Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зусім нядаўна прэзыдэнт Расеі Медведев езьдзіў з візытам у ЗША. Там ён выступаў пра “перезагрузку отношеній”, выгаднасьць стасункаў Амэрыкі з Расеяй, паводзіў сябе ўпэўнена і бадзёра. Прэзыдэнт ЗША Абама запрасіў яго ў дэмакратычную закусачную, дзе яны паелі простай амэрыканскай ежы. Потым Медведев фігураваў на форуме найбольш прамысловых дзяржаваў, што адбыўся ў Канадзе. А потым усё стала на свае месцы. 29 чэрвеня Дэпартамэнт юстыцыі ЗША паведаміў аб арышце дзесяці расейскіх шпіёнаў і пачатку сьледства па іхнай справе. Былі таксама праведзены ператрусы ў кватэрах шпіёнаў у чатырох амэрыканскіх штатах. Аднаго з расейцаў арыштавалі на Кіпры. Ім прад’яўлены абвінавачваньні ў працы на СВР (Службу зьнешняй выведкі РФ) “пад прыкрыцьцём” і выкананьні заданьняў Масквы. Шпіёны зьбіралі інфармацыю пра амэрыканскія праграмы ўзбраеньня і ўсталёўвалі кантакты з уплывовымі людзьмі. Мяркуем, што лубянцы апэрыравалі сур’ёзнымі сумамі грошай для подкупу згаданых людзей. Не выпадкова ім прад’яўляецца таксама абвінавачваньне ў адмываньні грошай. Суд адмовіўся вызваліць фігурантаў пад залог. Пікантная дэталь ва ўсім гэтым тая, што ўсе шпіёны – былыя савецкія і расейскія грамадзяне з больш або менш пераробленымі на амэрыканскі манер расейскімі імёнамі і прозьвішчамі. Апошняя зь іх прыехала ў ЗША ўсяго два гады таму. Але ФБР сачыла за імі на працягу шэрагу гадоў. Так што ў прынцыпе шмат шкоды яны амэрыканскай дзяржаве не нанесьлі. На расейскіх тэлеканалах адлюстраваўся немалы перапуд і разгубленасьць крамлёўскага начальства. Заўважна спахмурнеў Медведев, не адразу выступіў з ілюзорнай бадзёрасьцю прэм’ер Пуцін. Міністар МЗС РФ Лаўроў лепятаў нешта з трыбуны ў Ізраіле (дзе апынуўся ў афіцыйнай паездцы): “Амеріканцы выбралі момент ізяшчно…” Адстаўныя генэралы ФСБ-КГБ экспэртна прыкрывалі праваленую “апэрацыю пад прыкрыцьцём”. Вядомы генэрал КГБ Любімаў (адзін з аўтараў гэбоўскага праекта “Галгофа” па аднаўленьню расейскай імпэрыі ў былых межах) спрабаваў пераканаць, што “спецслужбы такімі справамі не займаюцца, гэта несур’ёзна…” Бачна, што правал лубянскіх “казачкоў” у Амэрыцы адбыўся зьнянацку. Расейская рэдакцыя Радыё Свабоды зрабіла цэлую нізку грунтоўных матар’ялаў на гэтую тэму. Выступілі амэрыканскія экспэрты па Расеі і КГБ, назіральнікі і аналітыкі. Радыё пацікавілася думкай былога рэзыдэнта КГБ у Лёндане Алега Гардзіеўскага (суаўтара знакамітай манаграфіі “Гісторыя КГБ”, перакладзенай на безьліч моваў і выдадзенай у многіх краінах). Гардзіеўскі пацьвердзіў, што “з прыходам да ўлады ў Расеі гэбэшніка агентурная праца за мяжой актывізавалася”. Але, як бачым, абарончыя структуры дэмакратыі таксама ня сьпяць у шапку. Расея добра “обмішурілась”. Янка Базыль 29/6/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |