Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Уся Беларусь завалена расейскай макулатурай. На здымку мы бачым толькі адзін з прыкладаў таблоіднай гнюснасьці, якую тонамі завозяць у нашу краіну з Імпэрыі Зла (маскоўскі часопіс “Тайны звёзд” за 23 чэрвеня 2010 г.). Беларусаў прымушаюць акунацца ў гэтую клааку і паўтараць пры гэтым русіфікатарскія тэзісы пра “велікій і могучій русскій язык”. Такога ўзроўню жлобскай агрэсіўнасьці мы ня ведалі нават у савецкія часы. Там была пэўная рэгуліроўка маскультуры, якая таксама была подлай і фальшывай, але не так глыбака пранікала ў чалавечыя душы. Цяпер за нас, перш за ўсё маладых людзей маскоўскія дэмаралізатары ўзяліся значна больш грунтоўна. Усе кнігарні і іншыя месцы, дзе прадаюцца друкаваныя выданьні (крамы, паліцы ў публічных месцах і г.д.), літаральна захлынаюцца ў плыні інтэлектуальнай дзікасьці, якая прэ да нас з “самой чітаюшчей страны в міре”. Сотні тытулаў таблоідаў, выкананых на глянцавай паперы, пра скандалы, пра розных вырадкаў і збачэнцаў, пра іхных “зорак” і іхную залатую сантэхніку; “дэтэктывы”, напісаныя групамі літаратурных рабоў і выдадзеныя пад разрэкламаваным прозьвішчам; опусы расейскай псэўданавукі, у якіх часам распавядаецца і пра беларусаў, “якіх Расея выратавала ад прыгнёту польскіх і літоўскіх фэадалаў”; безьліч бяздарных перакладаў з сусьветнай літаратуры, выкананых кампутэрам. Скептыкі могуць запярэчыць, што вось апошнім часам паўсюль прадаецца і вельмі танна сэрыя альбомаў, прысьвечаных выдатным мастакам сусьветнай культуры. Робіцца гэта пад патранажам маскоўскай газэты “Комсомольская правда”. Многія беларусы набываюць гэтыя даволі якасныя мастацкія выданьні. Дык чаму ў Беларусі няма такіх выданьняў на нашай мове, з-пад пяра нашых выдатных спэцыялістаў па гісторыі мастацтва? Таму што гэта недапушчальна ў рэжыме акупанцкай русіфікацыі. У вызваленых ад гэтага рэжыму Летуве, Латвіі і Эстоніі такіх выданьняў на любую тэмы ёсьць тысячы. Не гісторыі мастацтва хоча навучыць нас акупанцкая нечысьць. Іхная мэта – давядзеньне нашых людзей, перш за ўсё моладзі да жывёльнага стану. Каб маладыя беларусы паводзілі сябе, як зьвяры, што жывуць выключна біялагічнымі інстынктамі. Нацыя, якая хоча выжыць і не згубіць чалавечую душу, салідарна супраціўляецца такой інвазіі чужой, акупанцкай гнюснасьці. Беларусы павінны адвярнуцца ад расейскай макулатуры, байкатаваць яе, падказваць маладым, што ўсё гэта значыць. Няхай Расея сама жывіцца сваёй пачварнай псэўдакультурай. На прасторах імпэрыі ўжо бачныя кашмарныя вынікі гэтай разбуральнай палітыкі. Алесь Хадасевіч 8/7/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |