Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Ардынскі ярлык крамлёўскага гэбізма 9 ліпеня ў аэрапорце Вены адбыўся “абмен палоннымі”. Амэрыканцы аддалі лубянцам злоўленых расейскіх шпіёнаў, а лубянцы некалькіх вязьняў з сваёй турмы. Як сур’ёзна пажартаваў адзін з расейскіх публіцыстаў, “ім навуковец, нам прастытутка” (маецца на ўвазе абмен Эн Чапмэн на навукоўца Суцягіна, якога ФСБ ўвязьніла “за разглашэньне дзяржтаямніцаў”). Колькі б ні намагалася афіцыйная маскоўская прапаганда выставіць апошні лубянскі правал як нешта дробнае і малазначнае, сапраўдныя знаўцы “таямнічай рускай душы” (у тым ліку і ў самой Расеі), грунтуючыся на гэтай падзеі, робяць даволі глыбокія разважаньні пра сутнасьць расейскай дзяржаўнасьці ў цэлым і ў прыватнасьці – на сёньняшнім этапе “чэкізма”. Для маскоўскага публіцыста Д. Шушарына чэкізм (або гэбізм) гэта ёсьць “мадэль – руская нацыянальная ў чэкісцкім выкананьні”. Што ж, сфармулявана адэкватна: ад Арды да Пуціна… Дзімітры Шушарын Пуцін зьнішчыў апошні міф саўка – аб чэкістах як вялікй і мудрай сіле. Хаця не ў чэкістах справа, а ў той сістэме квазідзяржаўнага ладу, якую яны ўсталявалі. Чэкізм і ўсё зь ім зьвязанае – толькі прыватная праява агульнай прыроды цяперашняга нэататалітарнага рэжыму, саўка і самадзяржаўя. Усіх іх зьвязвае інстытуцыйная недастатковасьць, якая кампэнсуецца надінстытуцыйнай інтэграцыяй – ідэалагічнай і сілавой. Гэта значыць, парлямант, урад, прэзыдэнт (вярхоўны савет, саўмін, старшыня прэзыдыюму вярхоўнага савета) як бы ёсьць, але пры гэтым дзяржава мае патрэбу яшчэ і ў наддзяржаўных умацаваньнях. Тое, што наладзіў у Расеі кааператыў “Озеро”, з такім жа посьпехам маглі зьдзейсьніць выхадцы з любога іншага ведамства. Але на практыцы да стварэньня дзяржаўнага ладу, заснаванага на сталым аслабленьні, стане нежыцьцяздольнасьці дзяржаўных інстытутаў і сталым ўмацаваньні пазаканстытуцыянальных элемэнтаў, аказаліся гатовыя чэкісты і хаўрусныя зь імі прадстаўнікі іншых карпарацый – сілавых і ня надта. Гэта значыць, што цяперашняя дзяржаўная мадэль – яна не чэкісцкая. Яна руская нацыянальная ў чэкісцкім выкананьні. І вывучэньне гэтай мадэлі павінна адбывацца ў супастаўленьні з самадзяржаўнай і савецкай уладамі, дакладна так жа сама, як савецкая ўлада можа быць адэкватна ацэнена толькі ў супастаўленьні з самадзяржаўнай уладай, якая гістарычна ёй папярэднічала. Якая, у сваю чаргу, выходзіць з адзінай крыніцы легітымнасьці ўлады маскоўскіх князёў і цароў – з ардынскага ярлыка, з Арды як таго самага наддзяржаўнага ўмацаваньня, якое ўласна і стварыла расейскую дзяржаўнасьць. У адрозьненьні ад савецкай, чэкісцкая сістэма здаецца ідэалагічна індыфэрэнтнай. Гэта не зусім так – яе ідэалогія выпрацоўвалася яшчэ ў савецкі час, а цяпер была не на відавоку сінтэтызавана. Інакш ня можа быць, бо чэкізм, у адрозьненьні ад самадзяржаўя і камунізма, не прадугледжвае відавочную ідэалагічную сістэму. Яму значна бліжэй нацысцкія гульні ў таямнічыя веды. Часам чэкісты самы прагаворваюцца. Так здарылася днямі з Пуціным, калі ён ў захапленьні ўспамінаў Ахмата Кадырава: “Ён мне ў свой час сказаў: “Жыць немагчыма! Для таго, каб больш альбо менш нармальна жыць, трэба было мець кодлу”. “І ў мяне, — сказаў ён, — была кодла”. Такая ж кодла была ў Леніна, такая ж кодла ёсьць у Пуціна. Хаця, зразумела, у Чачэніі з гэтай справай прасьцей. У сямнадцатым годзе інстытуцыянальнае разьвіцьцё Расеі, якая вызвалілася ад надінстытуцыянальнага самадзяржаўя, было зусім нядоўгім. У дзевяностыя гады ў краіны было больш часу. Але зноў не ўдалося стварыць паўнавартасную дзяржаву, якая б адбылася. Дзесяць гадоў антыінстытуцыянальнага кіраваньня наддзяржаўнай групоўкі, сфармаванай паводле ведамственна-зямляцкай прыкметы, зусім ня трэба лічыць застоем. Гэты час характарызуецца высокай дэградацыйнай дынамікай, па якой можна меркаваць аб патэнцыяле архаізацыі, якім валодае ЧКГБ. Міф, які разбурыў Пуцін, узьнік у позьнім саўке, шмат у чым дзякуючы намаганьням ідэёлага андропаўскага чэкізма Юліяна Сямёнава, які атрымаў доступ да сродкаў масавай агітацыі і прапаганды і засвоіў самы дзейсны агітацыйны інструмант свайго (ды й цяперашняга таксама) часу – тэлесэрыял. Для цяперашняй кіруючай эліты “Сямнаццаць імгненьняў вясны” і “ТАСС упаўнаважаны заявіць…” – гэта іхная песьня аб Нібэлунгах. Шцірліц, безумоўна, фігура, роднасная стругацкім прагрэсарам, якімі ўяўлялі сябе чэкісты, — і Сямёнаў, і Стугацкія родам з шасьцідзесятых, нічога дзіўнага. Усе яны задавольваліся і задавольвалі іншых тым, што можна даслужыцца да штандартэнфюрэра і застацца чалавекам. А вось “ТАСС” – гэта ўжо андропаўшчына ў чыстым выглядзе. Калі гэты сэрыял зьявіўся, адзін стары савдыпламат, які адпрацаваў усё жыцьцё ў Афрыцы, са сьмехам сказаў мне, што Сямёнаў адпрацаваў ведамственную замову цалкам. Мяркуючы па сэрыялу, у савецкай зьнешняй палітыцы няма ані МЗС, ані зьнешгандлю, ані нават ваенных дарадцаў. Дарэчы, вэтэраны вайны дакладна так сама абураліся сэрыялам пра Шцірліца – а дзе ўласна вайна? Усё ў стваральніка шцірліцыяны было прагрэсіўным і вольнадумным. І ўсё падводзіла да думкі: няхай замест партапаратчыкаў дзяржаву змацоўваюць пераемнікі тых, хто скалечыў на допытах Сямёна Ляндрэса – бацьку Юліяна Сямёнава. Вось і аднавіў Пуцін са сваімі аднапалчанамі і аднавяскоўцамі такую мадэль – вакол адны шпіёны і ніякай дзяржавы. Мяняем уласных грамадзянаў на ўласных грамадзянаў, насуперак канстытуцыі і здароваму сэнсу. Засталася драбніца: перанесьці сюды сучасныя тэхналогіі і назваць гэта мадэрнізацыяй. Таксама старая руская забава – з часоў Пятра. Той таксама сабутыльнікаў паўсюль пасадзіў. Яны па-чорнаму кралі і інтрыгавалі, выкарыстоўвалі новую імпэрыю як хацелі. Сацыяльныя адносіны станавіліся ўсё больш архаічнымі, самадзяржаўе ўсё больш азьвярэлым, затое тэхнічна было нешта прыўлашчана. А памёр Пётр, дык высьветлілася, што дзеяздольнай дзяржавы няма. З тэхнічных навінак нешта прыжылося, нешта сталася забавай. У цэлым, ніякая гэта не мадэрнізацыя. Цяпер жа і паміраць нікому ня трэба. Вэксельбэрг з Сурковым могуць колькі заўгодна будаваць пляны і захлынацца ад захапленьня, расказваючы аб Сколкаве (“інавацыйная міжнародная школа бізнэс-кіраваньня”, праект сёньняшніх крамлёўскіх элітаў – заўвага рэдактара), — але навошта чэкістам Сколкава, нават калі яны будуць удзельнічаць у распілоўцы бюджэта? Нават у якасьці закрытай зоны Сколкава – гэта іншая ступень адкрытасьці сьвету. Чэкісты ж мелі намер увайсьці ў сусьветную эліту праз ложак Ганны Чапмэн. Гэта ёсьць іхнае чарговае вакно ў Эўропу, бо ў дзьверы ўвайсьці значна цяжэй – трэба ствараць дзяржаву, а не тое, што ў іх атрымліваецца. Чэкістаў называюць новымі апрычнікамі, а можна іх назваць і новымі ардынцамі, якія выдалі ярлык на княжэньне бясьпечнаму Дзімітрыю Медведеву і спрабуюць зноў скарыць сьвет, які іхным папярэднікам не ўдалося ні заваеваць, ні напалохаць. Можна паспрабаваць спакусіць яго і карумпаваць. Так што Чапмэн увасабляе цяперашняе становішча чэкісцкай Расеі ў сьвеце, яе прэтэнзіі і спосабы камунікацыі і самаідэнтыфікацыі. Такая вось мадэрнізацыя і перазагрузка. А што тычыцца пэрспэктываў унутранага разьвіцьця, то варта прыгледзецца да Рамзана Кадырава, які можа дазволіць сябе тое, на што фэдэральная эліта пакуль не наважваецца. Але з добразычлівай цікаўнасьцю вывучае ягоны досьвед. Крыніца: http://grani.ru/opinion/shusharin/m.179688.html (Пераклад з расейскай) 10/7/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |