Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Абсалютны цынізм і паталагічная сквапнасьць…” І зноў згадваюцца “лібэральная расейская інтэлігенцыя”, “песьняры перастройкі і дэмакратызацыі”. Але гэтым разам гаворка пра іх ідзе ў іранічнай танальнасьці. Вядомы крытык гэбізма Андрэй Піянткоўскі ў сваім інтэрнэт-артыкуле раскрывае схему гэтай зьявы, якую, трэба прызнаць, ужо даволі даўно публічна раскрылі беларускія патрыёты ў сваім аналізе сацыяльна-палітычных працэсаў у Расеі. І сапраўды, унутры імпэрскага грамадзтва няма і не было сапраўднага супраціву гэбоўскай гідры. Не было і няма нават у асяроддзі інтэлектуальных элітаў. Іх цалкам задавальняла існаваньне гэтай схемы. Тыя зь іх, каму больш пашэнціла пры разборы савецкай маёмасьці, вырашылі нават ўзяць гэбістаў на службу. Гэбэ і ёсьць іхнай агульнай з лубянцамі радзімай. Менавіта да гэтай лібэральнай публікі езьдзілі ў госьці вінцучкі-лебедько мясцовай псэўдаапазыцыі. Іх жа яны запрашалі на свае “марші свободы” у Менск, каб “лібэралы” прадстаўлялі “рускую дэмакратыю”. І вось аказалася (па Піянткоўскаму), што яе, “рускай дэмакратыі” няма і ніколі не было. Сапраўдных расейскіх інтэлектуалаў (іх зусім мала) трывожыць і палохае набліжэньне Канца Імпэрыі (“заканчэньне Радзімы”). І яны даюць адэкватны дыягназ сьмяротна хвораму арганізму, які функцыянуе на самазьнішчэньне. *** Пуцін і ягоныя падпявалы Чыста канкрэтная канстытуцыя Расеі, якая рэальна функцыянуе, сфармулявана ў вуснай афарыстычнай форме трыма ня тое каб бацькамі-заснавальнікамі, але безумоўна выдатнымі нашымі суайчыньнікамі. Барыс Грызлоў: “Дума ня месца для дыскусій”. Алег Деріпаска: “Я гатовы ў любы момант аддаць усю сваю маёмасьць па першаму патрабаваньню Уладзіміра Пуціна”. Уладзімір Чураў: “Уладзімір Пуцін заўсёды мае рацыю”. Тры крыніцы, тры складальнікі пуцінізма: дэкаратыўнасьць палітычных інстытуцый, фэадальная абумоўленасьць прыватнай маёмасьці лаяльнасьцю сэзэрэну, пажыцьцёвая незамяняльнасьць вярхоўнага ўладара. Падобная сістэма прыгаворвае краіну, якая аддалася ёй ў сілу нейкіх гістарычных абставінаў, на выраджэньне, хуткасьць якога вызначаецца ступеньню драпежнасьці харкоў, што апынуліся на вяршыне ўлады. Абсалютны цынізм і паталагічная сквапнасьць брыгады айчынных харкоў прывялі перш за ўсё да неабарачальнага перараджэньня імуннай сістэмы соцыюма – праваахоўчых ворганаў. Пастаўленыя на службу злодзейскай злачыннай улады, яны самы натуральна атрымалі ад той жа ўлады ліцэнзію на ўласнае беззаконьне і крымінальнае кармленьне. Як у хворага СНІДам, паражэньне аднаго за адным усіх астатніх жыцьцёвых структур расейскага грамадзтва стала непазьбежным наступствам. Як магло стацца падобнае? Дзе былі пастыры грамадзтва – лібэральная інтэлігенцыя, трыбуны мітынгаў і зьездаў, песьняры перастройкі, дэмакратызацыі і прыватызацыі? Чаму не супрацьстаялі нацыянальнай катастрофе, не спынілі рэваншу цёмных сілаў? Ды таму, што не было ніякага рэваншу і ніякіх цёмных сілаў. Пуцінскія харкі з каапэратыву “Озеро” у канцы 90-х былі нічым – так, дробнымі піцерскімі