Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Маразм у штучнай псэўдаструктуры

На пачатку гэта нагадвала нейкую навіну. Але, калі людзі ўважліва прыгледзеліся да падзеяў і ўдумаліся ў паведамленьні пра іх, то ўсе зразумелі – у наяўнасьці банальны факт банальнай зьявы. Усё, што было створана штучна, зьлеплена чужымі рукамі, усё гэта праз пэўны час даходзіць да маразму і ўступае ў фазу поўнага распаду.

23 чэрвеня Радыё Свабода паведаміла пра чарговы акт перадвыбарчых гульняў псэўдаапазыцыі. Шэраг “аўтарытэтаў” псэўда-БНФ пад кіраўніцтвам чалавека ў галіфэ Янукевіча (Хадыка, Івашкевіч, Марачкін, Голубеў і многія рэгіянальныя прадстаўнікі іхнай структуры) заявілі, што ідуць у выбарчы штаб і каманду “кандыдата ў прэзыдэнты” Саннікава. У “кандыдата”, як вядома, няма сваёй партыі. Ён на працягу апошніх гадоў прэзэнтуецца ад сумна вядомай Хартыі-97, якая не зьяўляецца партыяй і ня мае сяброў, акрамя некалькіх штабнікоў, кшталту Бандарэнкі. Вось цяпер “аўтарытэты” з псэўда-БНФ і складуць неабходную масу для беспартыйнага Саннікава.

У прынцыпе, як быццам, так не бывае, такога ня можа быць у палітыцы. Псэўда-БНФ ня так даўно выставіў быў свайго ўласнага “кандыдата ў прэзыдэнты” – нікому не вядомага шклоўскага жыхара па прозьвішчу Кастусёў. І вось група сталічных і правінцыйных “аўтарытэтаў” гэтай структуры адкрыта пераходзіць у штаб іншага “кандыдата” і зьбіраецца працаваць на яго. Такое магчыма толькі пасьля выйсьця з партыі і здачы партыйных квіткоў.

Але падобна, што перабежчыкі і не зьбіраюцца выходзіць з псэўда-БНФ. А навошта? Хаос, фальш, круцельства з самага пачатку зьяўляюцца прыкметай існаваньня гэтай структуры пасьля яе адколу ад Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка ў 1999 годзе. За гэтыя гады дзеячы псэўда-БНФ давялі сваю арганізацыю да ўпадку, людзі ад іх даўно разьбегліся. Але яны даволі пасьлядоўна выконвалі ролю фальсіфікатараў і выстаўлялі імя “Народнага Фронту” на публічнае пасьмешышча пад кіраўніцтвам тых, што стаялі і стаяць за іхнымі плячыма і сапраўды кіруюць гэтай арганізацыяй.

Многія людзі заблыталіся і прышлі да высновы, што Фронт, які прывёў Беларусь да незалежнасьці, канчаткова загінуў. Летась славные органы рэжыму і Масква прышлі да той жа высновы, вырашылі скінуць маскі і ў адкрытую паставіць на чале псэўда-БНФ сваіх маладых і бадзёрых, правераных кадраў. Вячорка і Баршчэўскі заявілі пра “рэйдэрскі захоп Фронту”, але з іхнага “Сойму” не сышлі, прызнаўшы тым самым легальнасьць гэтага “захопу”.

Што ж здарылася, чаму дзеячы пабеглі ад свайго “партыйнага кандыдата”? Інфармацыя і аналіз паказваюць, што А. Саннікаў зьяўляецца адзіным сур’ёзным “кандыдатам” ад Масквы (ён гэтага і не хавае). У многіх людзей складваецца ўражаньне, што і русіфікатарская кампанія “Говорі правду” таксама разгортваецца пад Саннікава і гэта раскрыецца крыху пазьней. У паветры запахла вялікімі грашыма, грашыма Масквы. Крэмль мяркуе пакарыстацца чарговай падстаўной фігуркай, якая будзе забясьпечваць “элегантную перамогу” Лукашэнку на будучым выбарчым фарсе. Аднак, абставіны зьмяніліся ў параўнаньні з папярэднімі электаральнымі шоў. Калі крызіс і правал рэжыму выклікае магутны народны пратэст і абсалютнае непрыняцьце Лукашэнкі, Масква гатовая падсунуць беларусам новую постаць, якая паабяцае вывесьці краіну з крызісу. Масква разьлічвае, што за “дэмакрата Саннікава” (калі трэба) людзі будуць галасаваць паводле формулы “Абы не Лукашэнка!”

Ведаючы гэта, фігуры з псэўда-БНФ і далучыліся да Саннікава. Далей мы будзем назіраць актывізацыю гэтага працэсу. Ня выключана, што і сам Янукевіч (кіраўнік) раптам заявіць, што “БНФ за Саннікава”. Чаму б і не? Мы за гады столькі неверагоднага наглядзеліся з гэтай публікай. Так бывае з палітычнай арганізацыяй, якая ня мае ідэалу, і з людзьмі, якіх не аб’ядноўвае ідэя. Хаця “ідэя” у іх была і ёсьць, яны самы пра гэта сказалі ў 1999 годзе. Іхная “ідэя” называецца “прагматызм у палітыцы” (прагучала нават словазлучэньне “палітычны бізнэс”). Вось цяпер інтарэсы прагматыкаў-бізнэсоўцаў дыктуюць ім неабходнасьць падтрымаць прамаскоўскага Саннікава. Яны гэта і робяць. Ім не адмовіш у пасьлядоўнасьці.

Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” і ягоная народная партыя – КХП-БНФ – ня маюць ніякага дачыненьня да палітыканскіх манеўраў згаданых асобаў. Патрыёты пад кіраўніцтвам лідэра беларускага народу Зянона Пазьняка заклікаюць грамадзтва да байкоту выбарчага фарсу, які наладжвае антыбеларускі рэжым разам з прышпіленай да яго фальшывай “апазыцыяй”. Байкот Лукашэнку і ягоным псэўдаапазыцыйным марыянэткам!

Янка Базыль

24/6/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2010
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024