Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Маскоўская алімпіяда ў Менску

Роўна 30 гадоў таму, 7 ліпеня 1980 года ў Маскве пампезна адкрылі Алімпійскія гульні. Падчас шоў на стадыёне пад грукат музыкі з рэпрадуктараў танцавалі свае танцы “народы СССР”. Былі і беларусы. Дарэчы, ансамбль маладых выканаўцаў на мове танца выдатна перадаў вясёлы характар нашага народу, а таксама той факт, што кампазыцыйны рысунак, усе “па” і самы дух нашых танцаў зусім не падобныя на расейскія “Сударушку”, “Матаню”, “Казачка” і што там яшчэ танцуюць падпітыя кліенты ў правінцыйных рускіх рэстаранах (о, гэтыя фальклёрныя сцэны трэба бачыць!). З царскай ложы на стракатых падданых імпэрыі глядзела палітбюро ЦК КПСС і Л. Брэжняў. Махіна СССР здавалася непахіснай і вечнай. Сьвяткаваньне перакінулася на вуліцы і плошчы Масквы, дзе разам з неграмі і японцамі апантана скакалі цемры дзяжурных гэбэшнікаў. Паводле адпрацаванай мадэлі, уезд у Маскву быў забаронены для ўсіх грамадзянаў СССР, якія ня мелі маскоўскай прапіскі. У касах вакзалаў і аэрапортаў квіткі прадавалі толькі па прад’яўленьню пашпарту з гэтай прапіскай. Цягнікі і самалёты перавозілі ў тыя дні па 2-3 чалавекі і выглядала гэта змрочна-кур’ёзна. Калі звычайны масквіч спыняўся каля замежніка і спрабаваў паразмаўляць зь ім, на іх адразу набягаў міліцэйскі патруль. Афіцэр гукаў у рацыю: “Контакт с іностранцем!..” І савецкага звозілі прэч у міліцэйскім транспарце. Зачыстка тэрыторыі Масквы ад дысідэнтаў і іншых “неблагонадёжных” праводзілася за некалькі месяцаў да алімпіяды.

Хаця з замежнікаў прыехалі ў асноўным “соціалістіческій лагерь” і трэці сьвет. Большасьць цывілізаваных краін начале з ЗША байкатавалі алімпіяду ў сувязі з савецкім нашесьцем на Аўганістан, якое пачалося ў апошнія дні 1979 года. Масква чакала прыезду сотняў тысячаў заўзятараў, але спадзяванкі на акупляемасьць алімпіяды праваліліся. Людзі ў Маскву не паехалі.

Алімпійскімі гарадамі былі абвешчаны таксама Кіеў, Менск і Талін. Найбольш грунтоўна пацярпела ад маскоўскай алімпіяды эстонская сталіца. Там праводзілася алімпійская рэгата і для яе быў пабудаваны адмысловы порт-стадыён, а таксама некалькі гатэляў. На будоўлю прывезьлі “созідателей” з-за межаў Эстоніі, у асноўным з Расеі. Пасьля алімпіяды тысячы іх атрымалі кватэры ў Таліне і камфортна атабарыліся ў Эстоніі. У Кіеве і Менску заплянавалі па некалькі футбольных матчаў адборачнага турніра. Але ў нашай сталіцы пад гэта разгарнулі немалыя будаўнічыя і рамонтныя працы. Хто бачыў асфальтнае пакрыцьце нават на цэнтральных вуліцах Менску да 1980 года, той ніколі не забудзе гэтае мізэрнае відовішча: нібыта ўчора па ім прайшлі танкі, усё разьбітае і нават не залапленае. Дарогі паднавілі, і, трэба прызнаць, у ранейшы жахлівы выгляд яны ў Менску ўжо ніколі не вярнуліся.

На стадыёне “Дынама” пабудавалі вялікую трыбуну і сучасныя асьвятляльныя ліхтары. Трыбуна гэтая за тры дзесяціцгоддзі была запоўнена толькі адзін раз, у дзень першага футбольнага матча. Прапаганда трубіла аб тым, што Беларусь пад алімпіяду атрымала вялікія грошы з саюзнага бюджэту. Цікава спытаць, а адкуль грошы траплялі ў саюзны бюджэт, можа не з Беларусі?

Лета 1980 года было адным з самых дажджлівых і халодных за ўсё стагоддзе. Шкада было глядзець на спартоўцаў, якія выступалі пад адкрытым небам. У перамазаных гразёй трусах яны кідалі молаты і дзіды, бегалі за мячом і штораз падалі на мокрай траве. Пад шэрым дажджом праз цэнтар Менска прабеглі маладыя асобы ў мокрых белых уніформах. Яні несьлі паходню з алімпійскім агнём.

У Менск таксама ніхто не прыехаў. Гатэлі пуставалі. У першых пару дзён немагчыма было паабедаць ў сталоўцы або рэстаране ў цэнтры сталіцы. На парозе стаяла ахова і гукала: “Толькі для алімпійскіх гасьцей!” Але на трэці дзень усіх ужо запускалі. У горадзе час ад часу зьяўляліся групы асобаў у аднолькавых строях: немцы з ГДР, палякі, адным словам транзытчыкі-заўзятары, якіх арганізавана пасылалі на Маскву.

Першымі ў трэніровачны цэнтар у Стайкі прыехала алімпійская зборная Сірыі. Яны ня толькі трэніраваліся. Па горадзе прайшла пагалоска пра інцыдэнт з ін’язаўскай перакладчыцай каманды. Яна за грошы пагадзілася аказаць пэўныя паслугі адному з футбалістаў, узяла ганарар. Але аказалася, што мелася на ўвазе паслуга для ўсяе каманды. Памятаю, што агентуры неяк ніхто не спачуваў.

Сірыйцы сустрэліся на нашым стадыёне з іспанцамі. На дзіва, гэта быў адзін з лепшых матчаў, які я бачыў не па тэлебачаньню. Іспанцы ўвесь час атакавалі і білі па варотах. Лік павінен быў быць каля 20:0. Але нізкарослы сірыйскі варатар кідаўся на атакуючых, выбягаў далёка за вароты і раз за разам забіраў у іх мяч. Так і скончылася гэтая гульня сухім лікам 0:0.

Агульныя рахункі для саўдэпіі былі правальнымі нягледзячы на 195 узятых мэдалёў (80 залатых). Усе разумелі несур’ёзнасьць гэтых “перамогаў”. У Маскву не прыехалі лепшыя каманды і спартоўцы сьвету. Масква адпомсьціла Захаду праз чатыры гады, аддаўшы загад усім сваім васалам байкатаваць наступную алімпіяду, якая праводзілася ў ЗША. Аналітыкі падлічылі ўжо ў 1980 годзе, што шалёныя сродкі, якія СССР выдаткаваў на алімпіяду (частку зь іх, зразумела, разкрала чынавенства), разам з аўганскай вайной грунтоўна падарвалі маскоўскую імпэрыю. Пад алімпійскія фанфары ў Маскве і залпы на аўганскай зямлі распачыналася апошняе дзесяцігоддзе саўдэпіі.

Многім цяпер успамінаецца “алімпійская пыха” Крамля ў сувязі з пуцінскай алімпіядай, якую Масква абяцае правесьці ў Сочы, а таксама ў сувязі з абяцаным чэмпіянатам сьвету па хакею, які рэжым паабяцаў правесьці ў Менску ў 2012 годзе. Сродкі на падрыхтоўку раскрадаюцца і марнуюцца, уражаны сьвет глядзіць на правальныя сацыяльна-эканамічныя справы Масквы і прамаскоўскага рэжыму РБ. Усе чакаюць лагічнай разьвязкі…

Валеры Буйвал

8/7/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2010
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024