Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Абы ня Кебіч!” альбо фільмы “пра яго” Пра такое марыць любы кінематаграфіст. Каб многія тысячы людзей бегалі зь копіямі ягонага кінапрадукта, усхвалявана дзяліліся між сабой уражаньнямі, тэлефанавалі сваім знаёмым і пыталіся: “А вы бачылі “Хроснага бацьку”?” Каб “магутныя інтэлекты” кшталту Шарамета давалі з Масквы грозныя камэнтары: зьбіраецца ці не зьбіраецца Крэмль мяняць Лукашэнку і што ўсё гэта значыць? І сапраўды, што ўсё гэта значыць? Што значыць чарговая порцыя “кампраматаў” на тэму былых верных паплечнікаў Лукашэнкі, якія потым зрабіліся апазыцыяй і зьніклі? Група вядомых асобаў (Саньнікаў, Лебедько і інш.) нават паведамілі, шта напішуць зварот у ААН, патрабуючы, каб там была створана спэцкамісія па росшуку зьніклых (цікава, а чаму яны патрабуюць гэтага цяпер, а не 10 і больш гадоў таму, калі гэтыя асобы зьніклі?). Фільмы і заявы на адну і тую ж тэму – чаму усё гэта ўзьнікла менавіта цяпер? Мяркуем, што гульня тут шматхадовая і праект мае некалькі частак. На паверхні ёсьць адкрытая сюжэтная лінія. Масква цісьне на свайго кліента, узурпатара прэзыдэнцкай улады ў Беларусі. Але дзіўным чынам Масква не называе яго ўзурпатарам, пазьбягаючы гэтай тэмы. Хаця гэты аргумант ёсьць найбольш юрыдычна абгрунтаваным – Лукашэнка не адзін раз сфальшаваў вынікі выбараў, груба парушыў законы і Канстытуцыю і ня мае права знаходзіцца пры ўладзе, а таксама ўдзельнічаць на выбарах. Усё астатняе трэба даказваць, але гэта даказваць ня трэба, яно відавочнае. Але Масква “не заўважае” гэтага галоўнага аргуманта крымінальнага характару рэжыму Лукашэнкі. Тэарэтызаваць доўга і заблытана ў гэтым выпадку ня трэба. Прыхаваная сюжэтная лінія “фільмаў”, “заяваў у ААН” і іншага разьлічана на асацыятыўнае мысьленьне і пэўную нескладаную логіку разважаньняў (настолькі нескладаную, што любы цьвярозы грамадзянін здольны прайсьці гэтым лагічным шляхам і прыйсьці да высноваў, у якіх зацікаўлены арганізатары “лагічнага шляху” і “асацыятыўнага мысьленьня”). А высновы, да якіх яны будуць “асацыятыўна” падштурхоўваць беларусаў і нават міжнародную супольнасьць, сфармулююцца наступным чынам: “Таварышчы, герой фільмаў – крымінальнік і парушальнік, ненадзейны і невыносны, яму няма што рабіць пры ўладзе ў Беларусі. Прэч яго! І калі, таварышчы, настане час прэзыдэнцкіх выбараў, то ўсе мы, таварышчы, павінны пайсьці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць супраць яго. Супраць яго!” Наіўнымі ёсьць ацэнкі тых, хто праглядаючы фільмы і назіраючы за “аанаўскімі манеўрамі” псэўдаапазыцыі, спадзяецца, што тыя хочуць паведаміць яму нейкую праўду і дапамагчы ў асабістым і агульнанацыянальным жыцьці. Гэта ёсьць агульны праект маскоўскага ворага Беларусі і ягоных мясцовых псэўдаапазыцыйных прыслужнікаў. Для іх галоўным ёсьць толькі адно – загнаць-завабіць як мага больш людзей на выбарчыя ўчасткі выбарчага шоў, у чарговы раз арганізаванага дыктатарам. Ім трэба любым коштам і любымі спосабамі стварыць масоўку на незаконных выбарах з удзелам узурпатара прэзыдэнцкай улады (якога яны так не называюць і зьвесткі пра гэта прыхоўваюць). Лабавы варыянт 2004-га года (“Іді і скажі ему НЕТ!”) ужо не праходзіць. У сувязі з гэтым кантора прыдумала свой “асацыятыўны”, але ня менш жульніцкі і антынародны ход. 18/7/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |