Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“У Расеі на межах могуць быць толькі ворагі або васалы”.

Як і ў Беларусі, ва Украіне адбываецца працэс нацыянальна-дзяржаўнага выбару: жыць пад прыгнётам азіяцкай (у горшым сэнсе слова) Расеі або ў сям’і цывілізаваных эўрапейскіх народаў. Украінскія патрыёты гэты выбар рабілі спрадвечна: на карысьць эўрапейскіх каштоўнасьцяў хрысьціянскай Украіны. Васальны рэжым Януковіча таксама зрабіў свой выбар – разам з Расеяй, якая “так і не пазбылася ад прымітыўнай структуры эканомікі, не пераарыентавала вытворчасьць на рэальныя патрэбы людзей”. Мільёны людзей у сьвеце таксама ўражаны маральным калапсам, які ахапіў насельніцтва расейскай імпэрыі, яе духоўным заняпадам (нягледзячы на ўсе прэтэнзіі ў стылі “святой Русі”). Украіна асэнсоўвае драматычнае становішча, у якім яна апынулася ў сувязі з прыходам да ўлады прамаскоўскага рэжыму.
Публікуем два матэр’ялы на гэтую тэму, зьмешчаныя ў інтэрнэт-выданьні партыі “Наша Украіна”.

***

“Наша Украіна”: Нельга ісьці ў Эўропу “разам” з краінай, якая сьцьвярджалася на супрацьстаяньні з эўрапейскім сьветам

Апошнія заявы прадстаўнікоў уладнай каманды пачынаюць выклікаць апасеньні наконт іх выразнай некампетэнтнасьці і незразуменьня рэальнай сытуацыі ва ўкраінска-расейскіх адносінах.
Так, віцэ-прэм’ер-міністар Украіны па пытаньнях эканомікі Сяргей Цігіпка нядаўна заявіў, што “узмацненьне адносін з Расеяй – гэта такі ж прыярытэт, як і супрацоўніцтва з Эўропай” і што, аказваецца, “цяпер адзін з шляхоў нармалізацыі адносінаў” – праект “моцнага індустрыяльнага прарыву… палягае ў стварэньні максімальна спрыяльных умоваў для высокатэхналагічнай прамысловай каапэрацыі”.
Падобныя камэнтары можа даваць толькі чалавек, які зусім не разумее, у якой “высокатэхналагічнай сытуацыі знаходзіцца цяперашняя Расея, або намагаецца сьведама ўвесьці ў зман украінцаў.
Сытуацыю, у якой знаходзіцца цяперашняя Расея, досыць выразна і ёміста апісаў прэзыдэнт РФ Д. Медведев у сваім апошнім пасланьні да Фэдэральнага сходу РФ. Ён падкрэсьліў, што Расея “так і не пазбылася ад прымітыўнай структуры эканомікі, ад прыніжаючай сыравіннай залежнасьці, не пераарыентавала вытворчасьць на рэальныя патрэбы людзей. Звычка жыць за кошт экспарту, як і раней, тармозіць інавацыйнае разьвіцьцё. Расейскі бізнэс дагэтуль лічіць лепшым гандляваць тым, што створана ў іншых краінах, а канкурэнтназдольнасьць нашай прадукцыі ганебна нізкая”.
Але расейсцы прынамсі выразна вызначылі для сябе стратэгічныя прыярытэты: “набыцьцё Расеяй статусу сусьветнай дзяржавы” і “стварэньне ўмоваў для дасягненьня Расеяй лідыруючых пазыцыяў у глабальнай эканоміцы”.
Менавіта для гэтага ім патрэбныя харкаўскія ўгоды па Чарнаморскім Флёце і стварэньне сумесных расейска-украінскіх прадпрыемстваў авіябудаўніцтва, ядзернай энэргетыкі і суднабудаўніцтва пад кантролем расейцаў.
Сутнасьць цяперашняга стратэгічнага курсу, які праводзіць пракрамлёўскі рэжым Віктара Януковіча, чамусьці зводзіцца да пасьлядоўных намаганьняў заслупіць за Украінай статус “шасьцёркі на падхваце”.
Аднак прыклад расейска-беларускай газавай вайны выразна паказвае, якое стаўленьне Расеі да тых, каго яна лічыць сваімі сатэлітамі. Яна іх проста выкарыстоўвае ў сваіх інтарэсах, па-сяброўску пляскаючы па плячы.
Любыя спробы пераглядзець стратэгічныя прыярытэты ўкраінскай палітыкі абсалютна беспэрспэктыўныя. Бо Украіна гістарычна ёсьць эўрапейскай краінай, а Расея на працягу ўсёй сваёй гісторыі сьцьвярджалася як вялікая дзяржава менавіта ў супрацьстаяньні з эўрапейскім сьветам.
Калі гэтага не разумеюць найвышэйшыя чыноўнікі ва Украіне – вынікае пытаньне пра іхную адпаведнасьць пасадзе.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8732

***
Задавальненьне патрабаваньняў агрэсара
толькі распальвае ягоныя апэтыты

Здаўна вядома, што “у Расеі на межах могуць быць толькі ворагі або васалы”. Гэтае крылатае выказваньне, сфармуляванае яшчэ ў часы імпэрыяў, актуальнае і ў наш час. Менш за паўгода “новых адносінаў” з Расеяй пацьвердзілі, што Украіна з “няўступлівага суседа” часоў жорсткага адстойваньня нацыянальных інтарэсаў камандай Віктара Юшчанкі ператварылася ў гатовага прыслугоўваць васала, які схільны прызнаць як “адпаведную нацыянальным інтарэсам Украіны” любую прыхамаць свайго расейскага “патрона” .

Крыніца: http://www.razom.org.ua/
(Пераклад з украінскай)

6/7/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2010
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024