Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
5 жніўня ў Кіеве прайшоў Марш жыцьця. Маршам ішлі 200 грамадзянаў Нямеччыны. Гэта нашчадкі фашыстаў, якія падчас ІІ Сусьветнай вайны зьдзейсьнілі злачынствы супраць чалавечнасьці. Трэба прызнаць, што ў гэтых людзей хапіла мужнасьці і духоўнай культуры для таго, каб сказаць у адкрытую пра свой род і асудзіць злачынствы, якія зьдзейсьнілі іхныя продкі. Яны прыехалі ва Украіну, каб папрасіць у людзей прабачэньня за зьдзейсьненае немцамі зло. Марш прайшоў праз горад да мэмарыялу ў Баб’ім Яры, дзе падчас нямецкай акупацыі былі расстраляны дзесяткі тысячаў габрэяў, цыганоў і ваеннапалонных. Там Марш сустрэлі прадстаўнікі габрэйскай абшчыны, сваякі якіх былі забіты падчас гітлерскіх рэспрэсіяў. “Мы лічым сваім абавязкам папрасіць прабачэньня за злачынствы нашых продкаў і ўзьняць свой голас супраць антысемітызму”, — заявіў арганізатар шэсьця Джобст Бітнэр. Іншыя немцы таксама прасілі прабачэньня ў сваіх выступах. Паўстаюць рытарычныя пытаньні: ці магчыма такое ў дачыненьні да ахвяраў, забітых злачынцамі ў Быкоўні каля Кіева або ў Курапатах каля Менску? Ці можна сябе ўявіць, каб расейскія нашчадкі зьвяругаў з НКВД сабраліся натоўпам ды пасунуліся на месцы злачынстваў сваіх продкаў з шчырым пакаяньнем? Гістарычны досьвед паказвае, што такога не было, няма і ня будзе. Расейскі сэрыйны забойца ніколі не раскайваецца. Ягоны нашчадак ня просіць прабачэньня. І той і другі, скрывіўшыся ад нянавісьці, шыпяць: “Мало вас стреляли, гадов, мало… Мы ещё за вас возьмёмся…” У Беларусі патрыёты ня раз чулі такое і ад вэтэранаў НКВД, і ад цяперашніх гэбэшнікаў, і ад іхных маладзейшых нашчадкаў. На іх, зразумела, не паўплывала “вяртаньне Расеі да праваслаўя” (бо гэтае фальшывае “вяртаньне” было арганізавана якраз “сьвятошамі” з Лубянкі). Забойства народаў і нянавісьць да нашай культуры і нашай мовы – іхны звычайны стан. Іхная душа – той жа гадзюшнік, які быў там у часы Дзяржынскага, Берыі і Андропава. І гэта ня проста пажыцьцёвая паталогія гэтай публікі (хаця зразумела, што гэта ёсьць паталагічны стан). Гэта ёсьць вынік беспакаранасьці, у якой жылі і жывуць (вельмі камфортна жывуць) лубянскія галаварэзы. Іх крыху папалохалі ў 1956-60 гадах пры раньнім хрушчавізме. А потым усё вярнулася на свае месцы. Цяпер на нашых вачах Крэмль-Лубянка наладжваюць чарговую сталінізацыю і зьвязанае зь ёю ўсхваленьне “герояў НКВД-КГБ”. Яны рабілі і робяць дагэтуль бліскучыя кар’еры ў Расеі і Беларусі, іхныя нашчадкі карыстаюцца ільготамі на шляху нянавісьці да народаў. Беларускія патрыёты сутыкаліся з гэтымі “сынкамі” акупацыйнай публікі. Яны наладжваюць акты вандалізма у Курапатах і на іншых месцах пакутніцтва, яны кідаюцца на нашых людзей, пачуўшы размову па-беларуску. Яны першымі паступаюць па пратэкцыі на юрфакі і становяцца сьледчымі, пракурорамі і г.д. Усё гэта робіцца на грунце нянавісьці да беларусаў і нашай Дзяржавы. Што ж ім раскайвацца, калі ўсё ідзе так, як пастанавілі былі іхныя продкі з наганамі ў руках над расстрэльнымі ямамі? Але вечна так ня будзе. Абвальваецца гнілая імпэрыя Крамля-Лубянкі і адтуль прыйдзецца ўцякаць кланам забойцаў. Набліжаецца вызваленьне ад рэжыму ўнутранай акупацыі і ў Беларусі. Каты і іхныя нашчадкі больш ня будуць куражыцца над нашым народам і нашымі сьвятынямі. Сьледства і суд высьвятляць ступень злачынстваў кожнага з лубянскай касты. У адпаведнасьці з Законам, будуць вынесены прысуды тым, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады, хто арганізоўваў і арганізоўвае генацыд беларускага народу. Той, хто ненавідзіць нашу Дзяржаву і беларускі народ, ня будзе блюзьнерыць на дзяржаўных пасадах. Беларусы больш не дазволяць пляваць сабе ў душу розным вырадкам. Янка Базыль 5/8/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |