Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №5

29 чэрвеня старшыня расейскай камуна-фашыстоўскай “націонал-большевістской” партыі Э. Лімонаў заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве, што ён будзе ствараць на базе кааліцыі “Другая Россія” новую, сваю партыю. Лімонаў сказаў, што ягоныя паплечнікі па “апазыцыйнай кааліцыі” адышлі ад справаў. Напрыклад, Гары Каспараў цалкам займаецца сваёй “Солідарностью”. З гэтага беларусы робяць выснову, што Лубянка вырашыла перайсьці да наступнага этапу адпрацоўкі праверанай у Беларусі мадэлі канчатковага здрабненьня псэўдаапазыцыі. Кур’ёзны хаўрус шахматыста-інтэлектуала з камуна-фашыстам зьдзіўляў многіх. І многія ў Расеі адварочваліся і не далучаліся да гэтага штучна злепленага гібрыда. Цяпер “Другую Россію” канчаткова раскалолі і маскоўскія “людзі ў галіфэ” будуць хватка множыць яе клоны на прасторах імпэрыі. Абсурдныя формы “супраціву пуцінізму” (на што прэтэндавалі Каспараў-Лімонаў со товарішчі) становяцца яшчэ больш абсурднымі.

12 ліпеня Сэйм Латвіі перадаў на разгляд парляманцкіх камісій папраўкі да крымінальнага закону, якія прадугледжваюць крымінальнае пакараньне “за падтрымку агрэсіі СССР альбо нацыстоўскай Нямеччыны”. Гэтыя папраўкі распрацавала фракцыя партыі “Грамадзянскі хаўрус”, якая ўваходзіць у склад урадавай кааліцыі Латвіі. Сэйм будзе разглядаць гэты законапраект. Паводле законапраекту, за спробу падтрымкі, апраўданьня або адмаўленьня факту таталітарнай агрэсіі будзе пагражаць тэрмін да трох гадоў пазбаўленьня волі або штраф да 60 мінімальных заробкаў. 17 чэрвеня сёлета ў Крымінальны кодэкс Летувы была ўнесена папраўка, якая вызначыла крымінальную адказасьць за адмаўленьне савецкай і нацыстоўскай агрэсіі. Цяпер асоба, якая публічна будзе ўхваляць агрэсію СССР або нацыстоўскай Нямеччыны супраць Летувы, генацыд або іншыя ваенныя злачынствы, можа быць пакарана штрафам або турэмным тэрмінам да двух гадоў. Такая ж адказнасьць распаўсюджваецца на тых, хто будзе публічна ўхваляць або адмаўляць цяжкія злачынствы супраць Летувы ў 1990-91 гадах.

Справы ўжо пачаліся. 12 чэрвеня ў Каўнасе быў асуджаны мясцовы жыхар Маркеліс Бутавас (Маркел Бутов), былы агент МГБ СССР. Яго абвінавацілі ў забойствах і саўдзеле ў забойствах летувіскіх партызан у 1952-53 гадах. Агент-правакатар Бутов быў засланы расейскімі акупантамі ў шэрагі партызан і правёў некалькі “удалых апэрацый”. Уласнаручна ён расстраляў 9 партызан, якія даверыліся яму. А ўвесну 1952 года ён разам з групай іншых агентаў-правакатараў выклікаў на сустрэчу партызанскіх камандзёраў, якія былі забіты і арыштаваны. Цікава, што 82-гадовы вэтэран МГБ-НКВД гладка абараняўся на судзе (адчувалася грунтоўная загартоўка правакатара). Ён казаў, што нікога не расстраляў, бо ягоная зброя дала асечку. І таксама дадаў, што “был втянут в сложную послевоенную классовую борьбу и вынужден был выполнять приказы, за неисполнение которых его ждала расправа”. Адным словам, гэбэшнік амаль даслоўна паўтараў аргумэнтацыю эсэсаўцаў і гестапаўцаў на пасьляваенных працэсах.

Цікава паназіраць таксама за дзейнасьцю ружовых таварышаў у рамках тэмы. Летувіскі сацыял-дэмакрат Бронюс Брадаўскас заклікаў кансэрватараў спыніць раскол грамадзтва і спробы перапісаць гісторыю. Дэпутат Сэйма Юліюс Вясёлка заявіў, што “гэтыя рэжымы ўжо самы сабе дэскрэдытавалі, і ня варта даваць працу пракурорам, калі нейкі васемнаццацігадовы хлапец прыйдзе на мітынг з чырвоным сьцяжком”. Што ж, аргумэнтацыя, блізкая да пэрлаў таварыша гэбэшніка Бутова.

Масква рыхтуецца да вайны? У сталіцы Імпэрыі Зла абвешчана рашэньне і зацьверджаны праекты пабудовы пяці тысячаў бомбасховішчаў. Улады заяўляюць, што бомбасховішчы савецкага пэрыяду знаходзяцца ў занядбаным стане. Больш таго, амаль усе яны занятыя пад склады і офісы прыватных фірмаў. Людзі са скепсісам прынялі гэтую навіну. Усім вядома, як з часоў сярэднявечча маскоўскае начальства хавае ад ваеннай небясьпекі просты люд: начальства уцякае з Масквы, пакідаючы просталюдзінам вінныя склады. Новы артыкул сталічных выдаткаў адкрывае яшчэ адзін канал раскраданьня бюджэтных грошай. Маскоўскае начальства пацірае ручкі і рыхтуецца да “бурнай дзейнасьці”. І наогул, ці гэта сур’ёзна: схаваць 12 мільёнаў жыхароў Масквы ў пяці тысячах бомбасховішчаў?

Брытанскія ўлады паведамілі, што яны анулявалі брытанскае грамадзянства гэбоўскай агенткі “товарішч Ані” – Эн Чапмэн альбо Ганны Кушчанкі. Арыштаваная ў ЗША, Аня заявіла, што хоча, каб яе выслалі ў Вялікую Брытанію (“на родіну”). Яна была замужам за брытанцам Чапмэнам у 2002-06 гадах, а потым падалася ў Штаты. Даведаўшыся пра намер маскоўскай шпіёнкі, брытанскія ўлады пачалі вырашаць пытаньне пра пазбаўленьне яе свайго грамадзянства ў “прысьпешаным парадку”, як было заяўлена дзяржадміністрацыяй.

У сувязі з тэрміновымі дзеяньнямі брытанскіх уладаў трэба, аднак, успомніць, што беларускія патрыёты шмат гадоў таму папярэджвалі гэтыя ўлады і грамадзкіх дзеячаў Брытаніі аб небясьпецы масавага заезду расейскіх крымінальнікаў, злодзеяў рознага калібра і гэбоўскай агентуры ў туманны Альбіён. Але нас ня слухалі, брытанцам падабаліся сур’ёзныя лічбы капіталаў, якія завозіла да іх маскоўскае крымінальнае сьмецьце. Ішоў час, адбылося шмат падзеяў… Вось і брытанцы ўрэшце расплюшчылі вочы і ўбачылі перад сабой “дэмакратычную Расею” з тварам агенткі Эн.

А праект Лубянкі “геніяльна просты”. Рознымі легальнымі спосабамі (шлюб з замежным грамадзянінам/грамадзянкай, атрыманьне грын-карты, выезд на вучобу/працу) кантора засылала (і засылае) на Захад сваю агентуру. Агентура “замаражваецца” на шэраг гадоў, абжываецца ў краіне, выхоўвае сваіх дзяцей. І калі самы агенты ня маюць магчымасьці весьці агентурную працу, то за справу бяруцца выхаваныя адпаведным чынам іхныя нашчадкі, ужо цалкам уключаныя ў мясцовае грамадзтва. Шэраг заходніх агенцыяў паведамілі, што апошні правал агентуры адбыўся з-за таго, што агентка Эн неасьцярожна патэлефанавала свайму бацьку ў Маскву, а ейны татка – высокі афіцэр ФСБ і адказны работнік МЗС РФ. Тэлефанаваньнем зацікавілася ФБР і пайшло-паехала. Мяркуем, што маскоўскія агенты ўжо зусім у нішто ставяць заходнія спэцслужбы. Вельмі часта пра гэта ў адкрытую кажуць беларускім наведвальнікам Амэрыкі расейцы, што атабарыліся ў ЗША (цытуем: “Да оні, амеріканцы, лохі…”). Але як казаў Астап Бэндэр, “бывае і на старуху праруха…”

Зьвесткі пра расейскі крымінал прыходзяць і з Мальты. На выспу прыехаў вывучаць ангельскую мову “простой русскій парень”. 12 ліпеня на вуліцы ён паспрачаўся з двума мясцовымі падлеткамі і параніў іх ударамі нажа. “Парня” арыштавалі і трымаюць пад вартай да сьледства. Імя ягонага ўлады не паведамляюць. А нам яно і ня трэба. Цікавей было б даведацца да якой расейскай касты належыць гэты “парень”, хто ягоны татка і дзе ён працуе ў сістэме “русской демократіі”. Зразумела, што накіроўваць сваіх нашчадкаў на вучобу за мяжу могуць дазволіць сябе толькі бонзы крамлёўска-лубянскага рэжыму і крымінальнікі (у прынцыпе абое рабое).

12 ліпеня расейскія тэлеканалы трыюмфальна паведамілі пра арышт у Дагестане “тэрарыстак-сьмяротніц” і як у іх знайшлі “пасы шахідак”. Уважлівыя беларусы адразу заўважылі, што, калі тэлебачаньне паказвала знойдзеную ў дамах гэтых жанчын зброю, то былі паказаны пісталеты, але ніякай дэманстрацыі “паса шахідак” не было.

Інтэрнэт-выданьне “Чеченпресс” зрабіла наступнае паведамленьне пад тытулам “ФСБ РФ працягвае кляпаць справы на Паўночным Каўказе”. Цытуем тэкст паведамленьня: “Праваабаронцы ўказалі на цэлы шэраг неадпаведнасьцяў у інфармацыі, прадастаўленай Нацыянальным антытэрарыстычным камітэтам РФ (НАК) аб затрыманьні ў Дагестане шасьцёх “тэрарыстак-сьмяротніц” і знойдзеных у іх пасаў шахіда, а таксама перадсьмяротных запісак. Як распавяла газэце кіраўнік арганізацыі “Правозащита» Гюльнара Рустамова, у затрыманых знайшлі не пасы шахіда, а так званыя разгрузкі, якія сілавікі выкарыстоўваюць для пераноскі боепрыпасаў і гранат. “Лістоў, пра якія гавораць у НАКу, я ня бачыла, але відавочна йдзецца не аб запісках сьмяротніц, а аб лістах-запаветах, якія павінен мець на выпадак раптоўнай сьмерці кожны прававерны мусульманін”, — сказала праваабаронца.

Янка Базыль

15/7/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2010
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024