Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №7 Выдатная рэклама для крамлёўскай алімпіяды ў Сочы. 28 ліпеня ў Сочы прайшла рэкламная акцыя ў падтрымку ініцыятывы Пуціна і ягонай каманды на правядзеньне алімпійскіх гульняў у Сочы. Не, там не здалі ніякі спартовы аб’ект альбо хаця б новы інтэрнат для фізкультурнікаў. Там яшчэ, як кажуць, конь не валяўся (бо грошы на будаўніцтва апэратыўна скрадзены маскоўскай клептакратыяй). Рэклама тычылася індустрыі адпачынку ў Сочы. Увечары з недалёкай Інгушэціі ў сочынскі рэстаран “Кураж” прыехалі на некалькіх аўтамабілях малойцы з МУС прамаскоўскага рэжыму маленькай каўказкай рэспублікі. Яны пачалі танцаваць на сталах і страляць у паветра. Потым ім падалося, што на іх “ня так паглядзелі”, і яны пачалі страляць па нагах кліентаў “Куражу” і зьбіваць людзей. Мясцовая міліцыя ледзь дала рады угаманіць пагромшчыкаў. Мяркуем, што алімпійскія заўзятары ў розных краінах вельмі зацікавяцца формамі адпачынку і куражу ў Сочы, дзе “цёмныя ночы”. Расейскія тэлеканалы 30 ліпеня прадэманстравалі навіны з маскоўскай “навукі і тэхнікі”. Увесну быў запушчаны звышхуткасны цягнік па маршруце Масква-Пецярбург. А цяпер ён будзе камфортна лётаць ад Пецярбурга да Ніжняга Ноўгарада. Расейская тэлепрапаганда забылася паведаміць пра сацыяльныя наступствы гэтых навукова-тэхнічных “посьпехаў”. У сувязі са зьяўленьнем экспрэса на чыгунцы давялося мяняць увесь расклад. Адмянілі процьму электравікоў, на якіх мясцовы люд езьдзіў на працу, дахаты і па сваіх жыцьцёвых справах. Мясцовы люд пару разоў паглядзеў на вясёлыя твары нуворышаў у шыбах экспрэсу, якія маланкай праносіліся паўз штодзённы кашмар правінцыйнага існаваньня, а потым пачалі дзейнічаць. Цяпер вясёлыя твары хаваюцца, бо мужчыны і жанчыны стаяць каля чыгункі ды паасобку і групамі шпурляюць у экспрэс каменьне. Падобна, што на новым маршруце таксама будзе мабілізавацца насельніцтва для пратэстнага шпурляньня. Што б ні прыдумалі ў Расеі, усё канчаецца нянавісьцю і праблемамі для простых людзей, зь якімі ніхто ня лічыцца. 31 ліпеня партызаны напалі на калёну ОМОН у Карабудахкенцкім раёне Дагестана. Бой працягваўся дзьве гадзіны. Партызаны дзейнічаюць па класічнай тактыцы, распрацаванай яшчэ абаронцамі Фінляндыі ад маскоўскіх захопнікаў у 1939-40 гг. Перад аўтакалёнай выбухае закладзеная ў дарожнае покрыва бомба, а потым партызаны абстрэльваюць калёну з аўтаматычнай зброі. ОМОН прызнаўся ў 12 параненых. Пасьля бою партызаны арганізавана адступілі на месцы дыслакацыі. Расея гарыць. Загінулі дзесяткі чалавек, зьнішчаны цэлыя пасёлкі, тысячы дамоў і гаспадарчых пабудоваў, вялікія абшары лесу, пад пагрозай гарады. Расейская прапаганда скідвае ўсю віну на стыхію і высокія тэмпэратуры. Аднак, вядома, што ёсьць і суб’ектыўныя прычыны катастрофы. У 2007 годзе тадышні прэзыдэнт Пуцін сваім загадам ліквідаваў тэхнічную базу службы аховы лясоў. Усю тэхніку, вялікія сродкі і многіх спэцыялістаў перадалі ў МНС, а праз некаторы час і зусім ліквідавалі структуры супрацьпажарнай аховы лясоў (“сэканомілі” для бюджэту). І вось на абшарах, роўных па тэрыторыі кантынэнту, успыхнула полымя пад самае неба. А тушыць агонь няма ані людзей, ані тэхнікі. Тэлеканалы паказваюць, як прэм’ер Пуцін езьдзіць па вогнішчах і нарадах МНС, як абяцае дапамогу і цалуе пагарэльцаў. Проста “отец родной”. Усё часьцей, аднак, яго сустракае адэкватная нянавісьць закінутых у каменнае стагоддзе людзей пагарэлых рускіх правінцый. У інтэрнэце распаўсюджаны відэасюжэт пра адну з такіх сустрэчаў. Жанчыны (апошні сацыяльна актыўны элемэнт у расейскім грамадзтве) атачылі “отца” на выпаленай зямлі. Пуцін паабяцаў выдаць па 100 тысячаў кампэнсацыі. Жанчыны грозна загаласілі і пасунуліся на яго. “Дзьвесьце тысячаў!” – гукнуў напалоханы прэм’ер. Натоўп не спыняўся, стаўкі расьлі. “І яшчэ дзьвесце з мясцовага бюджэту!” – гікнуў Пуцін. Але ня вытрымаў і пабег прэч пад прыкрыцьцём аховы, як Панікоўскі, што скраў у сялян гусь. Праклёны і маханьне кулакамі былі формай народнага разьвітаньня з прэм’ерскім верталётам, які выруліваў падалей ад пагарэльцаў. Расейцы ўжо ня вераць хлусьлівым абяцанкам крамлёўскай хунты. Вядома, што ахвярам леташніх і пазалеташніх паводкаў дагэтуль ня выплацілі кампэнсацыяў і не пабудавалі жыльлё. Малдова ўзнагароджвае сваіх герояў. 2 жніўня выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Малдовы Міхай Гімпу ўзнагародзіў найвышэйшым ордэнам краіны Ордэнам Рэспублікі ваяроў групы спэцназа пад камандваньнем Іліе Ілашку. Падчас расейскай агрэсіі супраць Малдовы ў 1992 годзе група Ілашку (пяць чалавек) дзейнічала на тэрыторыі Трансністрыі, акупаванай маскоўскім ворагам. Байцы спэцыялізаваліся ў справе ліквідацыі камандзёраў арганізаваных КГБ структураў “прыднястроўскай рэспублікі” (спрэс “рускіе ребята”). Ім удалося ліквідаваць шэраг высокапастаўленай маскоўскай агентуры: “камандуючых франтоў”, “начальнікаў апалчэньня” і г.д. Група была захоплена ворагамі. Камандзёра групы Ілашку прыгаварылі да расстрэлу, але вымушаны былі замяніць прысуд пажыцьцёвым зьняволеньнем (пасьля пратэстаў Румыніі і міжнароднай супольнасьці). На судзе байцы заявілі, што дзейнічалі паводле законаў ваеннага часу і абаранялі сваю радзіму ад агрэсараў. Праз некалькі гадоў іх вымушаны былі выпусьціць з турмы. Зразумела, што былое камуністычнае кіраўніцтва Малдовы “не заўважала” герояў. І вось гістарычная справядлівасьць адноўлена – пасьля падзеньня прамаскоўскай камуны ў Малдове. 2 жніўня група расейскіх фашыстаў (“скінхедаў”) у 40 чалавек уварвалася ў падмаскоўны электравік. Узброеныя нажамі і касьцетамі, бандыты прачэсвалі вагон за вагонам і зьбівалі ўсіх людзей, якія мелі “нерасейскую зьнешнасьць”. Пацярпела шмат людзей, таму што гэтым электравіком у Маскву на працу езьдзіць шмат работнікаў з былых расейскіх калоній. Міліцыя ня тое што не ўмяшалася (яе і блізка не было), але і заявіла ў сваіх камэнтарах, што “ніякага бандыцкага нападу не было”. Такія напады на пасажыраў электравікоў адбываюцца ў Маскве рэгулярна, як і ва ўсёй Расеі. Мяркуем, што Лубянка не выпадкова курыруе гэтымі фашыстоўскімі групоўкамі. Ім важна даказаць грамадзтву неабходнасьць “вяртаньня сталінскіх парадкаў”, “жалезнай рукі” і г.д. Расея захлынаецца ў нянавісьці. Янка Базыль 4/8/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |