Агляд замежнага друку
Славацкая газэта “SME”.
1 ліпеня 2010 г. Славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Бельгія кіруе Эўропай. Без улады”. Да Брусэля перайшло паўгадовае дзяжурства па Эўразьвязу. Але ў самой Бэльгіі няма ўраду, акрамя выканаўцаў абавязкаў начале з Івам Летэрмам. Становішча выклікана зацяжным канфліктам паміж валонскімі і фламандскімі палітычнымі сіламі.
Наш камэнтар: Гэта ёсьць адзін з сымваляў балагану, які пануе ў Эўразьвязe. Брусэль, які павінен весьці Эўропу да інтэграцыі, сам да крайнасьці дэзынтэграваны ўнутранымі канфліктамі.
Алесь Хадасевіч
****
Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”.
1 ліпеня 2010 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” апублікавала артыкул і здымкі пад тытулам “Прыгажуня на пуцінскай службе вывешвала фота ў інтэрнэце”. Распавядаецца гісторыя арыштаванай нядаўна агенткі ФСБ Эн Чапман, якую ўлады ЗША абвінавачваюць у шпіянажы. Яна прыехала ў Штаты пару гадоў таму, але ўжо пасьпела папрацаваць у Эўропе. Мяркуецца, што свае вабноты яна выкарыстоўвала ў працы з уплывовымі людзьмі на Захадзе.
Наш камэнтар: Мабыць на Лубянцы яе называлі “товарішч Аня” і грунтоўна падрыхтавалі да падрыўной і агентурнай работы адпаведнага кшталту. У безьлічы СМІ сьвету зьмешчаны рэклямныя здымкі гэтай асобы з паказам частак цела, на якія павінны былі лавіцца захавальнікі заходніх таямніцаў. Але тов. Аня і іншыя товарішчі ганебна праваліліся ў Амэрыцы.
Юрка Марозаў
***
Аўстрыйская газэта “Der Standard”.
1 ліпеня 2010 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” паведаміла пра арышт на Кіпры аднаго з расейскіх агентаў з групы, якую адлавіла днямі ФБР у Амэрыцы. Яго ўзялі ў кіпрыйскім аэрапорце, але выпусьцілі пад заклад. У выніку маскоўскі агент зьнік бязь вестак.
Наш камэнтар: Кіпрыйскія партнёры правалілі апэрацыю. Кіпр – адна з галоўных дзялянак дзейнасьці маскоўскага злачыннага капіталу, дзяржмафіі і спэцслужбаў (побач – Бліжні Усход). У Маскве даўно жартуюць, што Кіпр можна прымаць у РФ у якасьці аўтаномнай рэспублікі. Вось і гэтым разам яны “услужылі” Лубянцы.
Юрка Марозаў
***
Угорская газэта “Magyar Hirlap”.
1 ліпеня 2010 г. Угорская газэта “Magyar Hirlap” пісала пра дэмантаж помніка Сталіну ў горадзе Горы ў Грузіі. Статуя будзе перанесена ў будынак музэя Сталіна, але ня будзе больш стаяць на плошчы. Міністар культуры Грузіі Нікалоз Руруа заявіў таксама, што ў бліжэйшы час у краіне будуць перайменаваны ўсе вуліцы, населеныя пункты і іншае, што носіць імя Сталіна.
Наш камэнтар: Грузія грунтоўна дэсталінізуецца. Масква, Менск і Кіеў перажываюць чарговую сталінізацыю. Адразу зразумела, дзе дэмакратычная ўлада, а дзе акупацыйны рэжым.
Алесь Хадасевіч
***
Нідэрляндская газэта “De Telegraaf”.
1 ліпеня 2010 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” пераказала выступ Алега Гардзіеўскага ў расейскай рэдакцыі Радыё Свабода. Былы афіцэр ГРУ паведаміў, што амэрыканцы арыштавалі днямі толькі вяршыню айсбэрга расейскай агентуры. Арышты і правалы будуць працягвацца. Ён лічыць, што дзейнасьцю агентуры актыўна займаюцца расейскія амбасады і расейскія арганізацыі за мяжой.
Наш камэнтар: У гэтай сувязі беларусам успамінаецца, што АГП і лічно А. Лебедько маюць шэраг сваіх партыйных сяброў і “афіцыйных прадстаўнікоў”, якія дзейнічаюць у амплуа супрацоўнікаў розных расейскіх грамадзкіх арганізацый і “русскіх домах” пры амбасадах РФ у розных краінах.
Юрка Марозаў
***
Бэльгійская газэта “Het Volk”.
1 ліпеня 2010 г. Бэльгійская газэта “Het Volk” пісала пра сьвяткаваньні 50-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці ў Рэспубліцы Конга. Там віталі і караля Бэльгіі з афіцыйнай дэлегацыяй былых каланізатараў.
Наш камэнтар: За 50 гадоў незалежнага існаваньня афрыканцам так і не ўдалося пабудаваць у сваёй дзяржаве нармальнага чалавечага жыцьця. У гэтым ёсьць немалая доля віны бэльгійскіх каланізатараў, якія с першых дзён незалежнасьці груба ўмешваліся ў кангалезкія справы. Масква таксама ўлезла туды. Разгарнулася барацьба за сфэры ўплываў, ахвярамі якой сталі афрыканцы. Сапраўдная незалежнасьць павінна быць цалкам самастойным шляхам. Такая ёсьць афрыканская лекцыя беларусам.
Алесь Хадасевіч
***
Партугальская газэта “Diario de Noticias”.
1 ліпеня 2010 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” пісала пра атаку талібаў на буйнейшую базу НАТО ў Аўганістане, непадалёк ад Джэлалабада. Гэта быў самы маштабны наступ экстрэмістаў на сілы НАТО за ўсю вайну ў Аўганістане. Войскі кааліцыі адбілі атакі талібаў.
Наш камэнтар: Напэўна, Масква аддала загад сваёй агентуры “правучыць” заходнікаў у сувязі з нядаўнім хапуном на расейскіх шпіёнаў у ЗША. Заадно і ўвагу сусьветнай грамадзкасьці і СМІ адцягнулі ад сваёй ганьбы.
Юрка Марозаў
***
Швэдская газэта “Sydsvenska Dagbladet”.
1 ліпеня 2010 г. Швэдская газэта “Sydsvenska Dagbladet” пісала пра арышт ізраільскай паліцыяй аднаго ізраільскага жаўнера і групы цывільных. Іх абвінавачваюць у гандлі наркотыкамі і зброяй з арганізацыяй Хэзбала, якая дамінуе у суседнім Ліване.
Наш камэнтар: Цяжкімі праблемамі абарочваецца прыезд у Ізраіль сотняў тысячаў людзей з Расеі і постсавецкай прасторы. Як гаворыцца аб гэтым у адным габрэйскім анэкдоце, “нельга пазбавіцца ад перажыткаў сацыялізма”. А калі сур’ёзна, то ва ўсім сьвеце трэба сачыць за лубянскай агентурай.
Алесь Хадасевіч
***
Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
1 ліпеня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” пісала пра пашкоджваньне невядомымі вандаламі помніка Папе Рымскаму Яну-Паўлу ІІ у Віцебску. Міліцыя не сьпяшаецца пачынаць сьледства. Працытаваны Гары Паганяйла з арганізацыі “Беларускі Гэльсінскі Камітэт”. Ён сказаў, што каб пашкодзілі помнік Леніну, то міліцыя адразу б завяла справу.
Наш камэнтар: Неяк “забыўся” Г. Паганяйла сказаць польскім журналістам, што на такія ўчынкі здольная ў Беларусі толькі акупанцка-асадніцкая расейская публіка. А самы палякі “не здагадаліся” аб гэтым. Вось такая ў іх “аналітыка” па Беларусі.
Алесь Хадасевіч
6/7/2010 › Навіны
|
|
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
‹
Пошук:
Каляндар:
Ідзі і глядзі:
Беларуская Салідарнасьць:
ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.
1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
Каго любіш?
Люблю Беларусь.
Дык узаемна.
2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.
3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.
4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.
5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.
6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ.
7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.
8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.
Сябры й партнэры:
|
|