Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Пасьля ўсталяваньня ва Украіне свайго кліента расейскія герархі павесялелі. Цяпер яны спадзяюцца, што ніхто не нагадае ім пра правілы бонтона ў чужым дзяржаўна-нацыянальным доме. Іхныя заявы становяцца ўсё больш расперазана імпэрскімі, яны лезуць на пралом са сваім “русскім міром”. Усё гэта даўно вядома беларусам. Мы наглядзеліся на “пастырскія візыты” лубянскай РПЦ. Але пры ўсім тым трэба нагадаць, што ні цяперашні Кірыл, ні ягоны папярэднік пад свае публічныя выступы перад беларусамі аніразу не сабралі (колькі ні высільвалася іхная кантора) больш за 5 тысячаў чалавек. Часьцей “паглядзець на маскоўскіх патрыярхаў” (як прастадушна сфармулявала гэта адна дама па БТ) зьбіралася па 200-400 асобаў. Украінцы заўважылі, як Кірыл узбагаціў лексіку маскоўскай экспансіі. Асабліва цікавым ёсьць ягонае вынаходніцтва наконт “русского способа жительства”. Украінцы, беларусы, эстонцы, грузіны і іншыя добра ведаюць гэты “спосаб”: павальнае пьянства, зьдзічэньне-крыміналізацыя, нарастаньне агрэсіўнай істэрыі супраць іншых народаў і супраць самых сябе, нябачаны ў Эўропе кантраст жудаснай галечы мільёнаў простых грамадзянаў і раскошы бандыцкіх “элітаў”. Але герархі-патрыярхі не сумеюцца. Яны зноўку цягнуць народы, якія вызваліліся ад Масквы, у “супольную купель”, у жудасны антыгігіенічны маскоўскі казан, у якім усе павінны захлынуцца разам з тытульным этнасам Імпэрыі Зла. Сапраўды, трэба аддаць належнае расейскаму кіраўніцтву, якое “вельмі зладжана дзейнічае ва ўсіх напрамках”. Эх, прамінулі часы адкрытай камуны! А то б патрыярха РПЦ Кірыла адзінагалосна абралі б у Палітбюро ЦК КПСС “за плодотворную деятельность”… Публікуем два артыкулы з афіцыйнага сайта партыі “Наша Украіна” *** Патрыярх Кірыл павінен устрымацца ад выкананьня ва Украіне мірскіх заданьняў расейскай дзяржавы Напярэдадні свайго чарговага візыта ва Украіну глава Расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл працягнуў публічнае прасоўваньне канцэпцыі “Русского мира” на ўкраінскіх тэрыторыях. Але калі перад візытам ва Украіну ў інтэрвію “Подробицям тижня» Кірыл казаў пра “Русский мир” як пра “супольную купель” і пра тое, што Украіна і Расея, аказваецца, “захоўваюць адзінства як народ”, то ў лістападзе леташняга году на ІІІ Асамблеі расейскага сьвету ў Маскве патрыярх выказваўся больш канкрэтна. Аказваецца, народам дзяржаваў, якія пражываюць у прасторы гістарычнай Русі, неабходна “усьвядомліваць сваю агульную цывілізацыйную прыналежнасьць і разглядаць расейскі сьвет як свой агульны наднацыянальны праект”. А патрэбна гэта для таго, каб адраджаць “русский способ жительства” в гэтых краінах. Так што патрыярх Кірыл апошнім часам сумленна выконвае ролю царкоўнага віп-агітатара “Русского мира” – і пад прыкрыцьцём пастырскіх візытаў фактычна праводзіць візыты палітычныя. Акрамя таго, ён нават дазваляе сабе пашырана трактаваць палажэньне афіцыйнай расейскай Канцэпцыі зьнешняй палітыкі, у якой “Русский мир” вызначаецца як шматмільённая расейская дыяспара, якая ёсьць партнёрам Крамля ў справе “умацаваньня прасторы расейскай мовы і культуры”. А пад тэзы пра “наднацыянальны праект” вельмі добра падводзяцца заклікі ці то ўтварыць адзіную дзяржаву (пра што йшлося ў вядомым лісьце расейскіх парлямантароў), ці то пераглядзець статус Севастопаля (на чым настойвае мэр Масквы Юры Лужкоў – нягледзячы на наведваньне з візытам дружбы Дня нараджэньня Віктара Януковіча). З пазыцыі “наднацыянальнага праекта” добра ўмешвацца ва ўнутраныя справы суседзяў – дзеля прасоўваньня “русского способа жительства”. Сярод канкрэтных здабыткаў на гэтай сьцяжыне расейскі патрыярх ўжо можа запісаць сябе на рахунак перайменаваньне часткі вуліцы Івана Мазэпы ў Лаўрскую. Выканаўцам гэтага рашэньня, відавочна, усяроўна, што Іван Мазэпа быў найбольшым у гісторыі Расейскай праваслаўнай царквы мэцэнатам, — абы толькі Сьвяцейшаму было прыемна. Аднак Украіна – сувэрэнная дзяржава з сваёй гісторыяй, культурай і “способом жительства”. Таму “Наша Украіна” хоча пажадаць Сьвяцейшаму Патрыярху Кірылу і падчас ягонага візыту ва Украіну, і пасьля яго выконваць місію, ускладзеную на яго Богам, — а не выступаць інструмантам дасягненьня расейскай дзяржавай уласных, менавіта мірскіх імпэрскіх мэтаў. Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8926 *** Парубій: “Візыт Кірыла выконвае геапалітычную лінію Расеі” Візыт Патрыярха Кірыла – чарговае зьвяно паэтапнага апанаваньня Расеяй Украіны і, на жаль, для гэтага выкарыстоўваецца духоўная сфэра. Такую думку ў камэнтары для ІМК выказаў народны дэпутат Украіны ад “Нашай Украіны” Андрій Парубій. “Гэты візыт па сваёй частаце супадае з частымі візытамі Прэзыдэнта Медведева, і яны маюць хутчэй не духоўную, а палітычную мэту ў выкананьні пэўнай геапалітычнай лініі Расеі, у прыватнасьці імкненьня павярнуць Украіну ў сфэру інтарэсаў Расеі як у плане палітычным, вайсковым, так і духоўным”, — заявіў палітык. “На жаль, вялікая частка расейскай палітычнай эліты пераканана, што сам факт існаваньня ўкраінскай дзяржавы ёсьць недаразуменьнем, і лічаць сваёй галоўнай геапалітычнай задачай вяртаньне Украіны ў арбіту расейскіх інтарэсаў”, — дадаў А. Парубій. На ягоную думку, трэба аддаць належнае расейскаму кіраўніцтву, якое вельмі зладжана дзейнічае ва ўсіх напрамках, а вось украінскае палітычнае кіраўніцтва і Прэзыдэнт, на жаль, для Украіны вельмі ўступлівыя ў пытаньнях уласнай незалежнасьці і сувэрэнітэту. Досыць бязбольна крок за крокам яны здаюць украінскія нацыянальныя інтарэсы. Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8940 (Пераклад з украінскай) 21/7/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |