Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Летувіская газэта “Lietuvos Rytas”. 29 ліпеня 2010 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” пісала пра дэманстрацыю ў нямецкім горадзе Дуйсбургу. Людзі патрабавалі пакараць адказных за арганізацыю “Парада каханьня”, падчас якога днямі ў даўцы загінулі 21 асоба і 500 былі паранены. Дэманстранты крычалі “Далоў мэра!” і “Хто вінаваты?” Алесь Хадасевіч Латвійская газэта “Diena”. 29 ліпеня 2010 г. Латвійская газэта “Diena” паведаміла пра публікацыі ў афіцыйных СМІ Расеі, у якіх было напісана, што прэзыдэнт Латвіі Валдзіс Затлэрс “стаўся інструмантам у інфармацыйнай вайне паміж Расеяй і Беларусьсю”, гэта быў “непрыязны крок” і г.д. Затлэрс патлумачыў пасьля гэтых публікацый, што ягонае 10-хвіліннае інтэрвію на БТ было нэйтральным і не закранала расейска-беларускія адносіны. Алесь Хадасевіч Славацкая газэта “SME”. 29 ліпеня 2010 г. Славацкая газэта “SME” пісала пра змаганьне эколагаў і мясцовага насельніцтва супраць высячэньня лесу ў маскоўскім раёне Хімкі, дзе будуецца хуткасная аўтастрада. Там рэгулярна адбываюцца сутыкненьні пікетчыкаў з міліцыяй, арышты і канфлікты. Апошні эпізод быў найбольш яркім. Група з сотні маладых асобаў наляцела ў вечары на будынак адміністрацыі Хімкінскага раёна, падпаліла будынак і пашкодзіла яго, кідаючы каменьне і іншыя прадметы. Міліцыя нікога не схапіла. Юрка Марозаў Польская газэта “Rzeczpospolita”. 29 ліпеня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” пісала пра “чэшскую Мата Хары”. Маецца на ўвазе арышт спэцслужбамі 39-гадовай Уладзіміры Адэгралавай, маёра чэшскай арміі. Яна пяць гадоў сустракалася з Робэртам Рахарджам, які нядаўна ўцёк у Маскву. Аказалася, што ён быў расейскім шпіёнам. У сувязі з падзеямі ў адстаўку былі накіраваны тры высокія генэралы чэшскай арміі. Юрка Марозаў *** Румынская газэта “Adevarul”.30 ліпеня 2010 г. Румынская газэта “Adevarul” паведаміла, што прэзыдэнт Францыі Сарказі паабяцаў пазбаўляць французкага грамадзянства ўсіх, хто страляе па прадстаўніках дзяржаўнай улады. Гэта ён сказаў пасьля некалькіх інцыдэнтаў з афрыканскімі злачынцамі, якія паранілі і забілі паліцэйскіх. Алесь Хадасевіч *** 1 жніўня 2010 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала пра сыход у адстаўку Элы Памфілавай, дарадцы Крамля па правах чалавека. Згадваецца, што Памфілава неяк сказала нядаўна: “Гэта ўжо немагчыма цярпець…” Алесь Хадасевіч *** 1 жніўня 2010 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” пісала пра мітынг на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве. Як міліцыя разагнала некалькі сотняў удзельнікаў і затрымала “аднаго з лідэраў апазыцыі” Нямцова. Алесь Хадасевіч *** 1 жніўня 2010 г. Нідэрландская газэта “De Telegraaf” напісала, як патрыярх РПЦ Кірыл заклікаў расейцаў маліцца за дождж ва ўмовах сушы і пажараў. Алесь Хадасевіч *** 1 жніўня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” прысьвяціла нізку матар’ялаў 66-м угодкам Варшаўскага паўстаньня, якое пачалося 1 жніўня 1944 г. Удзельнік паўстаньня Ежы Бартнік сказаў газэце: “Горад гінуў, бальшавікі толькі глядзелі. Які ж то быў цынізм!” Яму тады было ўсяго 14 гадоў, але падлетак спэцыялізаваўся па зьнішчэньню нямецкіх танкаў і стаў наймалодшым жаўнерам, узнагароджаным ордэнам “Virtuti Militari”. Газэта напісала таксама пра канфэрэнцыю гісторыкаў, што адбылася ў гэтыя дні ў Маскве. Расейскія гісторыкі казалі, што “Варшаўскае паўстаньне было накіравана супраць Савекага Саюза”, і што “чырвоная армія не магла дапамагчы паўстанцам, бо стамілася”. Юрка Марозаў 2/8/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |