Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Раніцай 14 ліпеня на БТ у чарговы раз апэлявалі да “гражданской сознательності”. Цяпер заклікі гучалі на тэму спонсарства для музэяў Беларусі, у прыватнасьці для Нацыянальнага музэя гісторыі і культуры РБ у Менску. Маўляў, ужо цэлы год музэй ня можа купіць па-майстэрску выкананыя строі паводле ўзораў эпохі Рэнесансу. На экране паказалі майстрыху, якая займаецца гэтым мастацтвам, і яе цудоўныя творы, якія ўпрыгожылі б любую экспазыцыю. І нагадалі, што яна ўжо атрымала вельмі спакушальныя прапановы з-замяжы. У музэя няма грошай на пакупку новых экспанатаў, няма грошай у прынцыпе ні на што. Ва ўсіх беларускіх музэях. У цывілізаваным сьвеце дзяржаўныя музэі і тэатры не жывуць па законах самаакупаемасьці. Перад імі ніхто ня ставіць гэтую невыканальную задачу. Музэй – адно з апірышчаў духоўнасьці нацыі, скарбонка нацыянальнага багацьця (нават калі ў ім не захоўваецца золата). Музэі карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі і ніхто ў сьвеце не задае пытаньні на гэтую тэму. Так было заўсёды. Беларускія музэі па ўсёй краіне знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане, асабліва па-за межамі сталіцы. Мізэрнага дзяржаўнага ўтрыманьня не стае на самае неабходнае. Музэйныя спэцыялісты (сярод якіх вельмі шмат выдатных навукоўцаў эўрапейскага ўзроўню) маюць жабрацкія заробкі. Абрыдла слухаць, як ім выказваюць камплімэнты пра тое, якія яны “бессребренікі” і “энтузіасты”. Многія з будынкаў патрабуюць рамонту. Некаторыя экспазыцыі і цэлыя музэі (як, напрыклад, у Гальшанах) зачыняюцца назаўсёды, бо іхнае фінансаваньне спынена. Калі паглядзець на гладкія фізіяноміі чыноўнікаў мінкультуры РБ і паслухаць іхныя аптымістычныя прамовы пра “росквіт культуры пры Лукашэнку”, то можна і не здагадацца, што ў музэйнай справе адбываецца крызіс. Пры чым, крызіс ня толькі фінансавы. Адразу пасьля аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе ў беларускіх музэях былі зьменены экспазыцыі. Экспанаты з беларускай гісторыі і культуры занялі ў экспазыцыях галоўныя месцы і пацясьнілі леніных ды “калгасную славу”. Адчуваўся сапраўдны ўздым музэйнай справы, якая ўпершыню за вельмі доўгія часы служыла нашаму народу, а не чужой ідэалогіі і імпэрыі. З разьвіцьцём і ўкараненьнем лукашызма мяняліся дзяржаўныя прыярытэты. Культурай сталі называць нікому не патрэбныя “лядовыя палацы”, “Чупа-чупс” (комплекс з нацбібліятэкі, масажных кабінэтаў, рэстарана, парылкі, лазьні і нечага яшчэ), падземны ўнівермаг на пл. Незалежнасьці. Пачалі дабудоўваць скульптуры ў сталінскім стылі, не дабудаваныя ў сталінскую эпоху (на будынку Вялікага тэатру ў Менску, на будынках “Менскай брамы” на прывакзальнай плошчы). Адным з сымвалаў эпохі фальшывага гістарызма ёсьць “лінія Сталіна”. Зразумела, што на беларускія музэі ва ўмовах такога варварства грошай няма. У экспазыцыях пачалося нашэсьце “русскості”, царызма і сапраўднага махровага сталінізма. Там, дзе раней сьвяціліся Ленін і бальшавікі, цяпер вісяць партрэты расейскіх цароў і іхных сатрапаў (маўляў, яны “нашы” і “аблагародзілі Беларусь”). У цэнтры адной з заляў Барысаўскага краязнаўчага музэя вісіць “Пісьмо таварышу Сталіну ад беларускіх працоўных” 1938 года, на якое глядзець нават брыдка, ня тое што чытаць. Пра тэрор расейскіх акупантаў на Барысаўшчыне – аніслова. І так паўсюль. Беларусаў у чарговы раз спрабуюць абуць у лапці і прымусіць пакланяцца акупантам і забойцам нашага народу. Цяжка ўявіць, каб на экспазыцыі якога-небудзь расейскага музэя быў куток, прысьвечаны культурастваральнай дзейнасьці хана Батыя або нават Карла ХІІ з Напалеёнам. У нас акупанцкія структуры прышчэпліваюць менавіта такія дзікія стэрэатыпы. Але ад усяго гэтага цемрашальства, акрамя прыкрасьці на душы, ёсьць яшчэ адно ўражаньне. Адчуваецца, што ўсе гэтыя вурдалакі і фантамасы на музэйных экспазыцыях – нетрывалы матэр’ял, як і рэжым, што спарадзіў іх. Уся гэтая “чарнуха” растварыцца і зьнікне, як толькі на Беларусь пральецца сьвятло вызваленьня. З кукарэканьнем пеўніка скончыцца гэты зацяжны кашмар, што душыць нашу культуру і цывілізацыю. А цароў, сталіных і іншае сьмецьце можна будзе бясплатна вярнуць у Маскву. Валеры Буйвал 15/7/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |