Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Ёсьць яшчэ даверлівыя людзі, гатовыя паверыць фальшывым.” (Ліпеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) 11 ліпеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм пачаўся з хвіліны маўчаньня ў памяць памерлай Маргарыты Ермалаеўны Палачанінай, аднаго з старэйшых прадстаўнікоў нацыянальна-вызвольнага руху. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (публікуецца). З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Апошні правал лубянскай агентуры ў ЗША яшчэ раз пацьвердзіў, што Расея не жадае цывілізаванага суіснаваньня з дэмакратычнымі краінамі і сама не імкнецца да дэмакратыі. Дарэчы пра ўсё гэта беларускія патрыёты папярэджвалі заходнія грамадзтвы і палітычныя эліты ўжо 15-20 гадоў таму. Але вельмі часта адказам на беларускія папярэджваньні быў скепсіс і легкадумныя ўсьмешкі. Спадзяемся, што цяпер заходнія дэмакратыі шмат што зразумеюць лепш і будуць ставіцца да праблемы больш сур’ёзна. Заходняя сьвядомасьць сапраўды няздольная зразумець прыроду і спосаб мысьленьня гэбізма, які разьвіваецца ў Расеі ў якасьці імпэрскай філасофіі і сацыяльна-палітычнай практыкі ўнутры імпэрыі і па-за яе межамі. У сталіцы і ў рэгіёнах працягваецца шоў псэўдаапазыцыі пад лёзунгам “Выбараў няма і мы будзем у іх удзельнічаць” (што непаўторна было сфармулявана Мілінкевічам). У Менску праведзены “зьезд” з удзелам 11-13 дэлегатаў (такзваная “Маладая Беларусь” начале з Фінькевічам), дзе заяўлена, што яны будуць падтрымліваць на выбарах Мілінкевіча. Працягваецца рэклама ў СМІ русіфікатарскай кампаніі “Говорі правду” і яе хлусьлівых справаў. Колькасьць “кандыдатаў” на “прэзыдэнцкія выбары” расьце. Пад гэты шум выдае сваю “статыстыку” вядомы сваёй фальшывасьцю “інстытут Манаева”, які сьцьвярджае, што за Лукашэнку сёньня гатовыя галасаваць больш за 50% выбаршчыкаў. Тэатр псэўдаапазыцыйных ценяў працягвае свой спэктакль паводле лубянскага сцэнару. Мы павінны тлумачыць людзям неабходнасьць Народнага Байкоту псэўдавыбараў, каб грантаўскія жулікі разам з антыбеларускім рэжымам не выкарысталі нашых людзей у сваіх інтарэсах. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Гарадзенскія сябры паведамілі пра апошні “подзьвіг” падстаўных з “Говорі правду”. Някляеў разам з генэралам Фраловым і такімі ж асобамі прыехалі ў Ліду. Там іх сустрэлі людзі, якія ў апошнія месяцы пратэстуюць супраць пабудовы побач з жылымі кварталамі вялікага хімічнага камбіната з шкоднай вытворчасьцю. Людзі прынесьлі “говоряшчім правду” 2000 подпісаў, сабраных у Лідзе супраць пабудовы камбіната, і папрасілі дапамагчы. “Говоряшчіе правду” па-свойму “дапамаглі”: аднесьлі падпісныя лісты ў гарвыканкам, дзе подпісы зьніклі назаўсёды. І так адбываецца з кожнай акцыяй, заяўленай грантаўскімі псэўдаарганізацыямі – атрымліваецца толькі прафанацыя і абсурд. Але, як бачым, ёсьць яшчэ даверлівыя людзі, гатовыя паверыць фальшывым. Неабходна дапамагаць людзям разабрацца ў гэтай антынароднай гульні, каб беларусы байкатавалі рэжым і прысьцёбнутую да яго псэўдаапазыцыю. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту 15/7/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |