Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ТРЭБА ПАЗЬБЕГНУЦЬ РАСЕЙСКАЙ МАГІЛЫ –БЫЛА Б НА ГЭТА ТОЛЬКI НАША ВОЛЯ Дзейнасьць авантурыста ў чарговы раз паставіла Беларусь на край магільнай ямы. З самага пачатку захопу ўлады ён зрабіў прадметам палітыкі гандаль нацыянальнымі інтарэсамі і суверэнітэтам у дачыненьнях з Расеяй. Пры гэтым ён думаў выгадна прадаць суверэнітэт і адначасна захаваць уладу над дзяржавай, што, у прынцыпе, немагчыма ўвогуле, тым больш — у адносінах з агрэсіўнай імпэрскай Расеяй. Тут ілюзія, думаньне цёмных, неадукаваных людзей. “Магільная яма” – гэта так званы “мытны зьвяз” Беларусі, Расеі і Казахстана, — эканамічная пастка, падрыхтаваная гэбоўскай Расеяй для задушэньня Беларусі, бо эканамічнай патрэбы ў гэтакім зьвязе няма. Але нават пасьля гэтага (пры маўчаньні грамадзтва) узурпатар працягваў гуляцца з Расеяй у “інтэграцыю” і “двухбаковыя адносіны”, ня робячы ніякіх высноваў. Высновы зрабіў Крэмль. Замест “мытнага саюзу двух” (заключанага паміж Расеяй і Лукашэнкам) падрыхтавалі плян “эканамічнай прасторы” і “мытнага саюзу” траіх. З гэтых траіх – два суб’екты ёсьць рэсурсныя краіны, эканоміка якіх пабудавана на прадажы энэргарэсурсаў (у асноўным, нафты і газу). Беларусь жа – вытворчая краіна, эканоміка яе сфармаваная на вытворчасьці тавараў, ад прадажы якіх яна купляе энэргарэсурсы. Для краіны з эканомікай такога тыпу, як у Беларусі, вельмі важным ёсьць замежны рынак і “дыверсіфікацыя” рынку, а таксама дыверсіфікацыя набыцьця энэргарэсурсаў. Эканоміка такога кшталту больш перадавая і мабільная, яна хутчэй разьвіваецца і аднаўляецца, забясьпечвае больш высокі тэхналягічны і спажывецкі ўзровень грамадзтва. (Тут я разглядаю структурны прынцып, але ня тое як выкарыстоўвае яго антыбеларускі рэжым.) Усё гэта мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, улічылі яшчэ ў 90-х, плянуючы разьвіцьцё нашай незалежнай дзяржавы. Праз 8-10 гадоў рэформаў і адпаведнага нацыянальнага разьвіцьця на той вытворчай базе, якая была ў 90-м, Беларусь стала б магутным эканамічным драконам у цэнтры Эўропы. Да такіх жа высноваў у пачатку 90-х гадоў прыйшлі расейскія эканамічныя аналітыкі, згуртаваныя вакол Ягора Гайдара (на той час – прэм’ер-міністра Расеі). Палітычныя і эканамічныя высновы супраць Беларусі (гэтай “небясьпекі для Расеі”) былі зробленыя вельмі жорсткія. Паводле расейцаў, дракон не павінен быў зьявіцца. Дзеяньні Масквы ў той час вядомыя. Ня буду іх пераказваць. Зазначу толькі, што менавіта ў рэчышчы гэтай антыбеларускай палітыкі Крамля быў адшуканы і падтрыманы Лукашэнка. Стаўшы прэзыдэнтам, ён зрабіў усё, што Масква хацела, але Крэмль так і не захапіў Беларусь, бо, нечакана для сябе, напароўся на супраціў беларусаў і на паталягічную прагу свайго стаўленьніка – прагу да аўтарытарнай улады. Амаль 16 гадоў нашае грамадзтва назірае яго амбівалентныя (у простамоўі – паранойныя) пэрформэнсы з Масквой, дзе маскоўская палітыка ў дачыненьні да Беларусі называецца няшчырай, захопніцкай, “імпэрскай” і адначасна працягваецца ўнутраная прамаскоўская палітыка вынішчэньня ўсяго беларускага. Для нэўтралізацыі амбівалентнага ўзурпатара і рэальнага забраньня беларускай эканомікі Масква і заключыла (фактычна) палітычны саюз з Назарбаевым. Цяпер двух стануць душыць аднаго, дзе беларусы будуць зноў назіраць спэктакль у якасьці закладнікаў (пакуль іх усіх не здадуць у маскоўскае рабства). Па прыродзе сваёй эканомікі Беларусь у прынцыпе ня можа ўдзельнічаць у такім “мытным саюзе”. Гэта магіла, падрыхтаваная спэцыяльна для яе Расеяй, каб фармальна абгрунтаваць і апраўдаць свае агрэсіўныя дзеяньні. Дакладней, гэта ёсьць эканамічная агрэсія ў прыдуманай форме, дзеля разбурэньня эканомікі суседняй дзяржавы. Перш за ўсё, гэта выяўляецца ў тым, што дзьве краіны, экспарцёры нафты, устанаўліваюць высокія пошліны на нафту трэцяй краіне “мытнага зьвязу” – Беларусі, якая зьяўляецца спажыўцом нафты. Гэтыя пошліны двух нафтавых манапалістаў непад’ёмныя цяпер для эканомікі Беларусі. Калі ж Беларусь ня ўступіць у мытную магілу, яна захавае пэрспэктывы сваёй эканомікі і суверэнітэт, але тады “мытны зьвяз” увядзе высокія пошліны на ўсе тавары, якія Беларусь пастаўляе ў Расею (паўтараю, да якой Лукашэнка прывязаў нашу краіну). Гэта будзе зроблена адразу і стане сьмяртэльным ударам па беларускай эканоміцы. Вось куды завёў нашу краіну ўзурпатар Лукашэнка украўшы ўладу ў беларусаў і ідучы па калідоры, які яму адчынілі загоншчыкі з Крамля. З боку Масквы – гэта разбой, грубае парушэньне пункту 3-га Мэмарандума аб гарантыях бясьпекі для Беларусі у замен за адмаўленьне нашай краіны ад ядзернай зброі. Нагадаю, Мэмарандум падпісаны Беларусяй, ЗША, Вялікабрытаніяй і Расеяй 5-6 сьнежня 1994 года ў Будапэшце на 52-м Саміце канфэрэнцыі АБСЭ. Пункт 3-ці напісаны так: “ЗША, РФ і Злучанае Каралеўства пацьвярджаюць іхнія абавязацельствы да Рэспублікі Беларусь у адпаведнасьці з Прынцыпамі Заключнага Акту АБСЭ не прыбягаць да эканамічнага ціску з мэтай падпарадкаваць сваім інтарэсам выкарыстаньне Рэспублікай Беларусь яе правоў, неад’емных ад яе суверэнітэту, а таксама не забясьпечваць сабе перавагі якога-кольвічы кшталту”. Прытым, згодна Мэмарандуму, краіны-падпісанты ўзялі на сябе абавязацельствы быць гарантамі бясьпекі незалежнасьці Беларусі. Пункт 6-ы запісаны гэтак: “ЗША, РФ і Злучанае Каралеўства будуць праводзіць кансультацыі ў выпадку, калі ўзьнікне сытуацыя якая паставіць пытаньні адносна гэтых абавязацельстваў”. Сытуацыя якраз узьнікла. Масква ўжо ня раз груба парушала прынятыя пагадненьні. Зноў настае час, каб нашая беларуская грамадзкасьць і палітыкі зьвярнуліся да краінаў-падпісантаў аб агрэсіўных эканамічных дзеяньнях Расеі супраць Беларусі і аб разглядзе гэтых дзеяньняў на канфэрэнцыі АБСЭ. Вядома, гэтыя пытаньні неадрыўна зьвязаныя зь незаконным утрыманьнем улады ўзурпатарам Лукашэнкам. Але да рэальнага вырашэньня пытаньня з уладай важна прыпыніць чарговую маскоўскую эканамічную агрэсію супраць Беларусі. У інтарэсах беларускай нацыі і дзяржавы трэба, каб Беларусь не ўступіла ў крамлёўскі “мытны зьвяз”. На жаль, ганебны стан нашага грамадзтва ў тым, што ўсё лёсавызначальнае залежыць ад адной малаадукаванай асобы. Яе прысутнасьць у беларускай палітыцы стала фатальна небясьпечнай для беларускай нацыі. Каб супроцьдзейнічаць эканамічнай агрэсіі Расеі, беларусам патрэбная нармальная беларуская ўлада, якая стане грунтавацца на інтарэсах беларускай нацыі і дзяржавы. Неабходны хуткі разварот да свайго народа, трэба даць яму рэформы, правы, спрыяльныя законы, свабоду эканамічнай і працоўнай дзейнасьці. Сіла ў нас самых, у нашым грамадзтве. Неабходна хутка прыступаць да дыверсіфікацыі паставак энэргарэсурсаў. Тут ёсьць магчымасьці. Трэба вызваліць навуку, аднавіць у навуцы р Трэба хутка і разумна вырашыць пытаньне з уласнасьцю і выкарыстаньнем зямлі, аднавіць сялянства, даючы людзям уласнасьць, свабоду працы і гандлю, магчымасьць і права вольна карыстацца з вынікаў працы. Страчана шмат за гэты час, але ня страчана галоўнае – незалежнасьць, дзяржава і людзі. Мы яшчэ ўсё можам паправіць і адрадзіць, была б толькі на гэта наша воля. 3 ліпеня 2010 г. Зянон ПАЗЬНЯК 8/7/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |