Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прымушаюць любіць акупантаў

Памятаю Гомель пасьля аднаўленьня незалежнай Беларускай Дзяржавы ў 1991 годзе. Як паўсюдна там адчыняліся беларускія школы, арганізоўваліся конкурсы самадзейных беларускіх тэатраў, народнага мастацтва, сьпеваў. Настаўнікі (якія пачалі выкладаць школьную праграму па-беларуску) успамінаюць, як лёгка дзеці засвойвалі прадметы і пісалі, адказвалі на роднай мове. Усе гэтыя падзеі ў духоўным жыцьці Гомельшчыны радвалі і зьдзіўлялі. Усяго пару гадоў таму яны здавалі немагчымымі, настолькі моцна была ўкарэнена на нашым поўдне русіфікацыя. Калі б гэтыя жыцьцядайныя працэсы разьвіваліся на працягу наступных гадоў, то цяпер моладзь Гомельшчыны і яе культурнае жыцьцё выглядалі б зусім інакш. Пасьля прыходу да ўлады антыбеларускай рэакцыі ў 1994 годзе пачалося вынішчэньне ўсяго нацыянальнага і сьвятога. Беларускія школы былі разгромлены і заменены русіфікатарскімі канторамі правінцыйнай адукацыі, народная культура прыдушана і заменена дзікунствам расейскай папсы.

Імпэрская палітыка ў горадзе над Сожам прыняла больш агрэсіўныя формы, чым гэта было нават пры саветах. Абласная газэта “Гомельская праўда” (якая пры камуне дзесяцігоддзямі выходзіла па-беларуску) стала “русскоязычной газетой”, як і ўся правінцыйная тэле- і радыётарабаршчына. Бацькі мясцовых школьнікаў распавялі мне пра “бурную музэйную дзейнасьць” у мясцовых школах. Калі пачыналася размова, я думаў, што музэйшчыкі распавядаюць дзецям пра беларускую і сусьветную культуру, гісторыю, дасягненьні навукі і г.д. Не, прыслужнікі музаў распрацоўваюць толькі адну тэму: культуртрэгерства расейскіх акупантаў гомельскай зямлі. Яны выязджаюць у школы і наладжваюць лекцыі і сэмінары. Улюбеныя героі заняткаў з музэйшчыкамі – гэта Ірына Паскевіч (жонка ката Беларусі і Польшчы, генэрала і губэрнатара Мікалая І) і царыца Кацярына ІІ (сусьветна вядомая нямецкая путана на расейскім троне, пры якой была разгромлена наша Вялікая Літва). Яны, паводле расказаў музэйшчыкаў, усё “облагороділі”, усіх “просветілі”, “обласкалі почестямі”, “одухотворілі” і г.д. Заўважым, дзецям распавядаюць не пра беларускіх рэвалюцыянэраў, не пра нашу нацыянальную славу, а пра асобаў, да якіх нават у Расеі ёсьць выразнае крытычнае стаўленьне. Дзейнічае вядомы закон замоўчваньня ўласных нацыянальных каштоўнасьцяў, якія замяняюцца фальшывым расейскім сурагатам.

Яшчэ адна тэма – “велікая отечественная война”. З канца 1990-х у Гомелі дзейнічае склад савецкай ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам, які выдаецца за мясцовы гістарычны музэй. Гастралёры з гэтага музэя “воспоют славу” вялікаму палкаводцу Сталіну, савецкаму народу, “які вызваліў Беларусь”. І ўся гэтая інфармацыя будзе шчодра перасыпаная прапагандысцкімі фальшыўкамі, даўнімі і новымі выдумкамі пра тую вайну. Пра шматвекавую ваенную гісторыю Гомельшчыны ад гэтай імпэрскай чэлядзі не пачуеш. Яны не раскажуць, як князь Юры Радзівіл граміў маскоўцаў над Сожам, як у 1660 годзе гараджане Гомеля за адну ноч выбілі ўвесь акупацыйны 3-тысячны рускі гарнізон.
Мэта чарговага этапа навязьлівага маскоўскага “культуртрэгерства” – адарваць беларусаў ад роднай гісторыі і культуры, нацыянальная і духоўная дэзарыентацыя перш за ўсё маладых людзей. Нават пры Хрушчове і Брэжняве не было такога сістэматычнага і прафэсійнага ўмяшальніцтва ў дзіцячыя душы. У школкі тады зрэдку завітвалі лектары з мясцовага планэтарыя, расказвалі пра космас. Любіць “дедушку Леніна” заклікалі ў асноўным сваімі сіламі: на ўроках, дадатковых занятках і ў піянэрскіх ды камсамольскіх ячэйках.

Бачна, што рэжым унутранай акупацыі ўзяўся за маладыя беларускія душы значна больш грунтоўна. Адчуваецца таксама, што акупанты сьпяшаюцца. Ім вельмі важна, каб іх, — забойцаў і зьнішчальнікаў Беларусі, — палюбілі беларусы. Каб платай за злачынствы, забойствы нашых людзей і разбурэньне нашай культуры была б халопская вернасьць русіфікатарскаму барыну і далёкай Маскве. Да таго ж досьвед і практыка паказваюць, што апантаная, іррацыянальная любоў да акупантаў заўсёды жыве разам з іррацыянальнай нянавісьцю да ўсяго свайго, роднага, нацыянальнага. І гэта зьяўляецца галоўным сэнсам нэакаланіялісцкай палітыкі ў Беларусі. Калі мы ня вырвем нашых дзяцей з дзікіх абдымкаў русіфікатараў, то наступствы для нацыі будуць яшчэ большыя, чым ад савецкай леніншчыны-сталіншчыны. Супраціўляцца акупантам трэба ўжо сёньня.

Валеры Буйвал

27/7/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2010
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024