Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Украіна бароніцца ад фальшывых чужынцаў

Як і прадчувалі ўкраінскія патрыёты, візыт начальніка РПЦ Кірыла прынёс на ўкраінскую зямлю ня мір і не лагоду. Як у вядомай рускай казцы, маскоўскі госьць пачаў выймаць з шырокіх рукавоў сваіх расшытых золатам шатаў “козыры” маскоўскай калоды і пачаў казыраць імі перад украінскім народам, народам глыбокай культурнай і рэлігійнай традыцыі. Маўляў, павяліся ўкраінцы “от русскіх” і Царква ва Украіне – “дочерняя” ад РПЦ (на слэнгу маскоўскага псэўдаправаслаўя гэта значыць – “другасная” і “падпарадкаваная”). Гісторыя маскоўскіх прэтэнзій на Украіну сягяе ў далёкія стагоддзі. Гэтых прэтэнзій не было толькі тады, калі не існавала Масквы і Масковіі. Але тады ўжо на працягу стагоддзяў існавалі вялікія цывілізацыі Украіны і Беларусі (што і ёсьць адказам на нахабнае маніпуляваньне Масквой тэрмінам “дачэрняя”).

Здавалася б, усё гэта ёсьць з “Аповесьці мінулых часоў” і цікава толькі для прафэсійных гісторыкаў. Але тэма з гісторыі рэлігіі намаганьнямі маскоўскага госьця ў чарговы раз зрабілася актуальнай і вострай праблемай, чарговай старонкай цяперашняй главы расейскай экспансіі супраць суседняй дзяржавы. Зусім не выпадкова, што апошні дзень візыта начальніка РПЦ “азнаменаваўся” тэрарыстычным выбухам ва ўкраінскім Запарожжы, у храме, што належыць РПЦ (адна асоба забіта, некалькі паранена). Лубянская кантора не магла ня выкарыстаць гэты момант для кравапраліцьця і дэстабілізацыі. Антыўкраінскага тэарэтызаваньня Крамлю-Лубянцы падалося мала і яны прымянілі ва Украіне свой любімы прыем: тэрарыстычнае забойства з мэтай запалохаць і пасварыць людзей. Сумняваемся, што спэслужбы рэжыму Януковіча знойдуць сапраўдных арганізатараў і выканаўцаў тэракта.

Але чужынцы з фальшывымі казаньнямі і бомбамі ня здолеюць зламіць волю ўкраінскага народу да супраціву імпэрскаму злу.

Публікуем паведамленьні з афіцыйнага сайту партыі “Наша Украіна”.

***

Украінская царква ёсьць апостальскай і ня можа быць чыёйсьці “дачкой”

Народны дэпутат Пэтро Юшчанка перакананы, што ўкраінская царква ёсьць апостальскай і ня можа быць чыёйсьці “дачкой”. Такое перакананьне Юшчанка выказаў у камэнтары УНІАН.

“Сапраўдная гісторыя дае адказы таго, хто “маці-царква” і дзе пачатак”, — заявіў дэпутат.

Па словах Юшчанкі, першае хрышчаньне Кіеўскай Русі зьдзейсьніў не князь Уладзімір Сьвятаслававіч, а Андрэй Першазваны (Апостал Ісуса Хрыста – заўвага рэдактара).

“Богаўгоднае дзейства – Хрышчаньне Русі Уладзімірам Вялікім – было пятым. Першым хрысьціцелем нашай зямлі быў Андрэй Першазваны, які ў 57-м годзе нашай эры прыбыў на кіеўскую зямлю”, — падкрэсьліў Юшчанка.

Дэпутат нагадаў гісторыю, калі пасьля сашэсьця Сьвятога Духа апосталы кідалі жэраб, вырашаючы, куды каму ісьці прапаведваць хрыстовую веру. Андрэю Першазванаму выпала Скіфія, г. зн. землі сучаснай Украіны. Юшчанка нагадаў словы апостала Андрэя, сказаныя ім у Кіеве: “Бачыце вы гэтыя горы? На гарах гэтых зазьяе ласка Божая, будзе вялікі горад і шмат цэркваў пабудуе тут Бог”. “Гэта было нашае апостальскае хрышчаньне”, — заявіў дэпутат, дадаўшы, што Кіеўскі памесны сабор у 1621 годзе пацьвердзіў апостальскае паходжаньне хрысьціянства на ўкраінскіх землях. Акрамя таго, у звароце было сказана, што “Сьвяты Апостал Андрэй – першы арцыбіскуп Канстанцінопальскі, патрыярх Усяленскі і Апостал Украінскі. На кіеўскіх гарах стаялі ногі яго, і вочы ягоныя Украіну бачылі, а вусны багаслаўлялі, і насеньне веры ён у нас пасадзіў. Сапраўды Украіна нічым ня меншая за іншыя суседнія народы, бо і ў ёй прапаведваў Апостал”.

Юшчанка перакананы, што гэтая падзея павінна прымусіць усіх зразумець, што ўкраінская царква ёсьць апостальскай з першага стагоддзя ад Нараджэньня Хрыста, таксама як, напрыклад, Александрыйская, Антыахійская, Ерузалімская цэрквы, таксама заснаваныя Апосталамі.

Па словах дэпутата, потым было й гоцкае хрышчаньне, і хрышчаньне Аскольда, і княгіні Вольгі, і толькі потым хрысьціў Русь Уладзімір Вялікі.

У той жа час Юшчанка надае гэтаму хрышчаньню вялікае значэньне, таму што яно было фактычна дзяржаўным чынам і вялікай рэлігійнай рэформай.

“Трэба зразумець простую ісьціну, што Кіеўская царква ёсьць маці ня толькі для Маскоўскай царквы, а і для Беларускай, таму што менавіта сыны Уладзіміра паехалі з Кіева ў Пскоў і Полацк, дзе былі заснаваны гэтыя цэрквы”, — зазначыў Пэтро Юшчанка.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8983

Урокі гісторыі для Украіны
(заява партыі “Наша Украіна”)

Палітычная партыя “Наша Украіна” вітае ўсіх са сьвятам Хрышчаньня Украіны-Русі. І ў гэты дзень, сьвяткаваньне якога на афіцыйным узроўні адбываецца на аснове ўказа Віктара Юшчанкі, партыя хацела б нагадаць дзейснай уладзе пра ўрокі гісторыі. Цяперашнюю ўкраінскую ўладу чамусьці незваротна цягне менавіта да РПЦ. Відавочна, яна адчувае зь ёю духоўную блізкасьць. Ня выключана, што асновай гэтай блізкасьці ёсьць цяга да сіманіі, г. зн. да продажу пасадаў за грошы. Але калі ў далёкім 1686 годзе маскоўскія паслы за “мзду” выкупілі для РПЦ у турэцкага ўраду і тадышняга патрыярха Дзіянісія Кіеўскую мітраполію, то сёньня іхныя ідэйныя нашчадкі ва Украіне ня грэбуюць купляць за грошы сьвецкія пасады, напрыклад, “тушкі” у Вярхоўнай Радзе. Але ня трэба забывацца і на тое, што ў 1687 г. Царгародзкі (Канстанцінопальскі – заўвага рэдактара) патрыяршы Сабор асудзіў махінацыю з перадачай Маскве Кіеўскай мітраполіі як акт хабарніцтва, а самога патрыярха Дзіянісія пазбавіў патрыяршай годнасьці. Для ўладароў сучаснасьці гэта павінна стаць вельмі паказальным урокам. У пасьлядоўнікаў палітычнай “сіманіі” ва ўкраінскай палітыцы няма будучыні.
Кіеў, 28 ліпеня 2010 г.

Крыніца: http://www.razom.org.ua

29/7/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2010
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024