Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ігуменскі Шлях

27 чэрвеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі штогадовыя мэмарыяльныя мерапрыемствы памяці ахвяраў расейскага генацыду ў горадзе Чэрвені (былы Ігумень) Менскай вобласьці. Вялікая група сяброў Партыі прыбыла з Менска, Баранавічаў і Слуцка і распачала мерапрыемствы каля будынка былой Ігуменскай турмы, дзе расейскія акупанты вязьнілі і катавалі беларускіх патрыётаў яшчэ ў 19-м стагоддзі. Праз турму прашлі паўстанцы Кастуся Каліноўскага, адраджэнцы канца 19-га – пачатку 20-га стагоддзя. Маскоўскія акупанты савецкага пэрыяду зрабілі турму выспай Архіпелага ГУЛАГа. Тут катавалі і вязьнілі беларусаў на працягу 1917-41 гадоў. У гэтай вязьніцы каты НКВД трымалі вязьняў апошнюю ноч перад расстрэлам 26 чэрвеня 1941 г., пасьля таго, як прыгналі іх з менскай турмы. На наступны дзень расейскія акупанты пагналі калёну вязьняў па шашы ў бок Расеі і непадалёк ад Чэрвеня адкрылі агонь па людзях. Было забіта больш за паўтары тысячы людзей, толькі нямногія здолелі ўцячы і выратавацца. Злачынства маскоўскага захопніка наклалася на злачынства нямецкага захопніка нашай зямлі.

Фронтаўцы прайшлі шляхам беларускіх пакутнікаў пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі, транспарантам “Ігумен. 26 чэрвеня 1941 года. Вечная памяць ахвярам расейскай акупацыі”. На магілах ахвяраў былі ўскладзены вянкі і кветкі, запалены сьвечкі. Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа”. Перад грамадой выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і КХП-БНФ, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Фронту і Партыі, Валеры Буйвал, сакратар Фронту і Партыі. Яны казалі пра палітыку генацыду, якую праводзілі маскоўскія акупанты на беларускай зямлі. Наш народ ніколі ня выбачыць маскоўскім катам іхныя злачынствы. Масква і яе марыянэткавы рэжым у Беларусі ведаюць гэта і таму імкнуцца ўсімі фальшывымі сродкамі дэзарыентаваць людзей, прымусіць іх забыцца аб трагічнай мінуўшчыне і захапляцца новай сталіншчынай, якая ўздымаецца ў поўны рост у імпэрскай Расеі. Акупанты вязьнілі, катавалі і забівалі нашых людзей за тое, што яны былі беларусамі. Вядома, што калі напярэдадні расстрэла ў двары Ігуменскай турмы зьвяругі НКВД праводзілі “сэлекцыю” тысячаў вязьняў на “палітычных” і “крымінальных”, то ў “палітычныя” (на расстрэл) адбіралі перш за ўсё тых, хто ўмеў размаўляць толькі па-беларуску. Сёньняшні прамаскоўскі рэжым у Беларусі ўслаўляе Сталіна і сталіншчыну, будуе ўсю сваю хлусьлівую прапаганду і палітыку на ўхваленьні савецкага ладу і бальшавіцкай ідэалогіі. Рэжым цягне нас у дзікую чалавеканенавісьніцкую саўдэпію. Рэжым хацеў бы растаптаць магілы нашых пакутнікаў і прымусіць нас забыцца пра іх. Але ня ўдасца! Беларусы будуць ушаноўваць сваіх пакутнікаў. Мы зробім усё, каб жахі расейскай акупацыі не вярнуліся на нашую зямлю. Што ж трэба рабіць дзеля таго, каб гэта не паўтарылася? Беларусы павінны адвярнуцца ад рэжыму маскоўскіх прыслужнікаў-халуёў: не абслугоўваць іх, не хадзіць на іхныя пампезныя парады, не хадзіць на іхныя фальшывыя “выбары”. Трэба зрабіць так, каб рэжым ды яго псэўдаапазыцыя самы гуляліся з сваім Сталіным, сваім КГБ і сваімі выбарчымі фарсамі. Зрабіць так, каб яны ўжо не маглі прыкрыць свае крымінальныя справы мільёнамі простых людзей – грамадзянаў Беларусі. Байкот рэжыму і ягоным фальшывым “выбарам”!

У грамадзе было шмат маладых людзей і падлеткаў, якія ўпершыню пабылі на месцы Ігуменскай трагедыі. Моладзь разам з старэйшымі сьпявала патрыятычныя песьні і ваярскія гімны.

На прыканцы мерапрыемства грамада засьпявала гімн “Магутны Божа”.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
27 чэрвеня 2010 г.

28/6/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2010
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024