржаўнай мовы і нацыянальнай культуры ў гэтых краінах. Ва Украіне русіфікацыю цяпер насаджае афіцыйнае кіраўніцтва краіны, у Беларусі русіфікатарскімі справамі занялася новая прамаскоўская псэўда-грамадзкая структура, “Говорі правду”, якая існуе на маскоўскія грошы.

У Беларусі рэжым і прышпіленая да яго псэўдапазыцыя разгортваюць дэмагагічную хлусьлівую прапагандысцкую кампанію, апрацоўваючы грамадзтва з мэтай мабілізацыі яго на “прэзыдэнцкія выбары” дыктатуры. Рэжым і Масква, якая стаіць за ім, сьпяшаюцца. У Беларусі працягваецца cпад эканамічнай вытворчасьці. Эканоміка Беларусі, у якой не былі праведзены неабходныя рэформы і мадэрнізацыя, зрабілася неканкурэнтназдольнай і адстае нават ад суседніх краінаў з кожным месяцам.

Рэжымная эканоміка яшчэ не абвалілася канчаткова, таму што яе ўтрымліваюць на падачкі ад МВФ. Але запазычанасьць перад заходнімі выратавальнікамі антыбеларускага рэжыму расьце з кожным днём і робіць увесь наш народ закладнікам гэтай злачыннай палітыкі. Усё большай колькасьці людзей у Беларусі становіцца зразумелым, што выйсьце з крызісу і нармалізацыя нацыянальна-дзяржаўнага жыцьця магчымыя толькі з ліквідацыяй існуючага прамаскоўскага рэжыму ўнутранай акупацыі. Вызваленьне ад гэтага рэжыму магчымае толькі палітычнымі мэтадамі.

Псэўдаапазыцыя ў чарговы раз спрабуе пераканаць беларусаў, што “трэба ісьці на выбары і прагаласаваць супраць Лукашэнкі”. Падстаўныя выставілі ўжо шэраг сваіх “кандыдатаў”, якія гатовыя заблытаць і дэзарыентаваць людзей. Адзінай альтэрнатывай гэтаму словаблудству падстаўных зьяўляецца народны Байкот выбарчаму фарсу антыбеларускага рэжыму. Менавіта ў гэтым напрамку і павінны працаваць, нягледзячы на летні пэрыяд, беларускія патрыёты. Трэба распаўсюджваць па ўсёй краіне інфармацыйныя матар’ялы, у якіх будзе выкладацца пазыцыя Беларускай Салідарнасьці, пазыцыя перамогі над чужынскім рэжымам. Кожны беларус у кожным рэгіёне краіны павінен пачуць слова праўды.
Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі пра факты эканамічнага правалу, пра закрыцьцё прадпрыемстваў, скарачэньне работнікаў і змрочныя пэрспэктывы паглыбленьня эканамічнага крызісу.

Агентура спэцслужбаў, мясцовыя сексоты і стукачы, а таксама аматары шалёных грошай кінуліся арганізоўваць “акцыі“ і “структуры” пад жупелам “Говорі правду”. Аднак, разумныя людзі адразу адчулі фальшывасьць гэтай “ініцыятывы”. Беларусы ўражаны нахабнай, цынічнай русіфікатарскай кампаніяй, разьвязанай Някляевым, Процькай, Фядутай і іншымі з гэтай публікі. Нават людзям, якія лічаць сябе далёкімі ад палітыкі, зразумела, што ўсё гэта ёсьць кампанія, кіруемая з Масквы. Людзі папярэджваюць мясцовых аўтарытэтных асобаў (творцаў, грамадзкіх дзеячаў, настаўнікаў), каб яны ня зьвязваліся з “Говорі правду”, бо калабаранцтвам з гэтай публікай можна запэцкацца на ўсё жыцьцё.

Сойм разглядзеў пытаньні арганізацыйнай дзейнасьці Фронту і Партыі.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
13 чэрвеня 2010 г.

14/6/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2010
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024