Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Акт вандалізма пад кіраўніцтвам РПЦ

Стала вядома пра падрыхтоўку акту русіфікатарскага вандалізма ў старажытным Наваградку. РПЦ (паводле Лукашэнкі, “наша православная організація”), якая прэтэндуе быць вышэйшым рэлігійным аўтарытэтам у Беларусі, рыхтуецца да сур’ёзнага пашкоджаньня шэдэўра беларускага дойлідства – Барысаглебскай царквы, пабудаванай у 12-м стагоддзі. Пад беларускую царкву ўжо падвезьлі аляпаватыя сусальна-залатыя “цыбуліны”, якія зьбіраюцца ўмантаваць на сакральным будынку замест вострых гатычных вежаў. Такую “плястычную апэрацыю” РПЦ правяла ўжо на шэрагу гістарычных будынкаў, грунтоўна сказіўшы іхны архітэктурны вобраз і разбурыўшы беларускую гармонію сваім ардынскім умяшальніцтвам. Апошняе вядомае злачынства рэжыму ў архітэктуры – гэта “квазі-рэстаўрацыя” Нясьвіжскага замку, дзе на вежах зьявіліся “істінно русско-православныя” завіткі, якіх ніколі там не было.

Што адбываецца? А адбываецца вайна супраць беларускай культуры і традыцыі, супраць беларускай духоўнасьці. Маскоўскі вораг робіць усё, каб растаптаць, сьцерці ўсё культурнае ў Беларусі і даказаць нам, што цёмная Масква тут нібы та даўно прысутнічала. Падчас мангола-расейскіх нашэсьцяў на ВКЛ у 15-18 стагоддзях маскоўскія варвары зьнішчалі і калечылі ня толькі нашых людзей. Дзікая маскоўская арда паліла рэлігійныя кнігі, таму што яны былі напісаны і надрукаваны на беларускай мове, рушыла нашы сьвятыні, зьнішчала сьвятароў і інтэлектуальную эліту. Прычым, зьнішчэньню падлягала нават тое, што было створана пад знакам Усходняй хрысьціянскай Царквы – праваслаўя (для беларусаў – “грэцкай веры”).

Адсталая Масква гвалтам хацела навязаць сябе народам у якасьці галоўнага праваслаўнага “аўтарытэту” (як на справе, — дык атрымалася, што аўтарытэту ў крыміналістычным сэнсе, з сінюшнымі наколкамі на нячыстым целе і з цёмнай душой, дзе зьвярыныя імпэрскія інстынкты зжыліся з елейнай хлусьнёй пра “святую Русь”). Маскоўскія папы заўсёды ішлі ў бандыцкім авангардзе гэтага цёмнага “культуртрэгерства”.

Акупацыя Беларусі царскага пэрыяду вызначылася сярод іншага пабудовай на нашай тэрыторыі сотняў так званых “мураўёвак”, будынін РПЦ, названых паводле арцыката Мураўёва-Вешальніка. Дагэтуль ва ўсіх кутках Беларусі можна ўбачыць гэтае растыражаванае архітэктурнае няшчасьце. Ад тыпавых будынін імя Мураўёва-Вешальніка патыхае маскоўскім казённых духам, канцылярскай нудой і спірытуальнай безвыходнасьцю. Гэта ёсьць глыбокае таўро расейскай акупацыі на нашай культуры.

У беларусаў спрадвеку (калі яшчэ не існавала Расея і Масква) была свая традыцыя праваслаўнага дойлідства, якая жыла аднымі рытмамі разьвіцьця з агульнаэўрапейскай культурай Заходняй Цывілізацыі: раманіка, готыка, барока, ракако, класіцызм. Наша архітэктура ня ведала, што такое расейскія “купалы-цыбуліны”, і іншыя характэрныя для Расеі архітэктурныя рашэньні, большасьць зь якіх падораны маскоўцам ісламскім Усходам. Падвядзі сёньняшняга маскоўца да нашых шэдэўраў праваслаўнай архітэктуры ў Мураванцы, Сынкавічах, Каложы, то ён залыпае вачыма і скажа: “Нет, это не может быть православной церковью…” І будзе па-свойму мець рацыю, бо наша праваслаўная традыцыя (ва ўсіх яе праявах) ня мае ніякіх адносінаў да іхных маргінальных зьяваў, што закасьнелі ў Русі Маскоўскай. Не выпадкова маскоўскія акупанты зьнішчалі чужыя ім па формах і па духу шэдэўры беларускага праваслаўнага дойлідства.

Разбурэньне культурнай спадчыны інтэнсіфікавалася ў пэрыяд савецка-маскоўскай акупацыі нашай краіны. Пад маркай ваяўнічага атэізму імпэрыя дабівала тое, што не пасьпелі зьнішчыць цары і сатрапы. Самым жудасным для нашай культуры стаў, аднак, не 1917 або 1937 год. Найбольшая колькасьць храмаў была зьнішчана, зачынена і “аддадзена на патрэбы народнай гаспадаркі” (пад склады, хлявы, фабрыкі) у 1960 годзе, у самы разгар хрушчоўскай “адлігі і дэсталінізацыі”. Менавіта ў гэты год Хрушчоў наведаў Беларусь. Выступаючы ў сталічным унівэрсітэце, Мікіта пахваліў беларусаў за тое, што яны “першымі ідуць у камунізм, бо размаўляюць не на сваёй, а на рускай мове”. Гэта было ўспрынята вельмі сур’ёзна мясцовымі акупантамі і іхнымі халуямі. У 1960 і 1961 гадах ва ўсіх гарадах Беларусі было адменена (фактычна забаронена) выкладаньне беларускай мовы. Пакінулі толькі прадмет “беларуская савецкая літаратура”, які пераказвалі на мове акупантаў. Дагэтуль вынікі гэтага злачыннага экспэрымэнту адчуваюцца да выпускніках школы тых двух няшчасных гадоў. Гэта амаль цалкам адарваныя ад нацыянальнай культуры людзі. Экспэрымэнт спынілі толькі дзякуючы пратэстам нацыянальнай інтэлігенцыі.

Хто б мог падумаць, што на прыканцы 1980-х гадоў разбуральнікі і вандалы з партбілетамі ў кішэнях раптам ператворацца ў “православнейшіх” і начале з імпэрскім начальствам пачнуць прафэсійна жагнацца ў храмах. А РПЦ заменіць сабой ідэалагічныя аддзелы райкамаў, гаркамаў, абкамаў і ЦК КПСС. У Беларусі гэтая “організацыя” дзейнічае як акупанцкая русіфікатарская структура, дзе атабарылася безьліч гэбоўскай агентуры і асадніцкай афіцэрскай публікі. Сутаны і крыжы на пузе не хаваюць іхную сутнасьць – служэньне сатанінскай Імпэрыі Зла і ідэі разбурэньня Беларусі. Многія беларусы ўжо разабраліся з гэтым лубянскім спэктаклям-карнавалам на псэўдаправаслаўную тэму і адвярнуліся ад РПЦ. Наперадзе ў нашага народа вялікая праца па аднаўленьні сапраўднай Праваслаўнай Царквы ў Беларусі – незалежнай ад Масквы, аўтакефальнай і нацыянальнай, якая будзе служыць Богу і народу.

Далёка ня кожны ведае, што з савецкіх часоў усе праекты пабудовы культавых будынкаў сярод іншых пячатак і ўзгадненьняў павінны былі атрымаць візу таксама ў КГБ. Такім чынам Масква трымала пад кантролем гэты працэс. Традыцыя дагэтуль дзейнічае ў нашай акупаванай краіне. Вандальскі акт у Наваградку таксама атрымаў візу рэпрэсіўных ворганаў рэжыма. Прайшла пагалоска, што, маўляў, перабудова купалоў у Наваградку спынена. Нельга верыць ім. Яны ўсяроўна будуць імкнуцца пашкодзяць архітэктурны шэдэўр. Але прыйдзе час і акупанты пакоцяцца з нашай зямлі разам з сваімі “цыбулінамі”, “ворганамі” і ўсім іншым, што навязана нам гвалтам і што пярэчыць нашаму сумленьню і нашай душы.

Валеры Буйвал

6/7/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2010
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024