Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Апошнімі днямі ў беларускіх СМІ зьявілася некалькі арыгінальных заяваў ад розных асобаў і груповак. А. Мілінкевіч заявіў, што подпісы за ягонае кандыдацтва ў прэзыдэнты будуць зьбіраць тры тысячы чалавек. Потым псэўда-БНФ начале з чалавекам у галіфэ Янукевічам паведаміў, што ў ягонай ініцыятыўнай групе пад кандыдата Кастусёва будуць працаваць 1300-1400 асобаў. Арыгінальным ёсьць тое, што такое рашэньне было прагаласавана на Сойме гэтай арганізацыі, на Сойме, які так і не адбыўся. Кворуму ініцыятыўшчыкі за нікому не вядомага кандыдата ў кандыдаты сп. Кастусёва так і не сабралі. І вымушаны былі назваць сваю сходку “соймавай нарадай”. Праўда, яны так і не паведамілі, а колькі ж асобаў сабралася для галасаваньня над такім “важным пытаньнем” – пяць, а можа дзесяць? Тут не электаральная алгебра, а самая звычайная палітычная арыфмэтыка. Калі арганізацыя ня можа сабраць пару дзесяткаў асобаў з кіруючага воргану для прыняцьця нейкага важнага рашэньня, то значыць яе ўжо няма. Ёсьць шыльда, чарнільніца, зітц-старшыня, паведамленьні ў прэсе, шматслоўныя дакуманты (як у канторы “Рогі і капыты” Астапа Бэндэра), але арганізацыі і, самае галоўнае, нейкай яе дзейнасьці няма. Арганізатары “нарады” не раскрылі таямніцу, адкуль яны будуць набіраць сваіх 1300-1400 асобаў ініцыятыўнай групы. Зноў будуць завабліваць зборшчыкаў абяцанкамі “срубіть деньжат” па 50 цэнтаў за кожны подпіс? Дык у такім выпадку досьвед паказаў (і ня раз), што наёмныя зборшчыкі хватка падрабляюць подпісы грамадзянаў. Калі праводзіцца афіцыйная праверка, то аказваецца, што большасьць з падпісантаў – гэта “мёртвыя душы”. Тысячы людзей сьведчаць, што ні за каго не падпісваліся і нічога ня ведаюць пра кандыдата ад “Рагоў і капытаў”. Многія людзі ўжо заўважылі, якія адкрытыя формы прыняў апошнім часам псэўдаапазыцыйны падман. Складваецца ўражаньне, што гэтыя асобы і групоўкі навыперадкі хочуць прадэманстраваць сваю фальшывую сутнасьць і сацыяльна-палітычную нікчэмнасьць. Яны зноў цягнуць беларусаў на крымінальнае шоў рэжыму пад назовам “выбары”. Яны даказваюць, што трэба ўдзельнічаць у гэтым шоў, але і прызнаюць, што там ужо ўсё заранёў вырашана і вядома, што пераможцам будзе Лукашэнка. Яны абяцаюць выставіць легіёны падпісантаў і абходчыкаў кватэраў. Але ня могуць ужо нават сабрацца разам у сваім штабе. Сродкам на ўсю гэтую хлусьню і ганьбу можа быць толькі Народны Байкот выбарчага фарсу дыктатуры. Янка Базыль 28/7/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |