Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Украінскія патрыёты супраціўляюцца музэйнай фальсіфікацыі

Украінскія кампартыйцы пачалі крыклівую кампанію, спрабуючы дамагчыся закрыцьця экспазыцыі ў Кіеве, прысьвечанай Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў – Украінскай паўстанцкай арміі. ОУН-УПА змагалася за незалежную Украіну супраць немцаў, расейцаў і палякаў. Менавіта за гэта народная памяць аб ёй не дае спакою агентуры Масквы. Як бачым, дзе толькі пачынаецца антынацыянальны рэванш і ўсталёўваецца васальны рэжым Масквы, адразу разгортваецца барацьба за музэйную праўду супраць рэжымнай фальсіфікацыі. Беларусы ўжо на поўніцу прайшлі гэты “курс гісторыі”, арганізаваны на нашай зямлі чужынскай псэўданавукай і рэжымнай гэбельсаўшчынай. Захады антынацыянальнай групоўкі, якая прышла да ўлады ва Украіне, дакладна паўтараюць дзеяньні яе менскіх папярэднікаў.
Публікуем артыкул, прысьвечаны гэтым падзеям, з сайта партыі “Наша Украіна”.

***

Патрыятычныя сілы не дазволяць камуністам закрыць экспазыцыю пра ОУН-УПА

Народны дэпутат ад “Нашай Украіны” Андрій Парубій назваў злачыннымі намаганьні камуністаў закрыць экспазыцыю пра ОУН-УПА ў Нацыянальным музэі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Адначасова дэпутат ня бачыць нічога дзіўнага ў тым, што сёньня камуністычная партыя актывізавала свае дзеяньні і нават насьмелілася ўзьняць такое пытаньне. “З таго моманту, як прэзыдэнтам стаў Віктар Януковіч, на жаль, мы ўбачылі, што ва Украіне адбываецца адыход ад уласнай украінскай гісторыі, яе перагляд, спроба навязаць бачаньне нашай мінуўшчыны не вачыма ўкраінцаў, а вачыма ідэолагаў Савецкага Саюза”, — падкрэсьліў ён.

Парубій заявіў, што пад “апекай” Януковіча камуністы, фактычна ня маючы ніякой электаральнай падтрымкі, навязваюць грамадзтву псэўда-ідэі і псэўда-каштоўнасьці. Ён нагадаў пра ўстаноўку ў Запарожжы помніка Сталіну – “чалавеку, які ўкраінскім судом быў асуджаны за арганізацыю Галадамору 32-33 гадоў і зьнішчэньне мільёнаў украінцаў”.

Па словах дэпутата, гэта сёньня ёсьць надзвычай трывожным сігналам як для Украіны, так і для ўсіх эўрапейскіх дзяржаваў. Парубій заўважыў, што цяпер ні ў воднай эўрапейскай краіне няма пры ўладзе камуністычнай партыі. Наадварот, міжнароднымі аўтарытэтнымі структурамі камуністычная ідэалогія прызнана злачыннай і такой, якая супярэчыць эўрапейскаму цывілізацыйнаму выбару.

Таму дэпутат перакананы, што сёньняшнія тэндэнцыі ва Украіне могуць мець надзвычай адмоўныя наступствы і для самой уладнай кааліцыі і для Януковіча асабіста. “Гэта можа прывесьці да ізаляцыі Украіны. Гэта таксама можа выклікаць рашучы адпор украінцаў, якія ў 1990 годзе абвясьцілі ўкраінскую дзяржаву, у значнай ступені базуючыся на антыкамуністычных лозунгах і намагаючыся вымесьці з Украіны чалавеканенавісьніцкую камуністычную ідэалогію”, — падкрэсьліў Парубій.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8840

(Пераклад з украінскай)

15/7/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2010
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024