Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №6

Селігерскі кашмар. На працягу ўсяго ліпеня каля 10 тысячаў маладзёнаў з шэрагу рэгіёнаў Расеі жылі на беразе возера Селігер (Цьверская вобласьць) на грошы падаткаплацельшчыкаў. Гэтая тусоўка зьбіраецца ўжо ня першы год. Такім чынам Крэмль-Лубянка рыхтуюць новае пакаленьне “лідэраў” (як гэта было абвешчана афіцыёзам). Нават у так званай “Обшчественной палате” пры Крамлі прадстаўнікі інтэлігенцыі былі ўражаны стылем падрыхтоўкі гэтых “новых лідэраў”. У якасьці ілюстрацыі інтэлігенты прапанавалі паглядзець здымкі з мерапрыемстваў і ілюстрацыі фэномэну “наглядной агітаціі” у гіганцкім лагеры пуцінска-медведевскага югенда. Прапануем паглядзець гэтыя здымкі і мы:
http://community.livejournal.com/postreotizm/410224.html

Усё пачынаецца з псэўдаправаслаўнай дэмагогіі і фальшу. Вісіць плакат з выявай Кірыла-патрырха і ягонай цытатай: “Святая Русь – это мощнейшая цивилизационная сила в современном мире и, в первую очередь, это, конечно, духовная сила”. Кірыл, як кажуць у такіх выпадках расейскія інтэлектуалы, “соврамші”. Бо фэномэн Сьвятой Русі – гэта даўняя зьява і да сёньняшняй РФ яна ня мае ніякіх адносінаў. Культура і духоўнасьць маладога Хрысьціянства, якое расквітнела ў Кіеве, Полацку, Чарнігаве, разьвіваліся на землях княстваў цяперашніх Украіны і Беларусі. Далейшая гісторыя гэтай Русі – поўны драматызму супраціў маскоўскай экспансіі, якая ўзмацнілася на базе ўспрынятага Масквой ардынскага досьведу зьнішчэньня і паняволеньня.

Другім аспэктам пуцінізма-медведзенізма быў агалцелы мілітарызм. Даўганогія дзяўчаткі ў джынсе залазілі на бранетэхніку і какетліва махалі стылізаванымі палкавымі сьцягамі. У сувязі з гэтым успамінаецца гітлерская кінахроніка 1941 года. Калі праваліўся план “Барбароса” і нямецкія войскі пачалі замярзаць у лёгкай вопратцы ў раньнюю зімовую непагадзь, з Нямеччыны да іх прыслалі “патрыятычныя кінастужкі”. Нямецкія дзяўчаты ў адных купальніках весела куляюць адна адну ў сьнежных сумётах, сьмяюцца і ўдаюць бадзёрасьць… Хаця трэба прызнаць, што ў арганізатараў селігерскай тусоўкі ваеншчына выглядала яшчэ больш брыдка.

Але найбольш дзікі момант тусоўкі, наладжанай Крамлём-Лубянкай, — гэта агалцелая сталіншчына. Усім раздалі маечкі з надпісам “Сталь”. Кемлівы фотарэпарцёр зазьняў натоўп, які віхляецца пад папсу перад эстрадай. Паўсюль лезе надпіс “Стал…”, і зразумела, што маецца на ўвазе тав. Сталін – узорны ідэал Лубянкі і яе моладзі. Агрэсіўна ўскінутыя рукі вельмі нагадваюць фашыстоўскі “хайль”. Выразны здымак. Можна сказаць, партрэт пуцінізма.

Далей на здымках ужо не “святейшій патріарх” і не ягонае пэсўдаправаслаўе, а дзікая і расперазаная маскультурка. Нейкія дзеўкі пад сьвіст заўзятараў дужаюцца ў бруднай калюжыне. На калах натаркнутыя галовы асобаў (пакуль што дэкаратыўныя), якія маюць рэпутацыю маскоўскай апазыцыі. Шпіёнка Аня Чапмэн (прывабная сэкс-бомба), якая супрацьпастаўляецца дысыдэнтцы Валерыі Навадворскай (пажылой, у акулярах з тоўстымі лінзамі) – зразумела, хто зь іх ёсьць ідэалам. І іншая агрэсіўна-збачэнская гнюснасьць. Трэба прызнаць, што нават класічная камсамольская прапаганда савецкага пэрыяду ніколі ня мела такой глыбокай разбуральнай сілы, такой энэргіі антыдухоўнасьці. Ад гэтага кашмару трэба ратаваць беларускую моладзь.

А ў ЗША правалілася яшчэ адна лубянская “красотка кабарэ”. 27 ліпеня стала вядома, што амэрыканскія ўлады затрымалі 24-гадовую Ганну Фэрман. Товарішч Аня №2 спрабавала вывезьці з краіны ў Маскву дэталі высокатэхналагічнай аптычнай тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца ў ваеннай тэхніцы. На допыце тав. Аня заявіла, што везла тэхналогію свайму мужу, які “захапляецца паляваньнем”. Яна таксама, як і №1, грамадзянка ЗША. Але рэгулярна езьдзіць у Маскву, дзе ў яе “жыве муж”. І пра яе ўжо пачалося распаўсюджваньне фота з гульліва-вясёлай фізіяноміяй і прэтэнзіяй на фігураваньне ў часопісе “для мужчын”. Вельмі цікавымі ёсьць першыя тлумачэньні Масквы. Лубянцы паведамляюць, што да іх Аня ня мае ніякіх адносінаў. Яна, маўляў, нарадзілася ў Латвіі і зьяўляецца грамадзянкай ЗША. Яны неяк забыліся, што ў 1986 годзе Латвія была ЛССР у складзе СССР-КГБ. Правал лубянскай агентуры працягваецца. Падобна, што харавое сьпяваньне хіта “С чего начінается родіна” праваленай агентурай у клюбе імя Дзяржынскага на Лубянцы стане традыцыйным рытуалам. Прапануем стварыць ансамбль песьні і пляскі ФСБ з гэтай па-свойму таленавітай публікі.

Падчас свайго візыту ва Украіну патрыярх РПЦ Кірыл служыў літургію ў старажытнейшым храме Украіны – Сафійскім саборы ў Кіеве. Як гэта прынята ў Маскве, простых людзей у гэты дзень не пускала ў храм паліцыя. Прычым, ня толькі тых, каго ідэнтыфікавалі як украінскіх нацыяналістаў. Кірыл сабраў у саборы сваю агентуру з мясцовага прадстаўніцтва РПЦ. Ім было прыемна разам удаваць “Святую Русь”. За перамогу над Украінай Кірыл уручыў Януковічу вышэйшы ордэн РПЦ. Усе яны вельмі задаволены сабой. Ім здаецца, што яны будуць гаспадарыць ва Украіне вечна.

25 ліпеня ў дзіцячым спартова-аздараўляльным лагеры каля Туапсэ (Краснадарскі край) адбываліся драматычныя падзеі. Мясцовы расейскі охлас арганізаваў пагром, ахвярамі якога сталі чачэнскія дзеці ўзростам ад 7 да 14 гадоў. Усё пачалося з таго, што на двары лагера да чачэнскіх падлеткаў пачалі чапляцца прадстаўнікі лагернай адміністрацыі, якія былі нападпітку. Дырэктар лагера Усольцев пагражаў ім і крычаў: “Я вас в Чечне давіл і здесь буду давіть”. Чачэнскім выхавацелям удалося ўгаманіць агрэсіўных начальнікаў і вярнуць дзяцей у іхны корпус. Але праз некаторы час дырэктар прывёў у лагер натоўп з 300-400 мясцовых жыхароў, узброеных жалезнымі прутамі. Пачаўся штурм корпуса, дзе пражывалі чачэнскія дзеці. Выхавацелі і старэйшыя падлеткі схавалі малых дзяцей па розных пакоях і пачалі арганізавана абараняцца. Азьвярэлыя расейцы ня здолелі прарвацца ў корпус. Сямёра чачэнскіх падлеткаў атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы. Мясцовая міліцыя назірала за злачыннымі дзеяньнямі збоку і нават падбадзёрвала агрэсіўны натоўп. Раніцай дзяцей удалося вывезьці на радзіму. Мяркуем, што большасьць зь іх, калі дасягнуць паўнагадовага ўзросту. Пойдуць у партызаны і будуць змагацца супраць расейскіх акупантаў.

Янка Базыль

28/7/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2010
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024