Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Антыўкраінскія дзеяньні і праекты Масквы і яе агентуры

Зусім, здаецца, нядаўна ўладу ва Украіне захапіла прамаскоўская групоўка Януковіча. І вось ужо ў парляманце краіны адбываецца ламаньне Канстытуцыі ў самых цынічных, дэманстрацыйных формах. Антыўкраінскія структуры пачуваюцца беспакаранымі, іх ахапіў кураж “свабоды дзеяньняў” пад патранажам імпэрскай Масквы. Беларусы, аднак, ведаюць, што будзе найбольш верагодным наступным крокам януковіцкай клікі: разгон парляманту, у якім ўсё ж ёсьць супраціў патрыятычных сілаў, і замена яго цалкам падпарадкаванай прамаскоўскай дыктатуры і цалкам нелегітымнай структурай кшталту лукашэнкаўскіх “палатак”.
Што да РПЦ, то няхай Кірыл як мага выразьней засьвеціцца з сваёй імпэрскай пыхай ва Украіне. Сапраўдныя вернікі ўбачаць, адчуюць тады, што гэта за “бацюшка”, і што гэта за “царква”, і ў што яны зьбіраюцца ператварыць хрысьціянскую Украіну і яе духоўнае жыцьцё. І на гэтым накірунку імпэрскага наступу Беларусь атрымала першыя ўдары па сваёй традыцыі і духоўнасьці. Мы ведаем, якія цяжкія наступствы чакаюць Украіну, калі народ не абароніцца ад маскоўскіх нячысьцікаў. Змаганьне супраць Імпэрыі Зла на ўкраінскім фронце працягваецца.
Мы публікуем матар’ялы, зьмешчаныя 2 ліпеня на афіцыйнай старонцы партыі “Наша Украіна”.

Парубій: “Ухваленьне закону пра асновы зьнешняй і ўнутранай палітыкі – гэта “фарс апоўначы”

Народны дэпутат ад “Нашай Украіны” Андрій Парубій мяркуе, што ўчорашні разгляд парлямантам закону пра асновы зьнешняй і ўнутранай палітыкі ў цэлым быў ператвораны ў фарс. У дэпутатаў склалася ўражаньне, што галоўнай мэтай ўчорашняй дзеі было ўхваленьне гэтага закону якраз да прыезду дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан, каб выключыўшы з украінскага законадаўства любыя палажэньні, датычныя пэрспэктывы эўраатлантычнай інтэграцыі Украіны, зрабіць працэс незваротным.

“Тое, што ўчора адбывалася, — гэта сцэнар, які ня быў напісаны ва Украіне. І наогул гэты закон ёсьць законам залежнай краіны. У ім адлюстроўваецца пазыцыя, якую займала Расейская Фэдэрацыя на працягу многіх гадоў – адмова Украіны ад уласных пэрспэктываў уступленьня ў НАТО”, — заявіў Андрій Парубій.

На ягоную думку, парушэньне нормы Канстытуцыі было ня толькі ў самым законе, а і ў працэдуры яго ўхваленьня. А. Парубій заўважыў, што за дакумант галасавалі апоўначы колькасьцю дэпутатаў, якая і блізка не адпавядае той колькасьцм, што была паказана на табло. “Дэпутаты галасавалы за адсутных, і гэта проста супярэчыць Канстытуцыі, якая прадугледжвае, што кожны дэпутат павінен галасаваць асабіста. Учорашняе галасаваньне – гэта фарс апоўначы, які яшчэ раз засьведчыў, што цяперашняя ўкраінская ўлада топча Канстытуцыю, працуе не на нацыянальныя інтарэсы Украіны, а абслугоўвае інтарэсы Расеі”, — падкрэсьліў ён.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8760
х х х

“Наша Украіна”: Палітычны характар візыту Кірыла пагражае дыскрэдытацыяй праваслаўя і яго прынцыпаў

20 ліпеня чакаецца васьмідзённы візыт ва Украіну Маскоўскага патрыярха Кірыла. Аднак падзея, якая павінна мець выключна духоўны характар, набывае рысы ня проста палітычнага скандалу, але й пагражае абвастрэньнем грамадзянскага супрацьстаяньня ў краіне.

Ужо сёньня гэты візыт і неасьцярожныя заявы прадстаўнікоў РПЦ і паасобных палітычных сілаў, выпадкі ўмяшальніцтва расейскіх духоўных герархаў ва ўнутраныя справы Украіны становяцца грунтам для заклікаў да сілавога супрацьстаяньня паміж украінцамі, якія належаць да розных нацыянальнасьцяў і канфэсій.

Відавочна, што такі адмоўны фон зусім не адпавядае самым прынцыпам хрысьціянскай рэлігіі.

Акрамя таго, ня трэба забывацца, што і ў Расеі, і ва Украіне царква аддзелена ад дзяржавы. Такім чынам, у выпадку, калі візыт набудзе ярка вызначаную палітычную абгрунтоўку, то гаворка йдзецца аб парушэньні закону.

Таму можна было б чакаць ад самога Маскоўскага патрыярха Кірыла гарантыяў яго катэгарычнай адмовы ад рознага роду заяваў ці акцыяў палітычнага характару. Больш таго, як добры хрысьціянін, Кірыл павінен быў бы заклікаць сваіх паплечнікаў стацца прыкладам стрыманасьці і паслухмянасьці, усімі сіламі спрыяць ўсталяваньню міра і згоды ва Украіне.

Добры прыклад па-сапраўднаму пастырскіх візытаў Усяленскага Патрыярха Варфаламэя І і Папы Рымскага Яна Паўла ІІ ва Украіну надаў новага натхненьня хрысьціянам Украіны на пошук ўзаемаразуменьня, магчымасьцяў для супрацоўніцтва.

Відавочна, у тым жа духу павінен быў бы адбыцца і візыт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Інакш, у выпадку падвышэньня ўзроўню палітычнай напружанасьці і грамадзянскага супрацьстаяньня ва Украіне праз палітызацыю дзейнасьці РПЦ, немагчыма назваць яе дзеяньні інакш як дыскрэдытацыяй праваслаўя і яго прынцыпаў.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8765

(Пераклады з украінскай)

8/7/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2010
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024