жулікамі. Яны прышлі да ўлады і сталі ўсім не ў выніку нейкай чэкіскай змовы або перавароту. Іх прывялі за руку ва ўладу як уласных ахоўнікаў лібэральнейшыя з лібэральнейшых палітыкаў, чыноўнікаў, алігархаў і проста жулікаў у атачэньні Барыса Ельцына. Імёны іхныя добра вядомыя – таксама як і ганебныя абставіны апэрацыі “Пераемнік-2000”. (У апошні дзень 1999 года Ельцын здаў уладу ў Крамлі Пуціну – заўвага рэдактара). Я нагадаў пра гэтыя падзеі нашай нядаўняй гісторыі толькі таму, што яны надзвычай важныя для разуменьня сёньняшняй сітуацыі. Усе ідэалогіі і тэхналогіі ўлады 90-х (па-за вельмі рэдкім выключэньнем) па-старому на плаву. Яны – залаты фонд і мазгавы цэнтар сістэмных лібэралаў, гэтай неад’емнай часткі рэжыму. Яны могуць у сваім коле наракаць на эксцэсы і тупасьць сілавікоў. Іх могуць раздражняць нахабства такіх бязродных, на іхную думку, фаварытаў, як розныя цемчанкі і чемезавы. Яны могуць пагуляцца ў пацешную адлігу з генэтычна блізкім ім айфончыкам, пакуль на таго не цыкне па-пацанску якое-небудзь крутое мутко. Але яны ніколі ня будуць здольныя на сур’ёзную канфрантацыю з рэжымам, нават цудоўна разумеючы, наколькі ён зьнішчальны для Расеі. Гэта іхная Улада, якая створана імі і служыць ім. “Лібэралаў” абрамовічаў, валошыных, чубайсаў, юргенсаў, іназемцавых, гозманаў, медведевых кроўна злучае з “патрыётамі” пуцінымі, сечынымі, барсуковымі, патрушавымі, якунінымі, гундзяевымі глыбачэйшае перакананьне ў тым, што ў гэтай адсталай краіне гэтаму дзікаму народу ні ў якім выпадку нельга давяраць абіраць уладу на вольных выбарах – а то абавязкава абярэ жудасных людзей, якія паставяць пад пагрозу далейшы курс рынасных рэформаў і аўтарытарнай мадэрнізацыі. Або, іншымі словамі, пачнуць задаваць непрыемныя і непрыстойныя пытаньні аб паходжаньні вялізных маёмасьцяў і тых і другіх. І гэтае агульнае перакананьне заўсёды ў крытычны момант будзе кідаць сістэмных лібэралаў і былую савецкую інтэлігенцыю, якая слухае бескарысьлівага златавуста Радзіхоўскага, у абдымкі нелюбімай улады. Жабрацкія лекары і прафэсары будуць па-шульгінску крычаць: “Кулямётаў сюды! Кулямётаў!” – пры адной толькі думцы аб тым, што віртуальныя орды лімонаўцаў могуць пасунуцца ў накірунку Рублёўкі. На добра адпрасаваным лібэральным флангу ўладзе баяцца няма чаго. Ён у яе ў кішэні. Таму ў чаканьні кампаніі, якая рана пачалася, нацлідэру ня трэба будзе хадзіць з кветкамі на магілу Сахарава, прымушаючы Андрэя Дзімітрыевіча пераварочвацца ў труне. А для спакушэньня левапатрыятычнага фланга дастаткова будзе ліха пракаціцца з брутальнымі байкэрамі на праверанай аховай трохколавай матацыклетцы, пацікавіцца станам сарціраў на пляжах пралетарскага Чалябінска і задушэўна, як сэкс-сымвал з сэкс-сымвалам, засьпяваць, праліваючы сьціплую чэкісцкую сьлязу, “С чего начінается Родіна?” з Анкай Чапмэн. Так без шуму і непрыкметна заканчваецца Радзіма. Без штодзённых Барадзіно. Андрэй Піянткоўскі Крыніца: http://grani.ru/opinion/piontkovsky/m.180162.html Пераклад з расейскай 28/7/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |