Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
АБ КАНФЛІКЦЕ ПРАВІЦЕЛЯ БЕЛАРУСІ З КРАМЛЁМ (Заява) Апошнім часам карпаратыўныя сваркі паміж маскоўскім Крамлём і ўзурпатарам улады ў Беларусі А. Лукашэнкам набылі абвостраны кшталт. Масква паказала ў сродках масавай інфармацыі крымінальныя справы Лукашэнкі і антынароднае аблічча свайго стаўленьніка, якое сама падтрымлівала і стварала цягам доўгіх гадоў. Але ўсе гэтыя сваркі ёсьць блеф з абодвух бакоў, якія якраз у гэтыя дні дамаўляюцца аб устаноўцы расейскіх ракет С-400 на беларускай зямлі і за беларускі кошт. Крэмль дэманстратыўна палохае, цісьне і пагражае Лукашэнку стратай улады, каб прымусіць яго здаць маскоўцам беларускую маёмасьць і прыняць дыскрымінацыйныя ўмовы Масквы ў эканамічных адносінах. Лукашэнка дэманстратыўна стаў ужываць у лексіцы слова “суверэнітэт” (які ён, быццам бы, абараняе) і называць маскоўцаў імпэрыялістамі, але пры гэтым нічога не зьмяняецца ва ўнутранай антыбеларускай палітыцы рэжыму, якая характарызуецца застоем у эканоміцы і прывязаннасьцю да Расеі, этнацыдам у вобласьці культуры і акупацыйнымі адносінамі да палітычна актыўнага беларускага насельніцтва. Беларусаў, якія праяўляюць сябе як энтузіясты нацыянальнай культуры, і тых, хто ўдзельнічае ў выбарах і палітычных мерапрыемствах не на баку рэжыму, жорстка перасьледуюць, звальняюць з працы, скасоўваюць і не працягваюць працоўныя кантракты, запалохваюць, зьбіваюць і арыштоўваюць па прыдуманых абвінавачваньнях. Адбываецца перасьлед усяго беларускага па фармальных прыкметах (прыналежнасьць да беларушчыны, да беларускай культуры, мовы, традыцыяў і г. д.). Тыповым і беларусафобскім прыкладам такога перасьледу зьяўляюцца рэпрэсіі і зьдзек над братамі Віталём і Сяргеем Каваленкамі зь Віцебска, якіх рэгулярна арыштоўваюць без прычыны і засуджваюць пад арышт з прэвентыўнымі мэтамі, мяркуючы, што браты могуць узьняць у горадзе Беларускі нацыянальны Сьцяг. Беларускае грамадзтва, якое слухае цяпер прапагандысцкія выказваньні Лукашэнкі з крытыкай Масквы і крытыку ўзурпатара з боку Масквы, павінны разумець, што гэта ёсьць чарговая сварка саўдзельнікаў у рабунку і дзялёжцы маёмасьці народаў, канфлікт хаўрусьнікаў, якія зноў не падзялілі інтарэсы. Рэальныя зьмены могуць пачацца толькі тады, калі ад улады ў Беларусі будзе адхілены нішчыцель нацыянальнай эканомікі і ўсяго беларускага — узурпатар Лукашэнка. Шлях да пазбаўленьня ад узурпатара ляжыць праз байкот фальшывых прэзыдэнцкіх выбараў, у якіх Лукашэнка па закону ня мае права ўдзельнічаць. Беларуская Салідарнасьць і сябры КХП – БНФ заклікаюць людзей не паддавацца на прапаганду перасвараных змоўшчыкаў зь Менску і Масквы. Усе – ЗА БАЙКОТ! Ніхто – на фальшывыя выбары! Лукашэнка не павінен удзельнічаць у выбарах. Узурпатар мусіць адыйсьці ад улады ў Беларусі! Ініцыятыва Беларуская Салідарнасьць, 20/7/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |