Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
З прэтэнзіяй на сэнсацыю “незалежныя” і “дэмакратычныя” СМІ паведамілі днямі пра раскраданьне “інтэлектуальнай маёмасьці” кампаніі “Говорі правду”. Інфармацыя павінна ўражваць нас лічбамі і драматычнымі абставінамі. У нейкай кватэры, з капоту нейкага аўтамабіля і яшчэ аднекуль невядомыя скралі подпісы нібыта сабраныя “говоряшчімі правду” за апошні час дзеля найменаваньня вуліцы Васіля Быкава ў сталіцы. Агульная лічба сабраных подпісаў – 100 тысячаў. Можа каго-небудзь і ўразілі лічбы і абставіны, але толькі не беларусаў, якія раней удзельнічалі ў масавых зборах подпісаў пад эгідай Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Патрыёты ведаюць, што для таго, каб сабраць сто тысячаў подпісаў (каласальная колькасьць, улічваючы аўтарытарны антызаконны рэжым у краіне), неабходная ахвярная і выдатна арганізаваная праца цэлай арміі зброшчыкаў. Зборшчыкаў, якія будуць хадзіць па кватэрах, зьбіраць подпісы на вуліцах і плошчах, і рабіць гэта на працягу ня менш як чатырох тыдняў (а хутчэй за ўсё значна даўжэй). Хлусы з хлусьлівай “Говорі правду” нідзе і нічога не зьбіралі, нідзе не стаялі і нікуды не хадзілі. Іх ніхто і нідзе не заўважыў у працэсе збору подпісаў. Іхная прэтэнзія на зварот да грамадзтва – гэта банальны фантом умельцаў “срубать гранты” (гэтае рамяство мае ўжо сваю традыцыю ў найноўшай Беларусі). Заўважым таксама, што калі б здарылася немагчымае і фантастычнае і “говоряшчіе правду” нейкім віртуальным чынам раптам скалацілі б сацыяльны капітал у сто тысячаў подпісаў нашых грамадзянаў, то гэты капітал яны захоўвалі б не ў капотах пакінутых на вуліцы аўтамабіляў, а пад падушкай (як грантаўскую сьвятыню). Яны б трэсьліся над гэтым віртуальным цудам, люлялі б яго і песьцілі. Калі ж яны раскідалі свой “віртуал” па такіх несалідных месцах, то выснова можа быць адна – “говоряшчіе правду” кажуць грамадзтву і грантадаўцам грубую няпраўду. У Менску апошнім часам мы ўбачылі некалькі асобаў, апранутых у маечкі з лагатыпам “Гавары праўду” (па-беларуску). На іхных фізіяноміях напісаны выраз барыкаднай апазыцыйнасьці, яны нясуць сябе з пыхай альтэрнатывы рэжыму. Але дарослыя людзі павінны меркаваць аб дзеячах не па лагатыпах і славесных фармулёўках, а па іхных справах. Іхныя справы – жульніцкі падман нашага стомленага рэжымнай няпраўнай грамадзтва. Валеры Буйвал 10/7/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |