Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Народы сказалі – фашызму НЕ!

У чарговы раз на расейскіх тэле- і радыёканалах іграе эпічная музыка, Масква і ўся імпэрыя адзначаюць чарговыя ўгодкі “вероломного нападенія” фашыстоўскай Нямеччыны на камуна-фашыстоўскі СССР.

Трэба прызнаць, што ўжо гадоў 10-12 таму Масква вымушана была адмовіцца ад выкарыстаньня самой формулы “вероломного нападенія”. Гісторыкі ўсё ж раскапалі шмат новых дакумантаў, а ацалелыя савецкія і нямецкія вэтэраны шмат што распавялі пра чэрвень 1941-га. Ахвярнай авечкі з “міралюбівай і даверлівай Масквы” і “лічно” з таварыша Сталіна не атрымалася, нягледзячы на прапагандысцкія і псэўдааакадэмічныя спробы ўтварэньня прыгожага і фальшывага міфа.

Бравурная і ў той жа час хіленькая канструкцыя міфа расхістваецца з кожным годам. З кожным годам раскрываецца ўсё больш жудасная праўда пра саўдзельніцтва крамлёўска-лубянскай хунты і яе імпэрыі ў развязваньні ІІ Сусветнай вайны. Усё большай колькасьці людзей становіцца зразумелым, што віна Масквы ў тагачасных злачынствах супраць чалавецтва роўная віне Берліна. Апошняя кропка ў гэтай крымінальнай справе будзе пастаўлена тады, калі абнародуюць ключавыя дакуманты, датычныя да справы.

Як паведамляюць расейскія ваенныя гісторыкі, з 7 дакумантаў надзвычайнага значэньня грыф сакрэтнасьці быў зьняты ў 1992 годзе толькі з аднаго (!). У публікацыі доктара гістарычных навук В. Данілава ён быў умоўна названы “Заўвагамі да пляну стратэгічнага перафармаваньня ўзброеных сілаў Савецкага Саюза на выпадак вайны з Нямеччынай і яе хаўрусьнікамі”. Гэта значыць, што тав. Данілаў азнаёміўся з дакумантам і што-нешта пераказаў зь яго нам. Тэкст дакуманта так і не быў апублікаваны. Іншыя з ключавых дакумантаў вядомыя толькі з назоваў: “Плян стратэгічнага перафармаваньня…”, “Плян прадуглежаных ваенных дзеяньняў…”, “Схема перафармаваньня…” і г.д. Цікава, чаму пра 65 гадоў пасьля вайны (выйгранай вайны) Масква трымае за лубянскімі пячаткамі тэчку з паперамі 1941 года?

А міф чытаўся так гладка, выглядаў так лагічна. На салодкія сьпевы маскоўскіх сірэнаў трапляліся выдатныя заходнія гісторыкі-аналітыкі. Перакананьне ў “непорочности” Масквы было настолькі аксіямальным, што фальшывая аксіёма прымалася на веру без уліку мільёна фактаў, якія пярэчылі ёй. На аксіёме будаваліся сафістычныя разважаньні, у якіх Ахілес усё ніяк ня мог перагнаць чарапаху, а “высакародныя рускія” з “даверлівым Сталіным” так любілі мір, што прамаргалі гітлерскі напад на сябе. Дастаткова ўспомніць бліскучую навуковую манаграфію брытанца Алана Балака з паралельным выкладаньнем жыцьцяў Гітлера і Сталіна (шмат дзіўных супадзеньняў). На кожнай старонцы кнігі ёсьць глыбокі крытычны аналіз, адэкватныя высновы і г.д. На кожнай, акрамя некалькіх старонак, прысьвечаных начы з 21 на 22 чэрвеня 1941 года.

Балака, як і безьліч іншых гісторыкаў, нібыта заклінівала пры згадцы пра тую задушліва-сьпякотную чэрвеньскую ноч. Вось Балак апісвае, як а першай гадзіне начы ў амбасаду Нямеччыны ў Маскве прыязджае міністар МЗС СССР Молатаў. Як ён, скурчыўшыся ў крэсьле, горача пераконвае вальяжнага гітлерскага амбасадара Шуленбурга: “Вас бянтэжаць канцэнтрацыі нашых войскаў на мяжы? Давайце абмяркоўваць гэтае пытаньне. Мы гатовыя на саступкі…” Пасьля гэтага яркага эпізода Балак “нічтоже сумняшеся” працягвае свой тэкст пра непадрыхтаванасьць саветаў, нявер’е Сталіна і крамлёўскага кіраўніцтва ў магчымасьць нямецкай агрэсіі і г.д. Чаму выдатны аналітык не задаўся пытаньнем: а пра якія гэта канцэнтрацыі войскаў горача гаварыў Молатаў? Чаму яны аказаліся сканцэнтраванымі на савецка-германскай мяжы, калі “Сталін быў даверлівы”, а саветы рыхтаваліся да міру, а не вайны? Балак не паставіў гэтыя пытаньні і не даў на іх адказ. Яму хапіла згаданай вышэй аксіёмы (аксіёму, як вядома, ня трэба даказваць). І так на працягу дзесяцігоддзяў, з сотнямі прыстойных, адукаваных гісторыкаў…

У апошнія гады нават у расейскіх выданьнях зьявіліся прызнаньні таго, што ў непасрэднай блізкасьці ад рысы, якая падзяляла саўдэпію ад Нямеччыны, былі сканцэнтраваныя вялікія масы савецкіх танкаў. Тысячы танкаў проста стаялі ў палях. Самалётаў на аэрадромах каля мяжы было нагнана столькі, што не хапала хмызьняка, каб замаскаваць іх. Сотні тысячаў чырвонаармейцаў начавалі ў вялікіх намётах, якія цэлымі гарадкамі разьмяшчаліся на адлегласьці ад некалькіх кілёмэтраў да некалькіх сотняў мэтраў ад мяжы.
Найбольшая канцэнтрацыя савецкіх войскаў была ў так званым “беластоцкім мяшку”, які выступаў далёка ўглыб захопленай немцамі тэрыторыі Польшчы. З Усходу бесперапыннай плыньню ішлі войскі і ваенная тэхніка (на працягу ўсяго траўня і трох тыдняў чэрвеня). Так абарона не рыхтуецца – гэта ведае нават шэраговец любога войска. Так рыхтуецца атака, наступ, нашэсьце. Пра гэтую канцэнтрацыю згадваў Шуленбургу Молатаў, пра яе ведалі немцы і рабілі ўсё, каб апярэдзіць савецкую ваенную машыну, якая зьбіралася зрабіць “вызвольны паход” да самага Ла-Манша. Гітлер апярэдзіў Сталіна на некалькі дзён (некаторыя гісторыкі даказваюць, што ўсяго на адзін дзень). Найбольш жудасным быў нямецкі ўдар менавіта па “беластоцкім мяшку”, дзе былі акружаны і зьнішчаны ўсё сканцэнтраваныя там дывізіі. Але гэта быў толькі першы з безьлічы іншых “мяшкоў” і “катлоў”, якія немцы арганізавалі для чырвонай арміі ў першыя тыдні і месяцы вайны. Мы ўжо ня раз пісалі на гэтую тэму на нашай старонцы. Гэтым разам хацелася б зьвярнуць увагу на адзін асобны момант трагедыі 41-га года.

Ва ўспамінах блізкіх да Гітлера людзей ёсьць згадкі пра ягоныя эмацыйныя выказваньні, зробленыя ў разгар вайны. Адольф праклінаў Мусаліні зь ягонай фанабэрыяй і казаў, што марна згубіў шмат часу і сілаў на ваенную кампанію на Балканах увесну 1941 года. Што страціў там час, так неабходны яму для ранейшага наступу на саветы. Маўляў, каб не Балканы, то плян “Барбароса” можна было б рэалізоўваць на пару месяцаў раней. І тады не было б маразаў пад Масквой, разгрома пад Сталінградам і ўсяго іншага. Што ж адбылося на Балканах, чаму Гітлер спазьніўся пад Маскву?

Праз тыдзень пасьля заключэньня злачыннага антычалавечага Пакту Сталіна-Гітлера (Молатава-Рыбэнтропа) Нямеччына разьвязала сусьветную вайну. На працягу амаль двух гадоў Масква з задавальненьнем назірала за сэрыяй разгромаў і акупацый, якія Гітлер наладзіў у Эўропе. Назірала і ўсімі спосабамі падтрымлівала агрэсара. Масква выразна сказала Гітлеру “так” і разьвязала яму рукі для скарэньня тэрыторыяў і зьнішчэньня людзей. У той жа час Крэмль рыхтаваўся да ўдару па нямецкіх пераможцах і заняцьця ўсёй Эўропы, занятай немцамі. Але ўжо пасьля поўнага разгрому гітлерцамі гэтай Эўропы. “Непорочная” Масква стала на бок агрэсара і злачынцы і забясьпечыла яму камфортнае выкананьне ягоных злачынных плянаў.

Пакуль саўдэпія зь яе камуна-фашыстоўскай хунтай і ідэалогіяй, канцлягерамі, зь яе НКВД і растаптанымі гэтым НКВД падсавецкімі народамі натхняла на злачынствы Гітлера, народы і ўрады цывілізаваных краін ваявалі супраць карычнявай чумы. Ваявалі не заўсёды ўдала, лібэральнае грамадзтва аказалася непадрыхтаваным да непараўнальнага цынізму і хваткасьці падступнага ворага. Але яны бараніліся, і хлусьнёй ёсьць тэзіс маскоўскай прапаганды і псэўданавукі аб тым, што на Захадзе немцы прайшліся парадам. Адной з найбольш яркіх і гераічных старонак эўрапейскай абароны ад фашыстоўскага бліцкрыгу была бітва за Грэцыю.

У красавіку 1939 года фашыстоўская Італія акупавала Албанію. Але гэта толькі распаліла імпэрскія апэтыты рэжыму Мусаліні. Дучэ марыў прайсьціся сьлядамі рымскіх імпэратараў і скарыць суседнюю Грэцыю. 12 кастрычніка 1940 года немцы занялі нафтавыя палі у рэгіёне Плаешць у хаўруснай Румыніі. Мусаліні таксама захацеў заняць нешта, прычым зрабіць гэта без кансультацыяў з Гітлерам і нават не паведаміўшы яму. (Нагадаем, што ў той самы час хаўрусная фашыстам Масква кансалідавала сваю ўладу на захопленых тэрыторыях у Цэнтральнай Эўропе). 28 кастрычніка 1940 года італьянскі амбасадар у Афінах уручыў грэцкаму прэм’еру Мэтаксасу ўльтыматум. Фашысты патрабавалі, каб Грэцыя ўпусьціла на сваю тэрыторыю іхныя войскі, якія мусілі заняць там “стратэгічныя пункты” (гэтыя пункты не былі нават названыя). Грэцкі ўрад адхіліў ультыматум. Праз некалькі гадзінаў італьянскія войскі пачалі ваенныя дзеяньні, уварваўшыся на тэрыторыю Грэцыі.

Па радыё прагучала кароткае паведамленьне: “З 6.30 сёньняшняй раніцы вораг атакуе нашыя фарпосты на грэцка-албанскай мяжы. Нашы сілы абаранюць айчыну”. Потым па радыё выступіў прэм’ер Мэтаксас, ён таксама быў нешматслоўным: “Настаў час, калі Грэцыя павінна змагацца за сваю незалежнасьць. Цяпер мы павінны паказаць, што мы вартыя нашых продкаў і свабоды, якую яны далі нам. Грэкі змагаюцца цяпер за сваю айчыну, сваіх жонак, сваіх дзяцей і сьвятыя традыцыі. Цяпер галоўнае – змаганьне!” Апошні сказ прамовы быў цытатай з драмы старажытнагрэцкага драматурга Эсхіла “Пэрсы”. У Афінах і па ўсёй краіне на вуліцы выйшлі мільёны людзей, якія гукалі свой адказ на фашыстоўскі ўльтыматум: “Охі!” (па грэцку – не!). Дагэтуль “Дзень-НЕ” адзначаецца ў Грэцыі як дзяржаўнае сьвята.

Італьянская дыктатура разьлічвала на лёгкую і хуткую перамогу. Мусаліні напярэдадні інвазіі паслаў шмат вайскоўцаў у рэзэрвы і ў адпачынак. Армія практычна ня мела абсталяваньня для вядзеньня вайны ў горнай мясцовасьці і ва ўмовах зімы. А грэкі, наадварот, мелі разьведдазеныя пра дату італьянскай атакі, і грунтоўна падрыхтавалі абарону, мабілізавалі мужчын у памежных вобласьцях. Эліны паказалі, што яны ўмеюць ня толькі рабіць прыгожыя па стылю дэкларацыі. Баі разгарнуліся ў горнай вобласьці Эпір, ужо засыпанай сьнегам. Эпірская армія наносіла па агрэсарах магутныя ўдары. Італьянцы мерзьлі ў сумётах і ў хуткім часе пачалі адступаць. Праз два тыдні баёў іхная армія была ўшчэнт разгромлена грэкамі, якія занялі палову Албаніі. Італьянскія страты былі ў пяць разоў большымі ў параўнаньні з грэцкімі. Гэта была першая стратэгічная перамога антыфашыстоўскіх сілаў над войскамі фашыстоўскага рэжыму. Мусаліні і Гітлер шалелі. Акупаваная немцамі Эўропа вітала пераможцаў.

Цяпер наступ на Грэцыю фашыстоўскія хаўрусьнікі пачалі рыхтаваць сумесна. Немцам удалося прывесьці да ўлады ў Югаславіі прафашыстоўскі ўрад, які падпісаў пакт аб уступленьні краіны ў фашыстоўскі блок. Але ў выніку дзяржаўнага перавароту ў сакавіку 1941 года рэжым марыянэтак Гітлера абваліўся і Югаславія далучылася да антыфашыстоўскага фронту разам з Грэцыяй. Гэта вельмі ўскладніла задачу немцаў, запатрабавала пераводу на Балканы большай колькасьці войскаў і тэхнікі ў час, калі на поўніцу рыхтаваўся плян “Барбароса”. 6 красавіка 1941 года немцы пачалі інвазію супраць Грэцыі і Югаславіі. Югаслаўская армія была разьбіта за некалькі дзён. У Грэцыі бараніліся элінскія арміі і войскі Брытанскай Супольнасьці.
Немцы ўжылі клясычную тактыку бліцкрыга: удары танкавымі клінамі і масіраваныя бамбардоўкі з паветра. Пасьля прарыву фронта каля Казані пачалося адступленьне саюзных войскаў. Немцы разлічвалі атачыць і прымусіць здацца ў палон увесь брытанскі экспэдыцыйны корпус. Ягоны лёс вырашаўся 24 красавіка ў раёне Фэрмапільскай цясьніны, за якой пачыналася Пэлапанэская раўніна і ляжалі Афіны: у тым самым месцы дзе дзьве з паловай тысячы гадоў таму (480 г. да н.э.) 300 спартанцаў спынілі мільённую армію пэрсаў. Аўстралійскія і нова-зэландскія часткі, якія прыкрывалі адступленьне саюзьнікаў, выканалі сваю задачу. Яны спалілі 15 нямецкіх танкаў і завалілі цясьніну трупамі ў чорных эсэсаўскіх мундзірах. На наступны дзень яны адышлі на лінію абароны каля Фіваў. Тым часам брытанцы здолелі эвакуаваць армію на выспу Крыт.

20 траўня 1941 года немцы пачалі інвазію на Крыт. Яны разлічвалі на лёгкую перамогу і нават на падтрымку мясцовага насельніцтва, бо чатыры гады таму на Крыце адбылося сялянскае паўстаньне супраць афінскага ўраду. Але і гэтым разам фашысты пралічыліся. Немцы скінулі на выспу тысячы сваіх парашутыстаў, імкнучыся захапіць аэрадромы і стратэгічныя пазыцыі. Разам з жаўнерамі на дэсантнікаў накінуліся мясцовыя сяляне з сякерамі і віламі. Дэсантныя войскі панесьлі такія цяжкія страты, што Гітлер наладзіў істэрыку ў генштабе і забараніў надалей карыстацца паветраным дэсантам. Камандуючы дэсантных войскаў генэрал Штудэнт назваў Крыт “могілкамі нямецкіх парашутыстаў”, а саму бітву “катастрафічнай перамогай”. Праз тыдзень баёў немцам удалося захапіць выспу, але брытанскія і грэцкія часткі былі перавезены ў Эгіпет, адкуль працягнулі змаганьне супраць фашыстаў.

Гітлер і ягоныя генэралы вымушаны былі займацца балканскай вайной замест таго, каб рыхтаваць наступ на СССР. Сталін атрымаў лішніх 6-8 тыдняў для падрыхтоўкі сваёй інвазіі. Гітлер згубіў роўна столькі часу. Хто ведае, магчыма калі б дэсантнікі генэрала Штудэнта (забітыя сялянамі на Крыце) скочылі б на Крэмль у лістападзе 1941 года, то і ход вайны быў бы інакшым. Яшчэ й таварышаў Сталіна, Берыю і ўсё палітбюро маглі б захапіць жыўцом. Але палітбюро ацалела, ацалела саўдэпаўская імпэрыя. Выстаяла нягледзячы на злачынную і бяздарную палітыку Масквы. Дзякуючы антыфашыстоўскай барацьбе цывілізаваных народаў Эўропы, якія не саступілі фашызму, не напалохаліся магутнага хаўруса Берлін-Масква. Якія ў адрозьненьні ад Масквы сказалі фашызму – Не!

Валеры Буйвал

22/6/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2010
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024