Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Такое бывала ў найноўшай гісторыі. Лівійскі дыктатар Муамар Кадафі сустракаў на аэрадроме агента мясцовых спэцслужбаў, якога выпусьцілі з брытанскай турмы. Дыктатар абдымаў і па-бацькоўску вітаў “героя”, ігралі аркестры, агенту ўручылі ордэн. Прымусілі пляскаць у ладкі ўсю краіну. Нагадаем, што гэты агент “праваліўся”, яго злавілі. Але ён выканаў заданьне дыктатуры: у 1988 годзе падклаў бомбу ў амэрыканскі пасажырскі самалёт, які выбухнуў і забіў шмат людзей у Локрбі ў Шатландыі. І адпусьлі яго з турмы на апошняй стадыі сьмяротнай хваробы, “з гуманітарных меркаваньняў”. Тое, што паказвалі расейскія тэлеканалы 24-25 ліпеня, было супэрфарсам таго фарсу, што наладзіў Кадафі. Прэм’ер Пуцін сустрэўся з выдаленымі з ЗША фігурантамі шпіёнскага скандалу. Вышэйшая постаць ва ўрадзе РФ сустрэлася з праваленымі агентамі ФСБ, якія па прызнаньню амэрыканцаў, нічога не пасьпелі зрабіць супраць іхнай дзяржавы і знаходзіліся пад іхным назіраньнем з самага пачатку сваёй шпіёнскай місіі. Пуцін засьпяваў разам з правальшчыкамі савецкі хіт “С чего начінается родіна”. Потым Пуцін распавёў пра іхную размову. Цытуем на мове арыгіналу:”Мы говорили с ними о жизни. Пели, но не в караоке, а под живую музыку, пели «С чего начинается родина». Анна Чапмэн тоже пела”. Журналісты спыталіся, што будзе з праваленымі шпіёнамі. Пуцін адказаў: “Они будут работать. Уверен, что они будут работать на достойных местах. Уверен, что у них будет интересная и яркая жизнь”. І тут Пуцін ажывіўся, ягоны твар зазьзяў настальгічным сэнтымэнтам, ён гаварыў нібыта пра сябе самога, пра маладога гэбэшнага Шцірліца далёкіх 80-90-х гадоў, калі ён займаўся “любімым делом”. Цытуем: “Судьба у этих людей тяжёлая… Только представьте, во-первых нужно освоить язык на уровне родного, думать, говорить на нём. Выполнять то, что предписано заданием в интересах Родины в течение многих-многих лет, не рассчитывая на дипломатическое прикрытие, подвергая каждодневной опасности себя и своих близких, которые даже не знают о том, кем вы являетесь и чем занимаетесь…” Кадафі – недарэка-аматар у параўнаньні з гэтым лубянскім прафэсіяналізмам. На такое здольныя толькі сістэмы савецкай загартоўкі (якія з патопленага ледакола ў 1937 годзе здолелі зрабіць усенароднае шоў пра “герояў-чалюскінцаў”). Ад лубянскага эпізода з харавымі сьпевамі патахае ці то маразмам, ці то інфантыльнай глупотай. Начальнік урада, які са сваёй групоўкай давёў Расею да глыбокага крызісу, сьпяваў разам з лакальнымі правальшчыкамі згаданага “заданія родіны”. Наколькі памятаем, то ў КГБ і ГРУ за правал заўсёды каралі (ды і ва ўсіх спэцслужбах сьвету). Што ж здарылася з новымі “чалюскінцамі”, чаму адбыўся ўвесь гэты песенны фэстываль няўдачнікаў з Пуціным? Амэрыканцы на вачах усяго сьвету далі Лубянцы такую звонкую пстрычку па носе, што Масква дагэтуль ня можа прысьці ў сябе. Крамлёўская гэбельсаўшчына на розныя лады спрабавала замазаць гучны правал цэлай сеткі агентуры. То выстаўлялі агентку Аню ў якасьці сэкс-бомбы, то зноў рабілі зь яе Зою Касмадзем’янскую. Спачатку трактавалі злоўленую агентуру ў якасьці аматарскай гульні “у шпіёнаў”, а вось цяпер іх прымаюць на вышэйшым узроўні і зьбіраюцца даваць ганаровыя працоўныя месцы, абяцаюць “яркую жізнь”. Мільёны людзей ва ўсім сьвеце адэкватна сьмяюцца з гэтых істэрычных эпізодаў. Мяркуем, што можна было б за вялікія грошы распаўсюдзіць у сьвеце дыск з запісам лубянскага хору правальшчыкаў (з прыпіскай “саліст В. Путін”). Але ў цэлым саму кантору, наладжаны ёю рэжым у Расеі і сотні тысячаў яе харыстаў ва ўсім сьвеце трэба ўспрымаць вельмі сур’ёзна і ведаць, на што яны здольныя. Юрка Марозаў 26/7/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |