Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Крымскія татары на сваёй зямлі

Групоўка Януковіча паспрабавала прынізіць прадстаўнікоў крымскататарскага народу, прычым зрабіць гэта на зямлі гэтага народу – у Крыме. Гэта ёсьць даўні хрыстаматыйны спосаб спэцслужбаў — давесьці ўсё да абсурда. Дастойных і годных людзей зьмешваюць з тымі асобамі, якія ўжо раскрыліся як правакатары і прыслужнікі антынародных сілаў. Але дзеячы Мэджлісу (сапраўднага вышэйшага народнага прадстаўніцтва крымскататарскага народу) маюць дастатковы жыцьцёвы і палітычны досьвед, каб не дазволіць правесьці гэтую падступную маніпуляцыю. Яны з гонарам адмовілі Януковічу ў сустрэчы.

Спэцслужбы любога антынароднага рэжыму дзейнічаюць аднымі спосабамі. Калі яны ня здольныя ўзяць пад свой кантроль кіраўніцтва і ўсю арганізацыйную структуру, яны расколваюць яе. У Беларусі КГБ спрабавала рознае супраць нашых татараў і іхнай грамадзка-культурніцкай арганізацыі “Аль-Кітаб”. Ды нічога ня выйшла, беларускія татары – людзі мудрыя і патрыёты нашай Бацькаўшчыны, а не Лубянкі. Тады кантора актывізавала правакацыі супраць лідэра “Аль-Кітаба”, выдатнага дзеяча беларускай культуры і грамадзкага жыцьця Ібрагіма Канапацкага. Яго і ягоных паплечнікаў спрабавалі абвінаваціць у экстрэмізме і фундамэнталізме. І зноў нічога ня выйшла, бо абвінавачваньні былі спрэс фальшывыя. Тады сіламі нейкіх прыбышаў (у асноўным адстаўных афіцэраў з Расеі) татарскі грамадзка-культурніцкі рух раскалолі на “крымскіх” і “казанскіх” татар. А ў верасьні 2005 годзе раптоўна памёр Ібрагім Канапацкі. У вызваленай ад дыктатуры Беларусі будзе адноўлена сьледства ў справе гібелі гэтага яркага дзеяча Беларусі.

Падзеі ва Украіне і ў Беларусі паказваюць, што нармальнае нацыянальна-культурнае існаваньне кожнага этнаса, які жыве ў краіне, магчымае толькі ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы, сапраўды незалежнай ад імпэрскай Масквы і яе стаўленікаў. Салідарнае змаганьне за сваю волю, сваю культуру і мову – вось шлях нашага вызваленьня.

Публікуем (з невялікімі скарачэньнямі) артыкул з украінскага штотыднёвіка “Поступ” (Львоў) за 5 жніўня 2010 г.

***

Крымска-татарскі Мэджліс праігнараваў Януковіча

Прадстаўнікі Мэджлісу крымскататарскага народу адмовіліся браць удзел у сустрэчы з Прэзыдэнтам Віктарам Януковічам, якая адбылася 3 жніўня.

Як патлумачылі ў Мэджлісе, такое рашэньне было прынята ў сувязі з тым, што на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы таксама былі запрошаны прадстаўнікі арганізацый, апазыцыйных прадстаўнічаму воргану крымскіх татар, сярод іншага, актывісты “Мілі Фірка” ды іншыя.

“Мы вырашылі, што ў такім разе сустрэча ў фармаце паседжаньня Рады прадстаўнікоў крымскататарскага народу пры Прэзыдэнце не адбудзецца, — дадалі ў Мэджлісе.

2 жніўня лідэр Мэджлісу Мустафа Джэмілёў заявіў, што Мэджліс ня мае намеру браць удзел у сустрэчы з “нейкімі адмыслова выбранымі на свой густ грамадзкімі арганізацыямі”. Пры гэтым Джэмілёў выказаў думку, што ўключэньне ў склад удзельнікаў сустрэчы прадстаўнікоў апазыцыйных Мэджлісу арганізацый – “інтрыга”, арганізаваная Кіраўніком Рады міністраў Крыма Васілем Джарты.

У траўні сёлета Януковіч паабяцаў прыехаць у Крым і правесьці сустрэчу з Радай прадстаўнікоў крымскататарскага народу пры Прэзыдэнце. У ходзе перамоваў плянавалася абмеркаваць нізку праблемных пытаньняў рэпатрыянтаў. Аднак сустрэча так і не адбылася.

Сам Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч выказаў шкадаваньне ў сувязі з тым, што сябры Мэджлісу крымскататарскага народу не ўзялі ўдзелу ў радзе па разьвіцьцю Аўтаномнай Рэспублікі Крым, а таксама ня маюць намеру браць удзел у ягоных сустрэчах з прадстаўнікамі крымскіх татар.

Тым часам у Мэджлісе крымскататарскага народу не выключаюць, што пасьля адмовы браць удзел у сустрэчы з Прэзыдэнтам Віктарам Януковічам, адносна прадстаўнікоў Мэджлісу могуць распачацца рэпрэсіі з боку ўлады. Такую думку выказаў народны дэпутат, лідэр Мэджлісу Мустафа Джэмілёў.

Па словах Джэмілёва, у тэлефоннай размове кіраўнік Адміністрацыі Прэзыдэнта Сэргій Лёвочкін заявіў, што калі прадстаўнікі Мэджлісу адмаўляюцца браць удзел у сустрэчы з Прэзыдэнтам, то за гэтым настануць “адэкватныя дзеяньні”.

“Што такое “адэкватныя дзеяньні”? Я ня ведаю, што мелася на ўвазе. Магчыма – як у савецкія часы. Мы неяк да такога прызвычаяліся. Нават савецкая ўлада ня здолела нас напалохаць, а там рэпрэсіўны апарат быў куды больш магутны”, — заявіў палітык.

Пры гэтым Джэмілёў ня выключыў, што крымская ўлада “падключыць паслухмяную прэсу, каб ачарніць Мэджліс”.

“Але да гэтага мы прызвычаяліся і ад праклёнаў не памрэм. І ня трэба нас палохаць, мы ўсяроўна не баімся”, — дадаў ён.

Па словах Джэмілёва, у выпадку ціску з боку ўлады Мэджліс зьвернецца да крымскататарскага народу і ўхваліць рашэньне пра далейшыя дзеяньні.

“Мы заўсёды абапіраемся на свой народ. Зробім зварот, і як народ вырашыць – так і будзе”, — дадаў ён.

Акрамя таго, паведаміў палітык, сітуацыя, што склалася, будзе абмяркоўвацца на заплянаваным на канец жніўня Курултаі.

Разам з тым у Мэджлісе шкадуюць, што не змаглі ўзяць удзел у сустрэчы з Прэзыдэнтам Віктарам Януковічам, і зьвярнуліся з просьбай прызначыць дату сустрэчы з Радай прадстаўнікоў крымскататарскага народу пры Прэзыдэнце. Пра гэта гаворыцца ў заяве Мэджліса.

У Мэджлісе абурыліся, што на гэтую сустрэчу, акрамя кіраўнікоў Мэджлісу і дэлегаваных яго прэзыдыюмам удзельнікаў, былі запрошаны не лідэры большасьці грамадзкіх арганізацый крымскіх татар, якія актыўна працуюць і маюць аўтарытэт у Крыме, а прадстаўнікі “дзьвюх-трох вядомых сваёй скандальнасьцю грамадзка-палітычных утварэньняў, за якімі стаяць асобы, гатовыя дзеля сваіх амбіцый на любыя дэструкцыйныя дзеяньні”.

“Адзін зь іх праславіўся сваім адкрытым зваротам да кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі падчас канфлікту Расеі з Грузіяй з заклікам абараніць крымскіх татар ад “украінскага генацыду”. Іншы намагаецца на базе некаторых раскольніцкіх ісламскіх груповак стварыць альтэрнатыву Духоўнаму ўпраўленьню мусульман Крыму структуру…”, — сказана ў заяве.

Крыніца: http://postup.brama.com/usual.php?what=68420

Пераклад з украінскай

5/8/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2010
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024